Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія генэралы адправіліся ў Кітай 11:15, 22/04/2002
Міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў і намесьнік міністра абароны па ўзбраеньню – начальнік Ўзброеных сілаў Беларусі Пётар Рагажэўскі 21 красавіка адправіліся ў Кітай з афіцыйным візытам. Пра гэта БелаПАН паведаміў намесьнік начальніка ўпраўленьня міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі палкоўнік Аляксандар Яцкевіч.
Візыт будзе доўжыцца да 25 красавіка. У час візыту, паводле словаў Яцкевіча, адбудзецца сустрэча Мальцава “з адным з кіраўнікоў Кітаю”. Беларускія ваеннаначальнікі правядуць перамовы зь міністрам абароны КНР генэрал-палкоўнікам Чы Хаоцянь, начальнікам Генэральнага штабу Народна-вызваленчага войску Кітаю генэрал-палкоўнікам Фу Цюанью. Заплянаванае наведваньне беларускімі генэраламі Нацыянальнага ўнівэрсытэту абароны КНР.