Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чэская прэса пра візыт у Беларусь прэм’ер-міністра Мілаша Зэмана
11:16, 22/04/2002

Пасьля візыту ў Беларусь прэм’ер-міністра Чэхii Мілаша Зэмана ў Беларусь у чэскім друку зьявіўся шэраг артыкулаў, прысьвечаных гэтый тэме. Мы прапануем вам перавод двух зь іх, якія зьявіліся на першай палаве ў газэце Lidove Noviny.

Прэм`ер Зэман сустрэўся з дысыдэнтамі ў Беларусі

Павал Маша, Lidove Noviny

Чэскі прэм`ер Мілаш Зэман учора ператварыўся ў шэфа місіі Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу (СІ) і наведаў апошнюю эўрапейскую дыктатуру—Беларусь. Некалькі разоў ён падкрэсьліваў, што не прыехаў як прэм`ер Чэскай рэспублікі і не зьбіраеца абмяркоўваць эканамічныя пытаньні.

У сталіцу Менск Зэман прыехаў афіцыйна як шэф Камітэту за мір, дэмакратыю і правы чалавека. “Адна з галоўных мэтаў майго візыту гэта ініцыяваньне палітычнага дыялёгу паміж беларускай уладай і апазыцыяй, які ад пэўнага часу не існуе,”—заявіў ён у інтэрвію Радыё Свабода.

Чэскі прэм`ер сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, прафсаюзаў і рэдактарамі мясцовых газэт. Прэм`ер, паводле ягоных словаў, напрацягу дня некалькі разоў адмаўляўся ад прапановы беларускага боку аб сустрэчы Зэман--Лукашэнка. Урэшце, да сустрэчы не дайшло.

Паводле Міністэрства замежных справаў Беларусі, Зэман прапанаваў, каб дэлегацыю СІ прыняў прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка. Той за мяжою лічыцца дыктатарам і дэмакратычныя краіны не супрацоўнічаюць з ягоным рэжымам. Таму беларуская кіруючая эліта да апошняе хвіліны разважала, як рэагаваць на гэтую чэскую ініцыятыву, якая б дапамагла Лукашэнку выйсьці з ізаляцыі.

Спікер МЗС Беларусі Павал Латушка паведаміў газэце Лідавы Навіны, што канечнае стаўленьне менскае ўлады да сустрэчы Лукашэнка—Зэман гучыць: так, але толькі паводле мадэлю 1+1. “Прэзыдэнт Лукашэнка падрыхтаваны да сустрэчы з чэскім прэм`ерам. Але калі на сустрэчы мусяць прысутнічаць і іншыя асобы, дык хутчэй за ўсё сустрэча не адбудзецца,” — удакладніў ён.

Зэман, паводле інфармацыі ЛН, настойваў на тым, каб на сустрэчы з дыктатарам прысутнічаў і цкаваны, ня раз дапытваемы і вязьнены старшыня беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Мікалай Статкевіч.

За задачу нумар адзін Зэман адзначыў падтрымку Статкевіча. Разам з мясцовымі сацыял-дэмакратамі Зэман дамовіўся аб так званай менскай ініцыятыве і праграме падтрымкі дэмакратычных выбараў у краіне.

“Менская ініцыятыва прадугледжвае шырокі грамадзкі дыялёг уключна з ўдзелам праўладных сілаў,” — паведаміў ЛН прадстаўнік партыі Народная Грамада Леанід Дзейка. “Удзел Лукашэнкі таксама ня выключаны,” — падкрэсліў ён.

Місія СІ на чале з Зэманам падтрымала пажаданьне тамтэйшых таварышаў, каб Лукашэнка ў межах выкананьня менскай ініцыятывы адмовіўся ад так званага “чорнага дзяржаўнага каштарысу” — дзяржаўных сродкаў, якімі карыстаецца выключна дыктатар.

Чалавечы аблічай Мілаша Зэмана

Пётра Фішэр, Lidove Noviny

Падчас свае вандроўкі ў Беларусь чэскі прэм`ер выступае ў незвычайнай для сябе ролі пасла дэмакратыі і правоў чалавека. Незвычайнай, бо да гэтае пары здавалася, што правы чалавека Мілаша Зэмана асабліва не цікавяць. І менш за ўсё ў краінах, якія вядомыя дыктатарскімі рэжымамі. У Зэмана бізнэс заўжды стаяў наперадзе палітыкі.

На гандлёвым шляху па Віетнаме Зэман казаў аб неабходнасьці ролі парляманту і ўсхваляў тое, што віетнамцы не галасуюць аднагалосна. Забыўся але дадаць, што Віетнам не ведае, што такое апазыцыя, і што парлямант там зьяўляецца такім самым тэатрам лялек, якім быў наш падчас камунізму. Яшчэ горшае ўражаньне пакінуў чалавекалюб Зэман у Кітаі, дзе адмовіўся ўмешвацца ва ўнутраныя справы. Хаця добра ведаў, што да “ўнутраных справаў” Кітаю належыць і фізычная ліквідацыя нязгодных людзей.

У чым жа справа, што Мілаш Зэман так раптоўна зьмяніўся і ў Беларусі выстаўляе свой чалавечы аблічай, заклапочаны пакутамі блізкага? Няўжо Зэманам-сацыялістычным інтэрнацыяналістам можа быць нехта іншы, чым Зэман-чэскі прэм`ер? Можа, але толькі ў тым выпадку, калі можна пасталець і на парозе шасьцідзесяці гадоў. Альбо, можа ён памалу вучыць сцэнар сваёй будучай палітычнай ролі?

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: