Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу не датэлефанаваўся Лукашэнку
11:19, 22/04/2002

Паводле інфармацыі, атрыманай карэспандэнтам “БДГ” у МЗС Нямеччыны, Эўразьвяз даручыў вярхоўнаму прадстаўніку ЭЗ па замежнай палітыцы й бясьпецы Хаўеру Саляне правесьці перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. На думку прадстаўнікоў Эўразьвязу, сп.Саляна зьяўляецца адзіным чалавекам, зь якім беларускі лідэр змог бы сустрэцца і абмеркаваць далейшы лёс місіі АБСЭ ў Менску. Аднак першая спроба правесьці перамовы правалілася.

Пасьля неаднаразовых спробаў датэлефанавацца Аляксандру Лукашэнку Хаўер Саляна здолеў зьвязацца толькі з прыёмнай прэзыдэнта, але там яму параілі зьвярнуцца са сваімі пытаньнямі ў адпаведнае міністэрства. Эўразьвяз успрымае гэтую адмову паразмаўляць з Хаўерам Салянай як правакацыю з боку кіраўніка Беларусі. Прадстаўнікі МЗС Нямеччыны лічаць, што на сёньня галоўнае, каб місія АБСЭ працягвала сваю працу ў Беларусі, інакш прарыву ў адносінах паміж нашай краінай і Эўропай быць ня можа. Той самае можна сказаць і пра двухбаковыя адносіны паміж Беларусяй і Нямеччынай.

На думку дзяржсакратара нямецкага МЗСу Крыстафэра Цэпеля, у нямецкім парлямэнце ёсьць шмат асобаў, зацікаўленых дапамагаць у разьвіцьці Беларусі, але сытуацыя зь Беларусяй парадаксальная. “Мы сустракаемся з прадстаўнікамі розных партыяў, але афіцыйна не прымаем ваш урад, бо ў Беларусі няма разуменьня плюралістычнай дэмакратыі, якая існуе ў Эўропе. Стасункі зь Беларусяй будуюцца не ідэальна, ня так, як напісана ў падручніках па дэмакратыі”, -- заявіў Крыстафэр Цэпель.

Старшыня камісіі нямецкага бундэстага Ута Цапф пракамэнтавала сытуацыю з АБСЭ ў Беларусі наступным чынам: “Тэма Беларусі не зьяўляецца тэмай нумар адзін у Нямеччыне, тым менш інтарэс да вашай краіны існуе. Нямецкі ўрад спрабуе зрабіць нейкія крокі, каб наблізіцца да Беларусі, але беларускі ўрад адмаўляецца. Апошні прыклад з АБСЭ. Гэта абавязвае нас прыкладаць больш намаганьняў, каб усё ж такі наладжаваць дыялёг як унутры краіны, так і за яе межамі”.

На думку Уты Цапф, праблема ў тым, што Лукашэнка працуе ўсё больш жорстка, пачынае па адным высылаць з краіны прадстаўнікоў групы АБСЭ. Гэта ўскладняе сытуацыю. Пасьля ад’езду амбасадара Ганса-Георга Віка давялося зьехаць Мішэлю Рывалье, і няма ўпэўненасьці ў тым, што Эндру Карпэнтэр здолее працягваць працу ў Беларусі па сканчэньні свайго тэрміну акрэдытацыі. Калі ён будзе вымушаны пакінуць краіну, у Кансультатыўна-назіральнай групе застануцца толькі два супрацоўнікі, якія ня маюць вопыту працы. Ім будзе вельмі цяжка рэалізоўваць праекты ў Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: