Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Жонкі рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў пратэстуюць супраць сілавога ўціску Маршу Пратэсту
11:14, 24/04/2002


 ПАЛIТЫКА 

Лідэры беларускай апазыцыі працягваюць кіраваць з камеры
11:12, 24/04/2002, Lenta.Ru

Арганізатары акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 19 красавіка, заклікалі грамадзян Беларусі прыняць удзел у новай дэманстрацыі, якая заплянаваная на 26 красавіка – гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У адказ на разгон міынгу, што праходзіў пад лёзунгам “Так жыць нельга!”, апазыцыя выступіла са зваротам, у якім заявіла аб “судовым свавольстве” і “антынароднай сутнасьці ўлады” у Беларусі. Лідэры апазыцыі, якія атрымалі па 10-15 сутак турмы, ня здолеюць прыняць удзел у дэманстрацыі.

Аляксандар Лукашэнка: “Мочите” Лукошенко, «мочите» этот режим, это ненормальные люди!
11:11, 24/04/2002

Лукашэнка ня змог не адрэагаваць на падзеі 19 красавіка. Выступаючы ўчора перад “парлямэнтарамі” са штогадовым пасланьнем, беларускі лідэр распачаў агрэсыўны, раздражнёны сьпіч адносна сацыяльнага Маршу Пратэсту. Злосьць Лукашэнкі (падчас выступу ён ня змог стрымацца і сарваўся на крык), а таксама беспрэцэдэнтная па жорсткасьці расправа над удзельнікамі Маршу стала яскравым сьведчаньнем таго, што выкананьне перадвыбарчых абяцаньняў – самае ўразьлівае месца беларускага лідэра. Прапануем вашай увазе урывак з выступу Лукашэнкі, прысьвечаны Маршу Пратэсту, карэспандэнту НТВ Паўлу Селіну, падзеям у Курапатах і ўсёй апазыцыі.

Марш Пратэсту “Так жыць нельга!”: погляд з боку
11:10, 24/04/2002

Сваё бачаньне Маршу Пратэсту “Так жыць нельга!”, што адбыўся Менску 19 красавіка апублікаваў у інтэрнэце (http://lyavaart.at.tut.by/apr.htm#1) адзін з удзельнікаў акцыі – жыхар Менску, які не далучае сябе ні да ніводнага палітчнага руху Беларусі, грамадзянін сваёй краіны, які вырашыў выказаць пратэст сёньняшняй уладзе. Чытайце на нашым сайце аповед гэтага чалавека аб падзеях 19 красавіка.

У сувязі з масавымі рэпрэсыямі супраць удзельнікаў мірнай акцыі 19 красавіка
11:09, 24/04/2002, Заява Правабарончага цэнтру “Вясна”

19 красавіка ў Менску ўладамі была забароненая і разагнаная мірная акцыя пратэсту “Так жыць нельга”, якая праходзіла пад лёзунгамі з выключна сацыяльнымі патрабаваньнямі. Больш за 100 чалавек былі затрыманыя, некаторыя грамадзяне зьбітыя супрацоўнікамі міліцыі й спэцпадразьдзелаў і патрапілі ў шпіталь. Дзеяньні прадстаўнікоў сілавых структур насілі нематывавана жорсткі характар. Міліцыя зьбівала людзей, якія сядзелі на зямлі і не аказвалі ніякага супраціўленьня. Пры гэтым актыўна выкарыстоўваліся адмысловыя сродкі, гвалт, у тым ліку ў адносінах да непаўнагадовых, жанчын, людзей сталага ўзросту.

СЬМЕРЦЬ У СЬЦЕНАХ КДБ
11:08, 24/04/2002, Вячаслаў Оргіш, “Народная Воля”

Кароткае чалавечае жыцьцё. Па астранамічных мерках яно цягнецца ўсяго некалькі хвілінаў. Але нават некалькі хвілінаў часам бываюць для чалавека невыносна пакутлівымі. Настолькі пакутлівымі, што ягоная воля не вытрымлівае і ён разьвітваецца з жыцьцём. 15 красавіка скончыў жыцьцё самагубствам палкоўнік КДБ Беларусі. Малады, здаровы мужчына трыццаці васьмі гадоў ня вытрымаў зямных пакутаў. Пісталет Макарава паставіў апошнюю кропку ў біяграфіі аднаго са спадкаемцаў “жалезнага” Фелікса.

У Менск прыяжджае Барыс Нямцоў
11:07, 24/04/2002

Дэлегацыя “Союза правых сил” на чале са старшынём Палітрады партыі, лідэрам фракцыі СПС у расейскай Дзяржаўнай Думе Барысам Нямцовым наведае Менск з аднадзённым візытам 29 красавіка. У склад дэлегацыі таксама ўвойдуць старшыня выканкаму СПС Эльдар Янбухцін і група дэпутатаў Дзярждумы ад фракцыі СПС. У праграме візыту сустрэчы з кіраўніцтвам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, жонкамі выкрадзеных і рэпрэсаваных палітыкаў.

ЗВАРОТ АРГАНІЗАТАРАЎ “МАРШУ ПРАТЭСТУ” ДА ГРАМАДЗЯНАЎ БЕЛАРУСІ
11:06, 24/04/2002

Дарагія суйчыньнікі!
Жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі 19 красавіка зноў пацьвердзіў антынародную сутнасьць улады ў Беларусі. Людзей зьбівалі й кідалі ў турму за тое, што яны патрабавалі годнага жыцьця для беларускага народу, павышэньня заробку, своечасовай выплаты пэнсіяў, стыпендыяў, кампэнсацыі згубленых грашовых укладаньняў.
Грамадзяне Беларусі заслужылі лепшага жыцьця, і мы яго даб’емся. Улада разьлічвае нас запужаць, прымусіць маўчаць, каб нішто не замінала ёй рабіць беззаконствы, рабаваць народ і ператварыць нас у рабоў. Гэтага ня будзе, калі мы ня будзем маўчаць, ня станем трываць зьнявагу.
Пры гэтай уладзе нашае жыцьцё становіцца ўсё горшым, праблемаў становіцца ўсё болей. Мы іх ня вырашым, калі ня здолеем абараніць сябе.
26 красавіка—адзін з самых трагічных дзён у нашай гісторыі, гадавіна Чарнобыльскай трагедыі. Выходзьце на Чарноыльскі Шлях, адстойвайце свае правы чалавека, не дазваляйце Чарнобылю атруціць усё нашае жыцьцё.
Мы ня здолеем быць з вамі 26 красавіка з-за судовага свавольства, але мы з вамі ў нашай краіне і ў нашай барацьбе за свабоду. Дзякуй усім за падтрымку й дапамогу. Разам мы пераможам!
Зьміцер Бандарэнка – 15 сутак турмы
Мікалай Халезін – 15 сутак турмы
Юры Хашчавацкі – 10 сутак турмы
Валеры Шчукін – 15 сутак турмы


Прызначэньне Эбэргарда Хайкена не парушае міжнародных пагадненьняў
11:05, 24/04/2002

Адным з галоўных аргумэнтаў беларускіх уладаў супраць прызначэньня амбасадара Эбэргарда Хайкена прадстаўніком дзейнага старшыні АБСЭ ў Беларусі зьяўляецца тое, што рашэньне не ўзгаднялася з краінамі-удзельніцамі гэтай міжнароднай арганізацыі. У гэтай сувязі генэральны сакратар АБСЭ Ян Кубіш зрабіў адмысловую заяву. Як паведамляе Радыё Свабода, сэнс заявы наступны: дзейны старшыня АБСЭ, які прызначыў Эбэргарда Хайкена сваім адмысловым прадстаўніком у Беларусі, не парушаў міжнародных пагадненьняў. Амбасадар Хайкен атрымаў дыпляматычную рангу “адмысловага прадстаўніка”, а пагадненьне з краінамі-удзельніцамі АБСЭ дзейнаму старшыню неабходна толькі тады, калі ён прызначае не адмысловага прадстаўніка, а асабістага прадстаўніка. Менавіта так напісана ў параграфе 22 першай часткі рашэньня Гэльсынскага саміту, які прайшоў у 1992 годзе.

У Эўропе адбудуцца акцыі ў абарону прафэсара Бандажэўскага
11:04, 24/04/2002

Напярэдадні гадавіны Чарнобыльскай катастрофы прадстаўнікі сеткі міжнародных арганізацыяў “Навукоўцы супраць ядзерных дасьледаваньняў” і супрацоўнікі незалежнай лябараторыі радыёлягічных дасьледаваньняў CRIRAD (Францыя) праводзяць сэрыю акцыяў у падтрымку беларускага прафэсара Юры Бандажэўскага.

Прэсавая служба НТВ: Лукашэнка тэлекампанію не папярэджваў
11:03, 24/04/2002

У аўторак прэсавая служба НТВ заявіла, што тэлекампанія не атрымоўвала ніякіх дакумэнтаў аб вынясеньні папярэджаньня збоку органаў дзяржаўнай улады Беларусі, у якіх згадваліся б парушэньні ў дзейнасьці тэлекампаніі на тэрыторыі рэспублікі РІА “Новости”.

Лукашэнка адмаўляецца раскрываць свае фінансавыя крыніцы
11:02, 24/04/2002

Аляксандар Лукашэнка адмаўляецца раскрываць свае фінансавыя крыніцы, за кошт якіх былі набытыя аўтамабілі “мэрсэдэс” для чыноўнікаў “ветрыкалі”. Учора ў сваім выступе ў “палаце прадстаўнікоў” Лукашэнка заявіў, што 170 “мэрсэдэсаў” былі набытыя “за бесценок”, прычым на набыцьцё не было ўзята “ні капейкі” зь дзярбюджэту. Паводле словаў Лукашэнкі, сёньняшняя кіраўнік па справах сп.Жураўкава асабіста езьдзіла ў Нямеччыну і вяла перамовы аб пакупцы.

На “Воршы” зноў бастуюць
11:01, 24/04/2002

Забастоўку на адкрытым акцыянэрным таварыстве “Ворша” пачалі работнікі двух цэхаў, а таксама сябры свабоднага прафсаюзу. Юрыст свабоднага прафсаюзу Алег Граблеўскі кажа, што забастоўка папераджальная: так рабочыя прадпрыемства патрабуюць ад адміністрацыі пэўных гарантыяў своечасовага атрыманьня заробку, паведамляе Радыё Свабода.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: