Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На “Воршы” зноў бастуюць
11:01, 24/04/2002

Забастоўку на адкрытым акцыянэрным таварыстве “Ворша” пачалі работнікі двух цэхаў, а таксама сябры свабоднага прафсаюзу. Юрыст свабоднага прафсаюзу Алег Граблеўскі кажа, што забастоўка папераджальная: так рабочыя прадпрыемства патрабуюць ад адміністрацыі пэўных гарантыяў своечасовага атрыманьня заробку, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, што цягам двух першых красавіцкіх дзён на гэтым прадпрыемстве ўжо баставалі з-за затрыманых грошай. І на трэці дзень дырэктару Яўгену Бур’яку давялося прасіць банкаўскі крэдыт, каб тэрмінова разьлічыцца з рабочымі за апошнія два месяцы.

Але прадпрыемства па-ранейшаму застаецца стратным, бо ня мае рынку збыту. І ні для каго тут не сакрэт, што адміністрацыя ААА “Ворша” плянуе з 1 па 15 траўня наагул спыніць вытворчасьць, бо іх прадукцыя – швэйныя машынкі і іншые абсталяваньне для лёккай прамысловасьці – застаецца незапатрабаванай.

Таму перш чым выйсьці ў вымушаныя адпачынкі без захаваньня заробкаў людзі патрабуюць гарантавана атрымаць усе заробленыя грошы. На сёньня ў забастоўцы прымае ўдзел 300 чалавек - у асноўным жанчыны.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: