Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэсавая служба НТВ: Лукашэнка тэлекампанію не папярэджваў 11:03, 24/04/2002
У аўторак прэсавая служба НТВ заявіла, што тэлекампанія не атрымоўвала ніякіх дакумэнтаў аб вынясеньні папярэджаньня збоку органаў дзяржаўнай улады Беларусі, у якіх згадваліся б парушэньні ў дзейнасьці тэлекампаніі на тэрыторыі рэспублікі РІА “Новости”.
Кіраўнік беларускае дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, выступаючы у аўторак перад дэпутатамі Нацыянальнага сходу, папярэдзіў карэспандэнта НТВ, які працуе ў Беларусі аб магчымых наступствах тэндэйцыйнага асьвятленьня падзеяў 19 красавіка падчас разгону дэманстрацыі ў Менску.
У прэсавай службе падкрэсьлілі, што тэлекампанія НТВ “імкнецца максымальна аб’ектыўна і карэктна асьвятляць падзеі ў Беларусі і інфармаваць гледачоў аб пазыцыі усіх значных удзельнікаў палітычнага працэсу”.
Пры гэтым у прэсавай службе нагадалі, што “зусім нядаўна ў прамым этыры прагармы НТВ “Свобода слова” выступаў сам Аляксандар Лукашэнка”.