Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Эўропе адбудуцца акцыі ў абарону прафэсара Бандажэўскага
11:04, 24/04/2002

Напярэдадні гадавіны Чарнобыльскай катастрофы прадстаўнікі сеткі міжнародных арганізацыяў “Навукоўцы супраць ядзерных дасьледаваньняў” і супрацоўнікі незалежнай лябараторыі радыёлягічных дасьледаваньняў CRIRAD (Францыя) праводзяць сэрыю акцыяў у падтрымку беларускага прафэсара Юры Бандажэўскага.

Як паведамляе Радыё Свабода, 25 красавіка ў швэйцарскім Базэлі франзузскія й швэйцарскія дактары ладзяць прэм’еру фільма аб навуковай дзейнасьці гомельскага дасьледчыка. 26 красавіка ў Жэневе прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў уручаць свой ліст адмысловай Камісіі па правох чалавека пры ААН з патрабаваньнем вызваліць з турмы іх беларускага калегу.

25 траўня ля будынка ААН у Жэневе будзе праводзіцца мерапрыемства “Свабоду Юры Бандажэўскаму!”. Гэтая акцыя перш была заплянаваная на 4 траўня. Аднак у сувязі з тым, што прыехаць у Жэневу пажадала вялікая колькасьць прадстаўнікоў антыядзерных ініцыятываў з розных краін сьвету, мерапрыемства перанесенае на тры тыдні пазьней.

У свой час гэтыя навукоўцы з Францыі, Швэйцарыі, Новай Зяляндыі, Аўстраліі, Бразіліі, ЗША, іншых краін сьвету выступілі ў падтрымку вязьненых Мандэлы, Сахарава, Нікіціна...Зараз яны ўсхваляваныя лёсам беларускага прафэсара Бандажэўскага.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: