Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Марш Пратэсту “Так жыць нельга!”: погляд з боку
11:10, 24/04/2002

Сваё бачаньне Маршу Пратэсту “Так жыць нельга!”, што адбыўся Менску 19 красавіка апублікаваў у інтэрнэце (http://lyavaart.at.tut.by/apr.htm#1) адзін з удзельнікаў акцыі – жыхар Менску, які не далучае сябе ні да ніводнага палітчнага руху Беларусі, грамадзянін сваёй краіны, які вырашыў выказаць пратэст сёньняшняй уладзе. Чытайце на нашым сайце аповед гэтага чалавека аб падзеях 19 красавіка.

“На плошчы пераважала моладзь. У каго-небудзь зь іх можна было заўважыць сымболіку зубра. Калі сталі выступаць аратары (Бандарэнка, Халезін, Хашчавацкі, Шчукін), міліцыянты зь мегафонамі, што шпацыравалі сярод дэманстрантаў, пачалі манатонна патрабаваць не парушаць грамадзкі парадак, папярэджваць аб несанкцыянаванасьці сходу і заклікаць ісьці на Бангалор. Абураныя людзі казалі: “Мы нікому не замінаем! Гэта вы парушаеце парадак. Не перашкаджайце нам слухаць!” Міліцыя у адказ прыветліва усьміхалася. Што ж служба ёсьць служба. Некаторыя менты таксама людзі і руку ня б’юць. Сам бачыў, як “зубрята” далі міліцыянту ўлётку і ён, усьміхнуўся ў адказ і пачаў яе вывучаць. Шчукіна, якому давялося ў жыцьці пацярпець ад рук прадстаўнікоў сілавых струтураў, можна зразумець, калі ён накінуўся на данаго зь мегафошчыкаў, што мелі цьвёрды намер яго выціснуць ад мітынгоўцаў. “Зубры” разгарнулі транспарант з патрабаваньнем павысіць пэнсіі й стыпендыі. У эпіцэнтры разьвіваўся нацыянальны і “зуброўскія” сьцягі. Адзін з арганізатараў вельмі да месца зачытаў асобныя артыкулы прэзыдэнцкай канстытуцыі. Я падумаў, ці сапраўды ідэі ў паветры ці ён узяў падборку з майго рэсурсу (выпіскі з канстытуцыі РБ для ўдзельніка шэсьця), якую я разьмесьціў ў сеціве за 5 дзён да акцыі. Апошняе асабліва прыемнае. Арганізатары паставілі на галасаваньне прапанову не абвастраць сытуацыю і, пайсьці, як і раілі ўлады, на пл.Бангалор. (Менгарвыканкам, праўда, падлажыў дэмакратам маленькую сьвіньню, бо дазволілі ў гэты ж дзень на Бангалоры мітынг палясьцінцаў. Можна уявіць які вінегрэт магля зрабіць з гэтага на Б (прабачце, пляваць хочацца) Т).

Вырашылі пайсьці на Бангалор праз цэнтар гораду, каб прыцягнуць увагу да акцыі грамадзян. Гэтага ў пляны ўладаў, як высьветлілася, ніяк не ўпісвалася. Разгарнулі транспарант й сцьягі і йшлі па тратуару праспэкту ў бок пл. Перамогі. Я павольна ішоў у ар’ергардзе, не хацелася кідаць загітаваных мной бацькоў і іх знаёмых. (Дзякуючы гэтым абставінам зараз сяджу ў хатняй абстаноўцы і пішу гэтыя радкі. Ніколі ня ведаеш: дзе знойдзеш, дзе згубіш. Ці знайшоў, вось у чым пытаньне?). Што робіцца наперадзе ня бачыў, калі калёна разьвярнулася, перасекла праспэкт і пайшла ў адваротным накірунку. Пазьней высьвятлілася, што шлях загароджаны кардонам міліцыі і тыя, хто стаяў на чале калёны, павярнулі назад. Прайшлі мэтраў 100 і...

Далейшыя дзеяньні ўладаў проста шакіравалі. З аркі, што вядзе ў адзін з двароў імкліва атакавала падразьдзел АМАПу. Такое адчуваньне, што гэта была звычайная засада. І “особист” з бутэлькай, рэшткі якой паказваліся па БТ, быў неад’емным кампанентам (сігнальшчыкам са стартавым пісталетам) добра прадуманай аперацыі. Асабіста я ня бачыў ні палак, ні бутэлек. Зубры, наколькі я ведаю, наагул не прымаюць гвалту. Затое бачыў “отрывающийся” на хлопцах АМАП (кожны атрываецца па-свойму), зьбітага Шчукіна ў траве. Хто за ўсё гэта адкажа? Людзі з адваротнага боку вуліцы, адгароджаныя “даішнікамі” і патокам машын сьвісталі й скандзіравалі “Ганьба!!!”, кідалі ў твар амапаўцам грошы, хтосьці спрабаваў іх ушчуваць. Сярод іх, як пасьля высьветліліся, былі і выпадковыя мінакі, уражаныя да глыбіні душы. З-за шкла касак глядзелі сытыя твары, з алавяннымі, бяз сораму вачыма. Выдатная вытрымка!

Шыхты АМАПу пачалі ачыстку тэрыторыі і адцягваць “гледачоў” па розныя накірункі праспэкту. Людзі замацаваліся на прыпынку тралейбусу “вул.Казлова”. Маўляў, чакаем тралебуса, маем права. АМАПаўцы спрабавалі праводзіць людзей у мэтро. “Тралейбуса ня будзе яшчэ гадзіну”, - -сказаў адзін. З-за ягонай сьпіны паказаўся тралейбус, за ім другі. Першы выпускае ўсіх людзей і зачыняе дзьверы. У кіроўца скончылася зьмена, ён едзе ў дэпо. Людзі шчыра радыя, што ў спэцназаўца такі аблом. Але АМАПавец спыняе тралейбус, падходзіць да кіроўца ў кабіну і, як гаворыцца, зь міліцыяй не паспрачаешся. Людзі сядаюць у траспарт. Застаецца гадаць, на якім куце іх высадзіць кіроўца? У любым выпадку на ім няма ніякай віны. А нашая кампанія пайшла ў падземку, на шляху злосна абмяркоўваючы і асуджаючы рэакцыю ўладаў, якая выходзіць за ўсялякія цывілізаваныя рамкі”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: