Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жонкі рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў пратэстуюць супраць сілавога ўціску Маршу Пратэсту
11:14, 24/04/2002

Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне імя Генадзя Карпенкі, якое ачольвае ўдава вядомага беларускага палітыка і аб’ядноўвае жонак рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў, выступіла з заяваю ў сувязі з жорсткім уціскам Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!” і рэпрэсіямі ягоных удзельнікаў. Зьмяшчаем тэкст заявы цалкам.

“19 красавіка 2002 году ў Менску была жорстка разагнаная мірная дэманстрацыя, якая праходзіла пад лёзунгам “Так жыць нельга!” і ставіла за мэту прыцягнуць ўвагу жыхароў Беларусі да нявырашаных сацыяльных пытаньняў, якія стала абвастараюцца: павышэньне стыпендыяў, заробкаў, пэнсіяў, кампэнсацыі ўкладаньняў насельніцтву, а таксама да праблемы захаваньня ў Беларусі асноўнага права чалавека – права на жыцьцё.

У чарговы раз улады паказалі свой сапраўдны твар. Акцыя была жорстка падаўленая. Былі зьбітыя ейныя ўдзельнікі, у тым ліку жанчыны, старыя і дзеці. Больш за 100 чалавек былі арыштаваныя і дастаўленыя ў аддзяленьні міліцыі. Каля 20 зь іх непаўнагадовых незаконна ўтрымліваліся пад вартай больш за тры дні. Многія затрыманыя зьведалі зьнявагу й зьдзекі. Дзясяткі людзей да гэтага часу знаходзяцца ў засьценках.

Каля ўлада жорсткім чынам уціснула мірнае шэсьце грамадзян Беларусі, якія хацелі атрымаць адказы на сацыяльныя пытаньні, то якім чынам яна расправілася з тымі, хто сумленна і адкрыта супрацьстаяў рэжыму?

Мы асуджаем такія дзеяньні ўладаў. Лічым, што такі барбарскі ўціск мірнай дэманстрацыі не садзейнічае ўсталяваньню згоды ў грамадзтве, разьядноўвае людзей і не дазваляе цывілізаваным шляхам вырашаць сацыяльныя праблемы.

Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня ўсіх вязьняў і адмены ўсіх карацельных санкцыяў.

Мы патрабуем, каб тыя, хто дапусьціў уціск мірнага шэсьця былі пакараныя, бо любая беспакаранасьць нараджае ўседазваляльнасьць і вядзе да тэрарызму.

Гэта не павінна больш паўтарацца!”

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: