Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ХОККЕЙ У СТЕН МОСКОВСКОГО КРЕМЛЯ 11:12, 25/04/2002, Людмила Грязнова, член оргкомитета Хартии’97 Хроника нарушений прав человека в Беларуси в марте 2
Мартовский обзор нарушений прав человека в Беларуси свидетельствует о продолжении прежних советских традиций подавления гражданских и политических свобод. Белорусскому мастеру "хоккейной" игры удается нарушать права человека с благословения некоторых судей, близких к Московскому Кремлю.
Дзейны старшыня АБСЭ адрэагаваў на выступ Аляксандра Лукашэнкі ў «палаце прадстаўнікоў», дзе той заявіў пра немагчымасьць далейшае працы Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску бязь зьмены мандату групы. Дзейны старшыня АБСЭ заявіў, што мандат зьменены ня будзе.
Вялікі трохмэтровы надпіс “Stop Luka”, зроблены белай фарбай на тратуары насупраць беларускай амбасады на вуліцы Атэньскай, зьявіўся, праўдападобна, учора ўначы. Аўтары надпісу заяўляюць, што зрабілі гэта на знак салідарнасьці зь людзьмі, якіх асудзілі за ўдзел у акцыі “Так жыць нельга!”
Юрыю Зайцаву, бацьку памерлага гомельскага сябра руху “Зубр” Андрэя Зайцава, паведамілі ў абласным судзе, што справу пра вэрбоўку сына КДБ і ягоную загадкавую сьмерць вярнулі на разгляд у Савецкі раённы суд Гомлі, паведамляе Радыё Свабода. Раней Зайцаў-старэйшы падаваў сюды скаргу на неправамернасьць дзеяньняў пракуратуры, якая адмовілася пачынаць крымінальную справу і дасьледаваць прычыны сьмерці Андрэя. Бацька мяркуе, што сына давялі да самагубства супрацоўнікі спэцслужбаў. Першапачаткова судзьдзя Махамет скаргу не разглядаў – спаслаўся на непадведамаснасьць суду дзеяньняў пракуратуры. Цяпер справу будзе разглядаць іншы судзьдзя.
Сёньня ў Базэлі швэйцарскія й французскія мэдыкі правядуць акцыю ў падтрымку беларускага прафэсара, доктара мэдычных навук Юры Бандажэўскага. У акцыі будуць прымаць удзел прадстаўнікі сеткі міжнародных арганізацыяў “Навукоўцы супраць ядзерных дасьледваньняў” і супрацоўнікі незалежнай лябараторыі радыёлягічных дасьледаваньняў CRIRAD (Францыя), якія напярэдадні 16-ай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС маюць намер патрабаваць ад беларускіх уладаў вызваленьня вядомага навукоўца.
Запрашаем Вас на прэсавую канфэрэнцыю, якая адбудзецца сёньня, 25 красавіка, а 14.30 у офісе прэсавага цэнтру Хартыі’97. На прэсавай канфэрэнцыі будуць выступаць удзельнікі Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”, якія выйшлі ўчора з турмы – прэсавы сакратар моладзевага руху ЗУБР Аляксандар Атрошчанкаў, актывісты ЗУБРа Зьміцер Бародка, Алег Мяцеліца і Аляксандра Анджыеўская. У прэсавай канфэрэнцыі ўдзел будзе прымаць пацярпелы падчас жорсткага разгону Маршу Пратэсту прафэсар Георгій Лепін. Падрабязнасьці прэсавай канфэрэнцыі вы зможаце прачытаць на нашым сайце адразу пасьля яе сканчэньня. З павагай, прэсавы цэнтар Хартыі’97
Міністэрства замежных справаў Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне карэспандэнту НТВ ў Беларусі Паўлу Селіну ў сувязі з падрыхтаванымі ім рэпартажамі аб разгоне ў Менску 19 красавіка Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”, аб пажары ў лягеры абаронцаў Курапатаў і аб беларусах за мяжой, вымушаных выехаць з краіны з-за сталага прэсінгу ад ўладаў. Гэтыя рэпартажы выйшлі ў этыры тэлекампаніі НТВ 14,19, 20 і 21 красавіка 2002 году.
Як стала вядома прэсаваму цэнтру Хартыі, вядомы кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, прыгавораны судом Савецкага раёну Менску да 10 сутак арышту за арганізацыю Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”, на дадзены момант мае вялікія цяжкасьці са здароўем. У душнай, цеснай камеры спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна 54-гадовы Юры Іосіфавіч пакутуе на рэзкія зьмены ціску. Учора, паводле нашых зьвестак, яму нават давялося ставіць капельніцу. Нагадаем, што сусьветна вядомы беларускі рэжысэр быў арыштаваны міліцыяй 19 красавіка падчас разгону мірнай акцыі апазыцыі. Тэрмін утрыманьня пад вартай Хашчавацкага завяршаецца толькі вечарам 29 красавіка.
Графіці “Свабоду палітвязьням!” і прозьвішчы арыштаваных людзей за ўдзел у Маршы Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!” рэгулярна зьяўляюцца на плоце прыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна і на сьценах дамоў ля яго. Такім чынам ЗУБР пратэстуе супраць утрыманьня ў спцэпрыёмніку-разьмеркавальніку арганізатараў і ўдзельнікаў сацыяльнага Маршу Пратэсту. Міліцыя спрабуе змагацца з графіці і кожны дзень зафарбоўвае іх. Аднак на раніцу надпісы на турэмным плоце зьяўляюцца зноў.
У аўторак беларускі лідэр зьвярнуўся са штогадовым пасланьнем да “парлямэнту” краіны. Прамова Аляксандра Лукашэнкі на дзьве гадзіны была поўная лірычных адступленьняў, але ня мела шчырасьці. У адрозьненьне ад пасланьня Пуціна, агучанага роўна тыдзень таму, у звароце Лукашэнкі былі вызначаныя ворагі ўнутраныя і вонкавыя. Нязгодных зь ягонай палітыкай беларускі прэзыдэнт назваў “отморозками”.
Сёлета з 27 траўня па 2 чэрвеня пад кіраўніцтвам міністра абароны Беларусі генэрал-палкоўніка Леаніда Мальцава пройдзе комплекснае апэратыўна-тактычнае навучаньне, якое стане самым буйным вучэбна-баявым мерапрыемствам Узброеных сілаў Беларусі ў 2002 годзе. Як паведамілі карэспандэнту ІА “Росбалт” у галоўным штабе сухапутных войскаў Узброеных сілаў РФ, стратэгічныя партнёры Расеі будуць правяраць эфэктоўнасьць сваёй новай групоўкі Паўночна-Заходняга апэратыўнага камандаваньня, створанага ў канцы 2001 году.
У ядзерным паліве, якое засталося ў разбураным энэргаблёку станцыі, пачынаюцца некатралюемыя ланцуговыя рэакцыі. У прыватнасьці, зь яго адбываецца ўцечка амерыцыя, які ў сотні разоў больш небясьпечны за стронцый. Пра гэта ў інтэрвію “Известиям” заявіў акадэмік Акадэміі навук Украіны Зьміцер Градзінскі, які 16 гадоў займаецца Чарнобылем. “Мы неаднаразова рэгістравалі павелічэньне нэйронных патокаў. У разбураным рэактары ідзе разагрэў паліўнай масы. Зноў апрамененыя, яны распыляюцца, з саркафагу цячэ радыяцыйны пыл”, -- патлумачыў Градзінскі.