Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вакол Чарнобылю павялічваецца колькасьць мутацыяў 11:01, 25/04/2002, presscenter.ru
У ядзерным паліве, якое засталося ў разбураным энэргаблёку станцыі, пачынаюцца некатралюемыя ланцуговыя рэакцыі. У прыватнасьці, зь яго адбываецца ўцечка амерыцыя, які ў сотні разоў больш небясьпечны за стронцый. Пра гэта ў інтэрвію “Известиям” заявіў акадэмік Акадэміі навук Украіны Зьміцер Градзінскі, які 16 гадоў займаецца Чарнобылем. “Мы неаднаразова рэгістравалі павелічэньне нэйронных патокаў. У разбураным рэактары ідзе разагрэў паліўнай масы. Зноў апрамененыя, яны распыляюцца, з саркафагу цячэ радыяцыйны пыл”, -- патлумачыў Градзінскі.
У мясцовасьці вакол Чарнобылю павялічваецца колькасьць мутацыяў. “Калі раней выродлівасьцяў было – сотыя долі працэнта, то зараз – 24%. У мясцовых гаспадарках нараджаюцца парсючкі або сьляпыя, або з вачыма памерам з кавун. Мясцовыя жыхары казалі, што ў іх замест куранят вылупляецца штосьці жахлівае”, - распавядае прафэсар.
Акрамя таго, паводле ягоных словаў, усё часьцей нараджаюцца дзеці з сындромам Даўна. “Рак шчытападобнай залозы ў дзецей зьяўляецца ў тысячу разоў часьцей, чым да аварыі. Прычым ня толькі на Ўкраіне, але і ў Беларусі. Ужо і вялікага апраменьваньня няма, а генэтычная нестабільнасьць працягваецца. Гэта асабліва заўважна па расьлінах: мы іх вывезьлі ў чыстыя зоны, але зь іх вырастаюць або карлікі, або гігінты. У пшаніцы, напрыклад, мутацыі дайшлі да 60%”.