Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
«ЧЕРНОБЫЛЬСКИЙ ШЛЯХ-2002»
11:11, 26/04/2002


 ПАЛIТЫКА 

16 ГАДОЎ З ДНЯ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ
11:10, 26/04/2002

Сёньня спаўняецца 16 гадоў з дня чарнобыльскай катастрофы – самай буйноў тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва.

Сям’я Юры Захаранкі патрабуе прызнаць яго памерлым
11:08, 26/04/2002, «Народная воля»

Пра гэта заявіў праваабаронца Алег Волчак пасьля вяртаньня зь нямецкага гораду Хандорф, дзе зараз жывуць жонка, абедзьве дачкі ў ўнук Захаранкі. “Я езьдзіў у Нямеччыну па запрашэньні Вольгі Барысаўны, -- кажа Алег. – сям’я Захаранкі мяне ўпаўнаважыла прадстаўляць іх інтарэсы ў Беларусі, атрымоўваць інфармацыю па крымінальнай справе”.

Пікет у падтрымку Чарнобыльскага Шляху пройдзе ў Брусэлі
11:07, 26/04/2002

Пікетаваньне беларускае амбасады ў Брусэлі пройдзе сёньня з 11.00 да 12.00 па мясцовым часе. Арганізатарам пікету выступіў беларускi цэнтар ў Брусэлi. У пiкеце возьме ўдзел палітэмігрантка Натаальля Брэль, вымушаная некалькі месяцаў таму выехаць зь Беларусі ў сувязі з узбуджэньнем супраць яе крымінальнай справы аб абразе гонару й годнасьці Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, што актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі спрабавала перадаць беларускаму лідэру падарунак на дзень народзінаў – мыла, вяроўку, цьвік і г.д. Пікет у Брусэлі аргнізаваны ў падтрымку Чарнобыльскага Шляху, які пройдзе сёньня ў Менску.

Пікет ля беларускай амбасады ў Маскве
11:06, 26/04/2002

Маскоўскі моладзевы «Союз правых сил» сумесна з расейскім грамадзкім рухам Антыфашыстоўскае моладзевае дзеяньне правялі пікет салідарнасьці зь беларускай апазыцыяй. На акцыі ля беларускай амбасады прысутнічала каля 30 чалавек. Як паведамляе прэсавая служба Аб`яднанай грамадзянскай партыі, удзельнікі «выказалі свой пратэст дыктатуры Лукашэнкі і фашыстоўскім мэтадам уціску іншадумства». Яны яшчэ раз зьвярнулі ўвагу на апошнія падзеі ў Беларусі і заклікалі як беларускае, так і расейскае грамадзтва не ігнараваць такія злачынствы рэжыму як разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску, суд над апазыцыйнымі журналістамі ў Горадні і напад на лягер у Курапатах, месцы масавых захаваньняў ахвяраў сталіснкіх рэпрэсіяў.

На 10 сутак арыштаваны яшчэ адзін удзельнік Маршу Пратэсту
11:05, 26/04/2002

Да 10 сутак арышту прыгаварыў 25 красавіка суд Савецкага раёну Менску ўдзельніка Маршу Пратэсту «ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!» Леаніда Садоўскага. Леанід Садоўскі прызнаны віноўным у парушэньні артыкулу 167 ч.1 (удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах). Нагадаем, што Садоўскі быў арыштаваны міліцыяй 19 красавіка падчас разгону маніфэстацыі. Аднак з-за траўмы рукі, атрыманай ім пры затрыманьня, 20 красавіка ён быў вызвалены са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка з позвай у суд.

МЗС Беларусі адмовіў у акрэдытацыі здымачнай групе НТВ
11:04, 26/04/2002

Міністэрства замежных справаў Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі здымачнай групе НТВ, якая прыехала ў Менск з Масквы. У менскім прадстаўніцтве НТВ неабходнасьць прысутнасьці ў Беларусі другой здымачнай групы патлумачылі двума буйнымі падзеямі 26 красавіка. У гэты дзень Аляксандар Лукашэнка робіць традыцыйную паездку ў забруджаныя радыяцый раёны краіны, а апазыцыя праводзіць традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі Шлях». Як паведаміў прэсаваму цэнтру Хартыі Аляксандар Калпакоў, ягоная здымачная група зьбіралася, у прыватнасьці, адзьняць візыт Лукашэнкі ў Гомельскую вобласьць, у той час як дырэктар беларускага карпункту НТВ Павал Селін зьбіраўся здымаць «Чарнобыльскі Шлях». У беларускім МЗС адмова Аляксандру Каопакову ў акрэдытацыі ніяк не камэнтуюць.

АРЦІКЛЬ-19: беларускія ўлады абмяжоўваюць свабоду СМІ
11:03, 26/04/2002

У сваёй штогадовай справаздачы за 2001г. «Механізм рэпрэсіяў: прэзыдэнцкія выбары». АРЦІКЛЬ-19 – міжнародная кампанія за свабоду слова – прапанавала беларускім уладам некалькі рэкамэндацыяў, якія, у выпадку іх ажыцьцяўленьня, дазволілі б сродкам масавай інфармацыі працаваць без уціску збоку уладаў, а таксама забясьпечылі б адпаведнасьць заканадаўчай базы Беларусі яе міжнародным абавязкам. Гэтыя рэкамэндацыі былі ў сваёй большасьці праігнараваныя беларускім урадам.

Беларускі ПЭН-цэнтар пратэстуе супарць стварэньня Лукашэнкам “літаратурных калгасаў”
11:02, 26/04/2002

«Беларускі рэжым зрабіў яшчэ адзін крок у сваёй практыцы ўціску грамадзянскіх свабодаў і парушэньня правоў чалавека. Чарговай ахвярай рэжыму сталі літаратурныя пэрыядычныя выданьні, у прыватнасьці, часопісы "Полымя", "Маладосць", "Крыніца", "Нёман", тыднёвік "Літаратура і мастацтва" - усе гэтыя выданьні загнаныя ў мэдыя-холдзінг, кіраўнікамі якога і новымі рэдактарамі названых выданьняў прызначаны адданыя ўладам асобы на чале зь "дзеячам" сумнавядомага "Славянскага сабору" С. Касьцянам, які ніколі не быў пісьменьнікам альбо прафэсійным рэдактарам літаратурных выданьняў», - гаворыцца ў заяве Рады Беларускага ПЭН-цэнтру, зь якой грамадзкае аб’яднаньне выступіла 25 красавіка.

«Газпром» можа зьменшыць пастаўкі ў Беларусь на 30%
11:01, 26/04/2002

Каля 50 мільёнаў запазычылі беларускія спажыўцы расейскаму «Газпрому». Пра гэта заявіў, выступаючы ў чацьвер перад дэпутатамі «палаты прадстаўнікоў», міністар энэргетыкі Ўладзімер Сямашка. У спасылцы на ліст кіраўніцтва «Газпрома» прэм`ер-міністру Беларусі Генадзю Навіцкаму, ён паведаміў, што за пастаўленыя з пачатку году 3,9 млрд. кубамэтраў газу замест 118,6 млн. даляраў выплачана толькі 75 млн. Гэта скаладае прыкладна 64%. І калі ня будзе парадку ў разьліках, «Газпрам» мае намер зьменшыць пастаўкі газу ў Беларусь на 25-30%, праінфармаваў Сямашка.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: