Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Газпром» можа зьменшыць пастаўкі ў Беларусь на 30% 11:01, 26/04/2002
Каля 50 мільёнаў запазычылі беларускія спажыўцы расейскаму «Газпрому». Пра гэта заявіў, выступаючы ў чацьвер перад дэпутатамі «палаты прадстаўнікоў», міністар энэргетыкі Ўладзімер Сямашка. У спасылцы на ліст кіраўніцтва «Газпрома» прэм`ер-міністру Беларусі Генадзю Навіцкаму, ён паведаміў, што за пастаўленыя з пачатку году 3,9 млрд. кубамэтраў газу замест 118,6 млн. даляраў выплачана толькі 75 млн. Гэта скаладае прыкладна 64%. І калі ня будзе парадку ў разьліках, «Газпрам» мае намер зьменшыць пастаўкі газу ў Беларусь на 25-30%, праінфармаваў Сямашка.