Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АРЦІКЛЬ-19: беларускія ўлады абмяжоўваюць свабоду СМІ
11:03, 26/04/2002

У сваёй штогадовай справаздачы за 2001г. «Механізм рэпрэсіяў: прэзыдэнцкія выбары». АРЦІКЛЬ-19 – міжнародная кампанія за свабоду слова – прапанавала беларускім уладам некалькі рэкамэндацыяў, якія, у выпадку іх ажыцьцяўленьня, дазволілі б сродкам масавай інфармацыі працаваць без уціску збоку уладаў, а таксама забясьпечылі б адпаведнасьць заканадаўчай базы Беларусі яе міжнародным абавязкам. Гэтыя рэкамэндацыі былі ў сваёй большасьці праігнараваныя беларускім урадам.

«Заканадаўчыя акты і законапраекты, прынятыя Рспублікай Беларусь некалькі месяцаў таму, ствараюць дадатковыя перашкоды для функцыянаваньня недзяржаўных СМІ і заявы Беларусі на паўнапраўнае сяброўства ў такіх міжнародных арганізацыях як Рада Эўропы і АБСЭ. Усе прааналізаваныя законы ў гэтай справаздачы сьведчаць пра чарговую спробу беларускіх уладаў абмежаваць свабоду інфармацыі і схаваць урадавых чыноўнікаў ад крытыкі. Больш за тое, сам факт таго, што перш законапраекты па СМІ і інфармацыйнай бясьпецы бялі цалкам неадэкватныя, а зьмены, унесеныя пасьля кансультацыяў зь мясцовымі й міжнароднымі НДА і МДА, апынуліся толькі касмэтычнымі, паказвае, што беларускія ўлады не ўсьведамляюць важкасьці выкананьня імі сваіх абавязанасьцяў па захаваньні правоў чалавека. Дадзеная справаздача мае за мэту дапоўніць папярэднія рэкамэндацыі і ўнесьці канструктыўны унёсак ва ўдасканаленьне заканадаўчае базы, якая рэгулюе свабоду слова на Беларусі. Уладам неабходна прыняць тэрміновыя меры, неабходныя для таго, каб Беларусь магла захоўваць узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы ў сфэры СМІ», - гаворыцца ў высновах справаздачы АРЦІКЛЬ-19.

У сваёй апошняй справаздачы АРЦІКЛЬ-19 таксама прапануе ўвазе беларускіх уладаў свае рэкамэндацыі, сярод якіх адмена практыкі абавязковай рэгістрацыі друкаваных і он-лайнавых СМІ, а таксама вяшчальных кампаніяў, адмена юрыдычных санкцыяў за няправільную інфармацыю, адмена практыкі спыненьня ліцэнзіівыданьня (акрамя выключных выпадкаў), неадкладнае адмаўленьне ад стварэньня сыстэмы інфармацыйнай бясьпекі і іншыя.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: