Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МЗС Беларусі адмовіў у акрэдытацыі здымачнай групе НТВ
11:04, 26/04/2002

Міністэрства замежных справаў Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі здымачнай групе НТВ, якая прыехала ў Менск з Масквы. У менскім прадстаўніцтве НТВ неабходнасьць прысутнасьці ў Беларусі другой здымачнай групы патлумачылі двума буйнымі падзеямі 26 красавіка. У гэты дзень Аляксандар Лукашэнка робіць традыцыйную паездку ў забруджаныя радыяцый раёны краіны, а апазыцыя праводзіць традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі Шлях». Як паведаміў прэсаваму цэнтру Хартыі Аляксандар Калпакоў, ягоная здымачная група зьбіралася, у прыватнасьці, адзьняць візыт Лукашэнкі ў Гомельскую вобласьць, у той час як дырэктар беларускага карпункту НТВ Павал Селін зьбіраўся здымаць «Чарнобыльскі Шлях». У беларускім МЗС адмова Аляксандру Каопакову ў акрэдытацыі ніяк не камэнтуюць.

Нагадаем, што напярэдадні беларускія ўлады вынесьлі папярэджаньне карэспандэнту НТВ – Паўлу Селіну. Карэспандэнт НТВ быў запрошаны ў МЗС Беларусі. Яму вынесьлі афіцыйнае папярэджаньне ў сувязі з падрыхтаванымі ім рэпартажамі, якія выйшлі ў этыры тэлекампаніі НТВ сёлета 14,19, 20 і 21 красавіка. У прыватнасьці аб тых, якія распавядаюць пра разгон міліцыяй і АМАПам удзельнікаў сацыяльнага Маршу Пратэсту «ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!»

Акрамя таго, карэспандэнту НТВ паведамілі, што «у выпадку працягу такой дзейнасьці будзе разглядацца пытаньне аб пазбаўленьні карэспандэнта НТВ акрэдытацыі пры МЗС рэспублікі».

Гэта ня першае папярэджаньне, якое было зроблена здымачнай групе НТВ з карэспандэнтам Паўлам Селіным. Сёлета 9 студзеня МЗС рэспублікі нагадаў Селіну аб «недапушчальнасьці скажэньня фактаў і фармаваньня ілжывых уяўленьняў аб рэальных падзеях у краіне».

Тэлекампанія НТВ ня згодная з ацэнкай, дадзенай міністэрствам замежных справаў Беларусі сюжэтам беларускага карэспандэнта тэлекампаніі Паўла Селіна.

У заяве НТВ гаворыцца: «тэлекампанія НТВ, пасьлядоўна трымаецца прынцыпаў аб`ектыўнасьці і імкнецца інфармаваць сваіх гледачоў аб пазыцыі ўсіх значных удзельнікаў палітычнага працэсу ў Беларусі». НТВ адзначае, што імкнецца «аб`ектыўна і ўсебакова асьвятляць палітычную сытуацыю ў Беларусі і адлюстроўваць разнастайнасьць поглядаў палітычных сілаў».

У сваёй заяве тэлекампанія НТВ «заклікае ўлады Беларусі не ствараць журналістам перашкодаў для законнага выкананьня імі сваіх прафэсійных абавязкаў».

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: