Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сям’я Юры Захаранкі патрабуе прызнаць яго памерлым
11:08, 26/04/2002, «Народная воля»

Пра гэта заявіў праваабаронца Алег Волчак пасьля вяртаньня зь нямецкага гораду Хандорф, дзе зараз жывуць жонка, абедзьве дачкі ў ўнук Захаранкі. “Я езьдзіў у Нямеччыну па запрашэньні Вольгі Барысаўны, -- кажа Алег. – сям’я Захаранкі мяне ўпаўнаважыла прадстаўляць іх інтарэсы ў Беларусі, атрымоўваць інфармацыю па крымінальнай справе”.

“7 траўня будзе тры гады, як зьнік Юры Захаранка. Згодна беларускаму заканадаўству (артыкул 41 Грамадзянскага кодэксу) пасьля сканчэньня гэтага тэрміну бязь вестак зьніклы чалавек прызнаецца памерлым. Зараз мы будзем рыхтавацца да суда аб прызнаньні генэрала Захаранкі памерлым. Падкрэсьліваю: гэта будзе не палітычны працэс, а грамадзянска-прававы. Невядома, колькі гадоў яшчэ чакац, пакуль стануць вядомыя ўсе падрабязнасьці зьнікненьня Юры Мікалаевіча. А ў яго нерухомасьць і маёмасьць, якімі яго сям’я, распараджацца ня можа бяз права на спадчыну. І акрамя таго, хто ведае, раптам падчас гэтага суда зьявіцца нейкая новая інфармцыя аб ягоным лёсе. Памятаеце, калі адвакат Гары Паганяйла запатрабаваў прызнаць экс-кіраўніка Нацббанку Тамару Віньнікаву памерлай, літаральна празь некалькі тыдняў яна аб’явілася...

Часам ад людзей улады даводзілася чуць: маўляў, сям’я Захаранкі, як, зрэшты, і іншыя палітычныя ўцекачы, у Нямечычне не працуе, толькі траціць грошы. Вольга Барысаўна плача, калі да яе даходзяць такія выказваньні. Яны цалкам не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Сям’і Захаранкі нямецкія ўлады выдалі дзьве трохпакаёвыя кватэры. Кампутара ў іх няма, тэлефон адключаны – дорага. Вольга Барысаўна з дочкамі атрымоўвае дапамогу каля 220 эўра на чалавека. Унуку Захаранкі выплочваецца болей – каля 500 эўра. Я нават па коштах паглядзеў, гэтых грошай ледзь хапае. Выехаць у іншы горад для іх таксама праблема, якая зноў такі зьвязаная з грашыма...

За кватэру яны ня плоцяць. Але толькі да таго часу, пакуль ня паедуць працаваць. Для таго, каб афіцыйна ўладкавацца на працу, трэба прайсьці сур’ёзную моўную падрыхтоўку і спэцыялізацыю па прафэсіі. У агуле гэты працэс расьцягваецца на тры – тры з паловаю гады.

Унук Захаранкі Кірыл ходзіць у садок пры касьцёле. Яго там хрысьцілі. Ён ужо практычна свабодна размаўляе па-нямецку. А калі яго пытаюцца пра дзеда, ён адказвае: “Яго выкраў бандыт”. Кірыл, напэўна, самы малады палітычны ўцекач зь Беларусі. Яму таксама без дазволу нямецкага боку ў Беларусь вяртацца нельга. І ягоны бацька, які жыве ў Беларусі, можа наведваць Кірыла толькі ў Нямеччыне.

Вольга Барысаўна да гэтага часу плача, калі размова заходзіць пра мужа. Кажа, што Захаранка хацеў для ўсіх беларусаў жыцьцё зрабіць лепей. Ён ня думаў аб магчымых наступствах. А людзі, дзеля якіх ён жыў, пра яго сёньня ўжо амаль ня згадваюць...

Арганізацыя “Прававая дапамога насмельніцтву”, кіраўніком якой я зьяўляюся, трымае на кантролі інфармацыю і пра жыцьцё іншых палітвязьняў зь Беларусі. Адсочваем, у якіх умовах яны жывуць, у чым маюць патрэбу. Напрыклад, былыя памочнікі і кіроўца віцэ-сьпікера Вярхоўнага савету Беларусі 13-скліканьня Віктара Ганчара Яўген Лычаў і Ўладзімер Чарноў зь сем’ямі жывуць у Галяндыі. Фактычна ў такіх умовах, як і сям’я Захаранкі. Вывучаюць мову, хутка будуць прыступаць да працы...”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: