Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



16 ГАДОЎ З ДНЯ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ
11:10, 26/04/2002

Сёньня спаўняецца 16 гадоў з дня чарнобыльскай катастрофы – самай буйноў тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва.

26 красавіка 1986 году ў 01 гадзіну 23 хвіліны па маскоўскім часе на чацьвёртым энэргаблёку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, разьмешчанай у горадзе Прыпяць Кіеўскай вобласьці, адбыўся выбух. Ён зрушыў са свайго месца верхнія блёкі атамнага рэактара, прывёў яго да разгермэтызацыі. Разбурыў трубы высокага ціску, разгрузачны бок ядзернага апарату, падсілковачны адсек і інш. Затым быў яшчэ адзін выбух, які абрушыў дах рэактарнага аддзяленьня. У выніку выбуху высокарадыяактыўныя матэрыялы й канструкцыі – ядзернае паліва, блёкі графіту, якія рэгулююць стрыжні, выпаральныя каналы і іншыя элементы – былі выкінутыя на дахі першага, другога і трэцяга энэргаблёкаў, машыннай залі, а таксама на пляцоўкі 140-мэтровай галоўнай вентыляцыйнай трубы. Дах машыннай залі быў прабіты жалезабетоннымі абломкамі, і адразу ўзьнік пажар. У атмасфэру было выкінута радыёактыўных рэчываў у 300 разоў болей, чым пасьля атамнай бамбардзіроўкі японскага гораду Хірасіма.

Больш за 70 адсоткаў радыёнуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі.

Чарнобыльская катастрофа аказала ўзьдзеяньне на ўсе сфэры жыцьцядзейнасьці чалавека – вытворчасьць, культуру, навуку і эканоміку. Ад наступстваў катастрофы пацярпелі каля двух мільёнаў жыхароў Беларусі. У тым ліку больш за 500 тысячаў дзяцей. З сельскагаспадарчага абарачэньня было выведзена 2 мільёны 64 тысячы квадратных кілёмэтраў пашаў, зьліквідавана 54 калгасы і саўгаса. Зачынена 9 заводаў перапрацоўчай прамысловасьці АПК .Значна зьменшаныя памеры выкарыстаньня ляснымі, мініральна-сыравіннымі і іншымі рэсурсамі. Радыёактыўнаму забруджаньню падвергліся тэрыторыі, дзе зараз пражывае больш за 1,8 мільнаў чалавек, знаходзіцца каля 340 прамысловых прадпрыемстваў. Прыкладна 25 адсоткаў ляснога фонду Беларусі і 132 месцараджэньня мінеральна-сыравінных рэсурсаў розных відаў.

Да гэтага часу парктычна кожны пяты жыхар Беларусі падвяргаецца шкоднаму ўзьдзеяньню радыяцыі. У забруджаных радыёнуклідамі рэгіёнах рэспублікі, а гэта – чацьвёртая частка ейнай тэрыторыі, пражывае каля 2 мільёнаў чалавек.

У параўнаньні з дааварыйным пэрыядам хвароба на рак шчытападобнай залозы сярод беларускіх дзяцей вырасла ў 33,6 разоў, сярод дарослых (у залежнасьці ад узроставых груп) –у 2,5-7 разоў. Найбольшая колькасьць захворваньняў на рак шчытападобнай залозы рэгіструецца сярод жыхароў Гомельскай і Берасьцейскай вобласьцей.

Тэрыторыя Беларусі на многія стагодзьдзі стала зонай экалягічнага бедства.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: