Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь пастаўляе зброю тэрарыстам
11:19, 29/04/2002, Марк Лэнзі, "The Wall Street Journal" (пераклад RR)

Тэрарысты атрымліваюць зброю з цэнтра Эўропы - зь Беларусі. Гэтая краіна, на думку дзяржаўнага сакратара ЗША Коліна Паўэла, застаецца адзінай у Эўропе краінай-ізгоем. У часе маючых адбыцца перамоваў Пуціна і Буша гэтае пытаньне павінна быць улучанае ў парадак дня. Менавіта праз вырашэньне беларускага пытаньня Крэмль можа дапамагчы Вашынгтону ў змаганьні зь міжнародным тэрарызмам. Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша мае патрэбу ў распрацоўцы стратэгіі барацьбы з тым, што ўчыняе гэтая краіна-ізгой пад носам у NATO: Беларусь за мінулы год незаўважна стала пастаўшчыком сьмерцяноснай вайсковай тэхнікі для сьвету ісламскага радыкалізму.

 ПАЛIТЫКА 

СПС выступае за правядзеньне парлямэнцкіх слуханьняў па зьніклых беларускіх палітыках
11:18, 29/04/2002

Лідэр фракцыі “Союз правых сил” у расейскай Дзяржаўнай Думе Барыс Нямцоў сустрэўся са сваякамі рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў падчас аднадзённага візыту ў Менск 29 красавіка. На сустрэчы прысутнічалі маці зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага Вольга Рыгораўна Завадзкая, жонкі таксама зьніклых бязь вестак Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, жонка экс-прэм’ера Беларусі Юлія Чыгір, а таксама нядаўна вызвалены з турмы былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Андрэй Клімаў.

Лукашэнка распачаў зачыстку ва ўрадзе
11:16, 29/04/2002

Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасады аховы здароўя рэспублікі Ўладзіслава Астапенку. Падчас сёньняшняй нарады з урадам кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад міністра “покинуть зал заседания”. Вызваленьне міністра аховы здароўя адбылося пасьля таго, як Лукашэнка адрасаваў апошняму пытаньне “Сколько частных структур выселено из больниц и поликлиник?” і не атрымаў на яго, як перадае “Інтэрфакс”, патрэбнага адказу. Нагадаем, што апошнімі месяцамі, па загаду кіраўніка дзяржавы, сыстэму беларускай аховы здароўя рупліва правяраў Камітэт дзяржаўнага кантролю, што пацягнула за сабой шэраг гучных звальненьняў і распачынаньне крымінальных справаў датычна мэдыкаў.

“Мэдык” правядзе забастоўку
11:15, 29/04/2002

Сядзячую забастоўку плянуюць правесьці 60 работнікаў гарадзенскага УП “Мэдык” ля будынку ўпраўленьня прадпрыемства. Так яны маюць намер пратэставаць супраць таго, што сёлета ім ні разу ня выплацілі заробак. Сёлета 300 работнікаў “Мэдыка” атрымалі за студзень і люты толькі па мінімальнаму спажывецкаму кошыку, які складае траціну ад сярэдняга заробку на прадпрыемстве. З-за хранічных нявыплат з пачатку году звольнілася 60 чалавек. Пра гэта www.praca.by паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Міхаіл Бандаровіч.

Калгасьнікі ідуць на страйк
11:14, 29/04/2002, Радыё Рацыя

Працаўнікі калгасу "Дрыбінскі" Магілеўскай вобласьці вырашылі правесьці 30 красавіка гадзінны страйк перад будынкам райвыканкаму ў Дрыбіне. Калгасьнікі патрабуюць свае заробкі за люты і сакавік.

Рэканструкцыяй “Хімвалакна” будуць займацца кувэйтцы
11:13, 29/04/2002

У пэрыяд з 28 красавіка па 2 траўня 2002 году ў Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца зь візытам дэлегацыя кувэйцкага фонду арабскага эканамічнага разьвіцьця. У склад дэлегацыі КФАЭР уваходзяць намесьнік Генэральнага дырэктара кувэйцкага фонду арабскага эканамічнага разьвіцьця Абдулвахаб Аль-Бадэр і рэгіянальны мэнэджэр па краінах Цэнтральнай Азыі і Эўропы КФАЭР Валід Аль-Бахар. Асноўнай мэтай візыту зьяўляецца падпісаньне Крэдытнага пагадненьня паміж Рэспублікай Беларусь і КФАЭР па праекце рэканструкцыі заводу поліэфірных тэкстыльных ніцяў на РУП “Сьветлагорскае ВА “Хімвалакно”.

Акцыянаваньне “Шкловалакна” адкладаецца з-за адсутнасьці інвэстара
11:12, 29/04/2002

На полацкім вытворчым аб’яднаньні “Шкловалакно” пакуль ня будзе распачынацца працэс акцыянаваньня, аднак гэта плянуецца зрабіць пазьней. Пра гэта ў інтэрвію журналістам заявіў прэзыдэнт канцэрну “Белнафтахім” Іван Бамбіза. Паводле ягоных словаў, перадае БелаПАН, падключыць да працэсу акцыянаваньня ўсе прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу краіны адразу немагчыма чыста фізычна.

БелАЗ будзе займацца расейскім вуглём
11:11, 29/04/2002

Магілёўскі завод “БелаАЗ” выступіць заснавальнікам першага сумеснага прадпрыемства ў Кузбасе – вугольнага разрэзу. Ад Кемераўскай вобласьці сузаснавальнікам новага прадпрыемства стане разрэз “Задуброўскі”. Учора з Кемерава ў маскоўскае прадстаўніцтва саюзнай дзяржавы былі адпраўленыя праекты заснавальных дакумэнтаў на стварэньне расейска-беларускага вугальнага разрэзу ў Белаўскім раёне.

Дактары вырашылі: Мікалай Халезін па стану здароўя ня можа знаходзіцца за кратамі
11:10, 29/04/2002

"Мікалай
Адзін з арганізатараў Маршу Пратэсту 19 красавіка журналіст і мастак Мікалай Халезін ня можа адбываць 15-суткавы арышт з-за рэзкага пагаршэньня стану здароўя. Учора вечарам ягоны стан здароўя рэзка пагоршыўся - чалавек стаў задыхацца, ня мог спаць. На ягоную просьбу хаця б ненадоўга выйсьці на сьвежае паветра ахова адказала адмоваю. Аднак праз некаторы час да вязьня выклікалі “хуткую”, якая адвезла яго ў адзін са шпіталяў. Пасьля дадатковага абсьледваньня дактары парэкамэндавалі Халезіну амбуляторнае лячэньне. Гэтая просьба была задаволеная міліцэйскім начальствам, арыштанта ў спэцпрыёмнік на вуліцы Акрэсьціна не вярнулі. Зараз ён знаходзіцца на лячэньні дома, яму прапісаны пасьцельны рэжым.

ДЗЕ ГРОШЫ?
11:09, 29/04/2002, Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, намесьнік старшыні ВС 13 скліканьня


Пытаньне аб другім ценявым бюджэце краіны было ўзьнятае яшчэ ў 1995-1996 гадах. Больш за тое, фракцыя “Грамадзянскае дзеяньне” у Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня прымусіла пракуратуру правесьці расьсьледаваньні па фактах дзейнасьці “Торгэкспо” і фонду імя Эсамбаева. Выявіліся надзвычай цікавыя факты. Кіраўнік дзяржавы сваім распараджэньнем стварыў структуру, якая не плаціла падаткі, а атрыманыя грошы накіроўвала ў так званы прэзыдэнцкі фонд. І калі прыняць на ўвагу, што адзін час на “Торгэкспо” прыпадала ледзь не 25% усяго зьнешняга гандлю краіны, то можна уявіць, колькі сотняў мільёнаў даляраў не трапляла ў дзяржаўны бюджэт.

Юры Хашчавацкі выходзіць на свабоду
11:08, 29/04/2002

"Юры
Вядомы беларускі кінарэжысэр Юры Хашчавацкі павінен сёньня выйсьці са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка пры ГУУС Менгарвыканкаму. 10 сутак арышту, да якіх рэжысэр быў прыгавораны за арганізацыю ў Менску Маршу пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”, скончваюцца 29 красавіка а 18.00. Сустрэць Юры Іосіфавіча да спцэпрыёмніка-разьмеркавальніка прыйдуць ягоныя сваякі, сябры, калегі, а таксама тыя, хто жадае выказаць падтрымку гэтаму мужнаму чалавеку. Нагадаем, что на сёньня ў камерах спэцпрыёмніка застаюцца яшчэ трое арганізатараў Маршу – Зьміцер Бандарэнка, Мікалай Халезін і Валеры Шчукін, якія былі прыгавораныя да 15 сутак арышту.

У Менск прыяжджае Барыс Нямцоў
11:07, 29/04/2002

Дэлегацыя “Союза правых сил” на чале са старшынёй Палітрады партыі, лідэрам фракцыі СПС ў расейскай Дзяржаўнай Думе Барысам Нямцовым наведае Менск з аднадзённым візытам 29 красавіка. У склад дэлегацыі таксама ўвойдуць старшыня Выканкаму СПС Эльдар Янбухцін і група дэпутатаў Дзярждумы ад фракцыі СПС. У праграме візыту сустрэчы з кіраўніцтвам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, жонкамі выкрадзеных і рэпрэсаваных палітыкаў.

“Газпром” пагражае
11:06, 29/04/2002, «Белорусская газета»

23 красавіка ААТ “Газпром” накіравала тэлеграму на імя прэм’ер-міністра Беларусі Генадзя Навіцкага з ультыматумам аб скарачэньні паставак газу з 1 траўня на траціну. 25 красавіка міністар энэргэтыкі Беларусі Ўладзімер Сямашка зачытаў у парлямэнце тэкст ультыматуму: “Па стану на 1 красавіка 2002 году спажыўцам Рэспублікі Беларусь “Газпром” аддаў 3,9 млрд. кубамэтраў газу на суму $118,6 млн. Аплочана газу на суму $75,74 млн., ці 63,8%. У сувязі з выкладзеным прашу вас, паважаны Генадзь Васільевіч, навесьці належны парадак з плацяжамі за газ. У адваротным выпадку “Газпром” вымушаны будзе абмежаваць пастаўкі газу ў Рэспубліку Беларусь у пэрыяд 2002 г. на 25-30%.

Лукашэнка зьдзівіў літоўцаў
11:05, 29/04/2002, vesti.ru

У пятніцу Аляксандар Лукашэнка наведваў раёны Беларусі, што пацярпелі пасьля чарнобыльскай катастрофы і зрабіў сэнсацыйную заяву аб тым, што няблага было б набыць у літоўцаў Ігналінскую АЭС.

Урад можа скараціць фінансаваньне чарнобыльскіх праграмаў
11:04, 29/04/2002

Аляксандар Лукашэнка даў загад “тщательно изучить вопросы целесообразности финансирования тех или иных чернобыльских программ в ныне существующих объемах”. Пра гэта ён заявіў падчас паездкі па Гомельскай вобласьці, якая найбольш пацярпела падчас катастрофы на чарнобыльскай АЭС. Са словаў беларускага лідэра, як перадае ІА “Росбалт”, перагляд павінен закрануць сацыяльную дапамогу жыхарам чарнобыльскіх тэрыторыяў, а таксама пытаньняў фінансаваньня аздараўленьня пацярпелага насельніцтва за межамі Беларусі. Камітэту дзяржаўнага кантролю дадзенае ўказаньне праверыць дзейнасьць “всех структур, связанных с чернобыльской тематикой”.

Загінуў рэжысэр Міхаіл Пташук
11:03, 29/04/2002

У Маскве ў аўтакатастрофе загінуў кінарэжысэр Міхаіл Пташук. Пташук Міхаіл Мікалаевіч (нарадзіўся ў 1943), беларускі кінарэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Фільмы: “Вазьму твой боль” (1980), “Знак бяды” (1986), “Наш браняпоезд” (1989), “Кааператыў “Палітбюро”, ці Будзе доўгім разьвітаньне” (1992), “У жніўні 44-га” (2000).

За тры месяцы рэшткі прадукцыі на складах вырасьлі на 300 мільярдаў
11:02, 29/04/2002

За першы квартал 2002 году рэшткі гатовай прамысловай прадукцыі ў Беларусі вырасьлі з 750 мільярдаў рублёў да 1 трыльёну 48 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў. Зь ягоных словаў, перадае БелаПАН, павышэньне канкурэнтаздольнасьці ўласнай прадукцыі – галоўная праблема, якая зараз стаіць перад прадпрыемствамі прамысловасьці і АПК. Паводле дадзеных Кабякова, за першы квартал 2002 году рэнтабельнасьць беларускай прамысловасьці склала 6 адсоткаў. “Гэта вельмі мала. Але гэта рэальна. Гэта сапраўды тая рэальнасьць, якую мы маем насамрэч. Не інфляцыйная, не надзьмутая рэнтабельнасьць”, -- заявіў віцэ-прэм’ер.

США ўсталюе пошліны на беларускія мінугнаеньні
11:01, 29/04/2002

Камітэт па гандлі азотнымі сумесямі ЗША 19 красавіка прадставіў у Мінгандаль ЗША прашэньне аб усталяваньні пошлінаў на карбамідна-аміячную сумесь (КАС) з Расеі, Беларусі, Украіны й Літвы. За 20 дзён пасьля падачы просьбы Мінгандаль ЗША павінен вырашыць, пачынаць расьледаваньне ці не. У выпадку станоўчага рашэньня працэдура разьбіральніцтва Мінгандлю ЗША па антыдэмпінгу на КАС пачнецца 9 траўня.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: казань, вакансия менеджер в казани, резюме директора в казани
ижевск, вакансии в ижевске, вакансия менеджер в ижевске