Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэканструкцыяй “Хімвалакна” будуць займацца кувэйтцы 11:13, 29/04/2002
У пэрыяд з 28 красавіка па 2 траўня 2002 году ў Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца зь візытам дэлегацыя кувэйцкага фонду арабскага эканамічнага разьвіцьця. У склад дэлегацыі КФАЭР уваходзяць намесьнік Генэральнага дырэктара кувэйцкага фонду арабскага эканамічнага разьвіцьця Абдулвахаб Аль-Бадэр і рэгіянальны мэнэджэр па краінах Цэнтральнай Азыі і Эўропы КФАЭР Валід Аль-Бахар. Асноўнай мэтай візыту зьяўляецца падпісаньне Крэдытнага пагадненьня паміж Рэспублікай Беларусь і КФАЭР па праекце рэканструкцыі заводу поліэфірных тэкстыльных ніцяў на РУП “Сьветлагорскае ВА “Хімвалакно”.
Як паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі, працягваецца супрацоўніцтва Беларусі і КФАЭР па іншых інвэстыцыйных праектах. У адрас КФАЭР накіраваныя інвэстыцыйныя прапановы беларускага боку ў галіне харчовай прамысловасьці, энэргетыкі, машынабудаваньня, будаваньня й разьвіцьця інфраструктуры.
Кувэйцкі бок ужо выказаў зацікаўленасьць разгледзіць магчымасьць удзелу ў фінансаваньні праекту рэканструкцыі Менскай ТЭО-3 (пракладны агульны кошт праекту – 146 млн.даляраў ЗША).
На сёньня з кувэйцкім бокам узгадняецца мяркуемы аб’ём крэдытаваньня й пытаньні, зьвязаныя з падрыхтоўкай тэхніка-эканамічнага абгрунтаваньня па дадзеным праекце. У лістападзе 2001 году КФАЭР прынятае станоўчае рашэньне аб выдаткаваньні беларускаму боку 100 тыс.кувэйцкіх дынараў (каля 325 тыс.дал.ЗША) на распрацоўку ТЭО. На дадзены момант беларускім і кувэйцкім бакамі праводзіцца адпаведная працэдура па выбару кансалтынгавай кампаніі, якая будзе ажыцьцяўляць распрацоўку ТЭО.
У праграме знаходжаньня кувэйцкай дэлегацыі прадугледжаныя сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Уралам Латыпавым, намесьнікам прэм’ер-міністра Сяргеем Сідорскмі, міністрам энэргетыкі Ўладзімерам Сямашкам, прэзыдэнтам Нацыянальнае акадэміі навук Беларусі Міхаілам Мясьніковічам, першым намесьнікам міністра замежных справаў Васілём Пугачовым, прэзыдэнтам канцэрну “Белнафтахіму” Іванам Бамбізай.