Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30         




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
КУДЫ ІДЗЕМ?
11:18, 30/04/2002, «День»

Вынікам “Гарачай вясны-2002” стала акцыя “Чарнобылські шлях”, прысьвечаная 16-й гадавіне з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. З аднаго боку, ён стаў маленькай перамогай над уласным страхам тых чатырох тысячаў людзей, якія знайшлі ў сабе сілы прыняць удзел у пратэстным мерапрыемстве пасьля двух апошніх акцыяў, жорстка разагнаных міліцыяй. З другога, “Чарнобыльскі шлях” у чарговы раз прадэманстраваў неадпаведнасьць апазыцыйных палітыкаў.

 ПАЛIТЫКА 

Суд над журналістамі “Пагоні” зноў перанесены
11:17, 30/04/2002

Суд над журналістамі закрытай уладамі гарадзенскай газэты “Пагоня” Міколам Маркевічам і Паўлам Мажэйкам зноў перанесены на няпэўны тэрмін. Пра гэта журналістам паведаміла асабіста судзьдзя Ленінсканга суда Горадні Тацяна Клімава. Здарылася гэта літаральна праз чатыры гадзіны пасьля таго, як Маркевіч атрымаў позву зьявіцца ў суд 3 траўня у 11.00 “для ўдзелу ў судовым паседжаньні”.

Беларускаму ваеннаму ведамству дапаможа Кітай
11:16, 30/04/2002

Міністэрства абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі прадаставіць Міністэрству абароны Беларусі бязвыплатную гуманітарную дапамогу на суму 6 мільёнаў юаняў (каля 750 тысяч даляраў). У якім выглядзе будзе аказвацца дапамога, а таксама тэрміны яе правядзеньня – пакуль ваеннае ведамства не паведамляе. Акрамя таго, стала вядома, што 24-28 траўня Беларусь з афіцыйным візытам наведае Старшыня Цэнтральнай ваеннай рады, кіраўнік генэральнага штабу Народна-вызваленчага войску Кітаю, генэрал-палкоўнік Фу Цюанью. Падчас візыту Фу Цюанью беларускія й кітайскія вайскоўцы маюць намер абмеркаваць пытаньні забесьпячэньня міжнароднай бясьпекі, ваеннай палітыкі дзьвюх краін, а таксама іншыя пытаньні ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Беларусь і Кувэйт падпісалі крэдытнае пагадненьне
11:15, 30/04/2002

Канцэрн “Белнафтахім” і Кувэйцкі фонд арабскага эканамічнага разьвіцьця падпісалі ў Менску крэдытнае й праектнае пагадненьне паводле праекту рэканструкцыі Сьветлагорскага ВА “Хімвалакно”. Згодна дадзенаму пагадненьню, беларускі бок атрымае крэдыт у памеры 16,5 мільёнаў даляраў тэрмінам на 20 гадоў пад 4-4,5 адсоткі гадавых, уключна з 4-гадовым пэрыядам адтэрміноўкі плацяжоў.

У Барысаве зьявілася алея ЗУБРа
11:14, 30/04/2002

Некалькі дзясяткаў дрэваў пасадзілі актывісты руху ЗУБР на месцы будучага гарадзкога парку Барысаву. Парк быў закладзены гарадзкімі ўладамі ў гонар сьвяткаваньня 900-годзьдзя гораду. Аднак, як гэта часта бывае, словы ўладаў разыходзяцца са справаю. Заплянаваны парк так і заставаўся пустым. Для таго, каб пачаць саджаць дрэвы, рукі ўладаў не даходзілі. Гэта вымусіла старшыню УП “Жыльлё” Ільюшонка зьвярнуцца да зуброў з просьбай пасадзіць дрэвы й заснаваць такім чынам гарадзкі парк. Інвентар і саджанцы зубрам прадставілі.

За чатыры месяцы кошты павялічыліся на 14,7 %
11:13, 30/04/2002

На 2002 год беларускі ўрад і Нацыянальны банк Беларусі прагназуе павышэньне коштаў на 20-27 адсоткаў. Аднак паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі, за першыя тры тыдні красавіка рост спажывецкіх коштаў у краіне ўжо склаў 1,7 адсоткі. За першыя тры тыдні сакавіка кошты вырасьлі на 1,9 адсоткі. З пачатку гэтага году спажывецкія кошты павялічыліся на 14,7 адсоткі.

З 1 траўня насельніцтва будзе пакрываць 40 адсоткаў ад кошту камунальных паслуг
11:12, 30/04/2002

З заўтрашняга дня насельніцтва Беларусі будзе пакрываць у сярэднем 40 адсоткаў ад кошту камунальных паслуг. У надыходзячым ацяпляльным сэзоне ўладальнікі аднапакаёвай кватэры будуць плаціць за яе 25 тысяч рублёў, двухпакаёвай – 37 тысяч і трохпакаёвай - 52 тысяч рублёў.

Таваразварот Расеі зь Беларусяй скраціўся на 10,5 %
11:11, 30/04/2002

Таваразварот РФ зь Беларусяй у лютым 2002 году скараціўся ў параўнаньні з тым самым месяцам мінулага году на 10.4% і склаў $637.2 млн. Паводле дадзеных Дзяржкамстату РФ, расейскі экспарт зьнізіўся на 7.4% да $359.1 млн., імпарт - на 14% да $278.1 млн. Доля замежнеагандлёвага звароту Беларусі у агульным замежнагандлёвым звароце РФ склала 5.1%, доля замежнагадлёвага звароту РФ у агульным замежнагандлёвым звароце Беларусі - 56.9%.

Работнікі “Белшыны” адпраўленыя ў адпачынак за свой кошт
11:10, 30/04/2002

Беларускі шынны камбінат ліхаманіць ужо даўно. Пэрыядычнае спыненьне вытворчасьці, нявыплата заробку, пазыкі за электраэнэргію, бюджэту, фонду сацыяльнай абароны насельніцтву – усё гэта стала ўжо звыклаю зьяваю. Апошнім часам завод больш прастойваў, чым працаваў. Рабочыя, а таксама частка кіраўнікоў былі адпраўленыя ў адпачынак з захаваньнем 2/3 заробку. А напярядадні травеньскіх сьвятаў “БДГ” стала вядома, што з 1 па 13 траўня работнікі ”Белшыны” будуць знаходзіцца ў адпачынку за свой кошт.

У калгасах Магілёўшчыны не атрымоўвалі заробку з пачатку году
11:09, 30/04/2002



Эканоміка Віцебшчыны ў поўным заняпадзе
11:08, 30/04/2002

У вобласьці зьніжаецца агульная рэнтабельнасьць прадпрыемстваў. Скарачаецца аб’ём інвэстыцыяў і экспарту. Як паведамляе “БДГ”, 34% усіх прадпрыемстваў зьнізілі аб’ёмы вытворчасьці. І менш на Віцебшчыне сталі ня толькі вырабляць - на 1 красавіка на складах знаходзілася прадукцыі на 105 мільярдаў рублёў. Па традыцыі цяжкае становішча і сельскай гаспадаркі. Па выніках першага кварталю колькасьць жывёлы зьменшылася ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году на 15,5 тысячаў галоў. Па-ранейшаму вялізнай застаецца запазычанасьць па заробку работнікам вёскі. Яшчэ 1,2 мільярды “вісіць” за студзень, 2,8 мільярды – за люты. “Адміністратыўны рэсурс” вычарпаны. Тэрмін, да якога кіраўнікі ўсіх узроўняў павіны былі пагасіць запазычанасьць, у які ўжо раз перанесены на 1 траўня.

ТУРЭМНЫ РЭПАРТАЖ ВАЛЕРЫ ШЧУКІНА
11:07, 30/04/2002

"Вядомы
Вядомы беларускі праваабаронца й журналіст Валеры Шчукін на дадзены момант знаходзіцца ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку пры ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Акрэсьціна. Судом Савецкага раёну Менску 60-гадовы праваабаронца быў асуджаны да 15 сутак арышту за арганізацыю Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”, што адбыўся ў Менску 19 красавіка. Праз людзей, якія ўжо выйшлі на свабоду пасьля арышту за ўдзел у Маршы Валеры Шчукін перадаў у газэту “Народная Воля” свой аповед аб ліхіх прыгодах, якія яму давялося перажыць пасьля жортскага разгону міліцыяй Маршу Пратэсту. Чытайце рэпартаж Валеры Шчукіна, які ён напісаў у турме.

Жонкі рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў просяць прэзыдэнта Расеі падтрымаць ідэю аб незалежным расьсьледаваньні зьнікненьняў іхных мужоў
11:06, 30/04/2002

Жонкі рэпрэсаваных беларускіх грамадзкіх дзеячоў Вольга Захаранка, Зінаіда Ганчар, Ірына Красоўская і Сьвятлана Завадзкая зьвярнуліся з чарговым лістом да прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімера Пуціна, у якім просяць расейскага лідэра падтрымаць ідэю аб стварэньні незалежнай камісіі па расьсьледаваньні сьмерці Генадзя Карпенкі й выкраданьняў Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьмітра Завадзкага. Жанчыны таксама просяць Пуціна пры сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам задаць яму пытаньне аб лёсах ягоных апанэнтаў і аб датычнасьці да гэтых выкраданьняў беларускіх уладаў. “Мы гатовыя і хацелі б сустрэцца з Вамі, каб сумленаа і адкрыта абмеркаваць гэтую праблему – праблему фізычнага зьнічтажэньня апанэнтаў рэжыму ў Беларусі”, -- гаворыцца ў лісьце, які жанчыны перадалі празь лідэра фракцыі СПС Дзярждумы Барыса Нямцова, які знаходзіўся ўчора ў Менску з аднадзённыым візытам. Падаем тэкст ліста цалкам.

Памёр Ігар Гермянчук
11:05, 30/04/2002

У панядзелак, 29 красавіка, на 42 годзе жыцьця памёр Ігар Гермянчук – былы рэдактар газэты “Свабода”, заснавальнік часопісу “Кур’ер”. Прэсавы цэнтар Хартыі спачувае родным і блізкім Ігара Гермянчука і сумуе з нагоды сьмерці гэтага таленавітага журналіста й выдатнага чалавека.

Абаронцы Курапатаў неабходная кроў 15 донараў
11:04, 30/04/2002

Абаронца Курапатаў Алесь Поклад, які атрымаў моцныя апёкі ў выніку падпалу намёту валанцёраў, па-ранейшаму знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры. Мэдыкі сьцьвярджаюць, што яму тэрмінова патрабуецца кроў ня менш чым 15 донараў.

Лукашэнка ўводзіць “запрет на профессию”
11:03, 30/04/2002, vesti.ru

Ад гэтага часу ў Беларусі будзе дзейнічаць “забарона на прафэсію”, якая распаўсюджваецца на былых дзяржчыноўнікаў. Закону, праўда, такога няма. Але ёсьць воля прэзыдэнта рэспублікі, якая звычайна ня мае патрэбы ў заканадаўчым афармленьні.

У Берасьцейскай вобласьці выплату пэнсіяў затрымалі на 10 дзён
11:02, 30/04/2002

Ад чатырох да дзесяці дзён складаюць затрымкі па выплатах пэнсіяў у Берасьцейскай вобласьці. У сакавіку своечасова не атрымалі пэнсіі 64 тысячы чалавек, у красавіку сытуацыя па выплатах не палепшылася. У гарадах выплата пэнсіяў запозьнілася ў сярэднім на чатыры дні. У сельскіх раёнах на 8-10. Адна з прычын - парушэньне суб’ектамі гаспадараньня дзейнага заканадаўства па выплаце абавязковых страхавых плацяжоў у Фонд сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.

Запазычанасьць па плацяжох у бюджэт павялічылася на 47,3 адсоткі
11:01, 30/04/2002

З агульнай сумы даходаў на долю падатку на дададзеную вартасьць, падатку на прыбытак, акцызаў і падаходнага падатку прыпадала 53,9 адсоткаў. Пры гэтым, перадае БелаПАН, больш за чвэрць усіх паступленьняў у бюджэт забясьпечана за кошт падатку на дададзеную вартасьць. Паводле дадзеных Міністэрства па падатках у бюджэт складала 197,7 млрд. рублёў. У параўнаньні з пачаткам году яна павялічылася на 47,3 адсоткі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: