Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У панядзелак, 29 красавіка, на 42 годзе жыцьця памёр Ігар Гермянчук – былы рэдактар газэты “Свабода”, заснавальнік часопісу “Кур’ер”. Прэсавы цэнтар Хартыі спачувае родным і блізкім Ігара Гермянчука і сумуе з нагоды сьмерці гэтага таленавітага журналіста й выдатнага чалавека.