Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30         




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ТУРЭМНЫ РЭПАРТАЖ ВАЛЕРЫ ШЧУКІНА
11:07, 30/04/2002

"Вядомы
Вядомы беларускі праваабаронца й журналіст Валеры Шчукін на дадзены момант знаходзіцца ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку пры ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Акрэсьціна. Судом Савецкага раёну Менску 60-гадовы праваабаронца быў асуджаны да 15 сутак арышту за арганізацыю Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”, што адбыўся ў Менску 19 красавіка. Праз людзей, якія ўжо выйшлі на свабоду пасьля арышту за ўдзел у Маршы Валеры Шчукін перадаў у газэту “Народная Воля” свой аповед аб ліхіх прыгодах, якія яму давялося перажыць пасьля жортскага разгону міліцыяй Маршу Пратэсту. Чытайце рэпартаж Валеры Шчукіна, які ён напісаў у турме.


З-пад капельніцы – на турэмныя нары

Калі азьвярэлыя амапаўцы накінуліся на сядзячых дэманстрантаў і сталі лупцаваць іх палкамі, усе сталі закрываць галовы. На мяне наляцелі двое. Аднак атака захлынулася: я ўхапіўся за іх палкі, а вырваць сваю зброю з маіх рук у лукашэнкаўскіх прыслужак сілы не хапала.

На дапамогу кінуліся яшчэ двое: адзін пачаў наносіць удары палкай па сьпіне і паясьніцы, другі – кулаком па твары. На жаль, даць адпор не было чым. Ад аднаго з удараў у падбародак у вачох паплыло. І далейшае ўспрымалася зь цяжкасьцю. Памятаю толькі, што зацягнулі й кінулі мяне ў аўтобус. Аднак моцны боль у сьпіне вымусіў мяне легчы на падлогу. Адтуль пад акампанент маіх стогнаў вывалаклі й кінулі на газон.

Хвілінаў праз 15 пад’ехала “хуткая”. Паколькі мая спроба устаць не паймела посьпеху, у машыну мяне заносілі на насілках. Як афіцэра запасу павезьлі ў Вайсковы шпіталь. Там мяне ўжо чакалі. Аказваецца, начальнік шпіталю паведаміў пра гэта дзяжурнаму, а празь некаторы час зьявіўся сам і асабіста кіраваў прыёмам. Палкоўнік прыбыў яўна па загаду, але наўрадці ад свайго вайсковага начальства - як правіла, у Беларусі МУС па статусу вышэй за Ўзброеныя сілы.

Хутчэй за ўсё, стаяла задача не дапусьціць майго кантакту з прэсай. Начальнік шпіталю асабіста прасачыў, каб я ня ўзяў у палату сотавы тэлефон, і выправадзіў з прыёмнага пакою ўнукаў, якіх нават ня далі пацалаваць.

Ноч я правёў пад капельніцай, а раніцай мяне аглядалі і абстуквалі больш за дзясятак спэцыялістаў у белых халатах. За гэты час некалькі разоў бралі кроў на аналіз, праз кожныя чатыры гадзіны вымяралі тэмпратуру. Мне стала неяк не па сабе. Так, было балюча, але паміраючым я сябе ніяк не адчуваў.

Абсьледавалі на УЗІ ўнутраныя ворганы і аб’явілі, што там усё ў парадку. Начальнік шпіталю са сьвітай з камэрай запытаў, ці ёсьць у мяне прэтэнзіі. Прэтэнзіяў у мяне не было. Пра што я і заявіў і дадаў, што калі такія адносіны да ўсіх пацыентаў, то застаецца толькі радавацца. “Для нас усе адзнолькавыя”, - адказаў начальнік шпіталю.

Пасьля чаго мне сказалі, што далейшае лячэньне можна праводзіць амбуляторна, і прапанавалі давезьці дадому. Пярэчыць ня стаў, зь цяжкасьцю дакавыляў да прыёмнага пакою. Мяне пераапранулі ў маё адзеньне і папрасілі пачакаць, пакуль падрыхтуюць даведку.

У вольнай размове прайшло хвілінаў дзесяць. Раптоўна дзьверы з грукатам расчыніліся - уварваліся чацьвёра “жандармаў” (супрацоўнікаў так званай міліцыі й грамадзкай бясьпекі) на чале з падпалкоўнікам.

Мэдык куляй выляцеў з пакою. Міліцыянты схапілі мяне за рукі й ногі – і бягом да “варанка”, што стаяў ля дзьвярэй прыёмнага пакою. Затым на максымальнай хуткасьці, зь візгатам тармазоў на паваротах, - у Савецкі РАУС.

Вось так адразу з пад капельніцы рэанімацыйнага аддзяленьня я апынуўся на нарах 13-й камэры міліцэйскага засьцнку на вуліцы імя ваеннага лётчыка лейтынанта Акрэсьціна.

Другі раз я трапляю ў засьценкі рэжыму са сьценаў шпіталю. Мінулы раз, пасьля чарговай жандармскай акцыі запужваньня, мяне даставілі ў шпіталь з траўмай нагі. Праверылі ці цэлая костка, наклалі павязку. Выдалі даведку аб атрыманым пашкоджаньні й адправілі дадому на пасьцельны рэжым. Але на двары чакала міліцэйская засада.

Зараз вайсковыя дактары ня толькі подла здалі мяне жандармам, але таксама выдалі даведку, дзе чорным па белым напісана: “Капітан 2-й рангі В.А.Шчукін можна ўтрымлівацца ў ОСПР ГУУС (спэцпрыёмнік на акрэсьціна). Расьпісаліся ў перадачы афіцэра беларускай жандармэрыі два падпалкоўнікі – начальнік Галоўнага вайсковага шпіталю і галоўны хірург гэтай лякарні.

Да гонару дактароў 9-й клінічнай лякарні г. Менску, яны ў аналягічнай сытуацыі адмовіліся выдаць такую ганебную даведку. Тады жандармы з Савецкага РАУС схапілі мяне ў калідоры шпіталю, каля я ішоў на сьняданак, і пацягнулі ў міліцэйскі суд адразу ў адзеньні шпіталю.

Грамадзянскія дактары не маглі абараніць мяне ад захопнікаў у міліцэйскай форме, але клятву Гіпакрата яны не парушылі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: