Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эканоміка Віцебшчыны ў поўным заняпадзе 11:08, 30/04/2002
У вобласьці зьніжаецца агульная рэнтабельнасьць прадпрыемстваў. Скарачаецца аб’ём інвэстыцыяў і экспарту. Як паведамляе “БДГ”, 34% усіх прадпрыемстваў зьнізілі аб’ёмы вытворчасьці. І менш на Віцебшчыне сталі ня толькі вырабляць - на 1 красавіка на складах знаходзілася прадукцыі на 105 мільярдаў рублёў. Па традыцыі цяжкае становішча і сельскай гаспадаркі. Па выніках першага кварталю колькасьць жывёлы зьменшылася ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году на 15,5 тысячаў галоў. Па-ранейшаму вялізнай застаецца запазычанасьць па заробку работнікам вёскі. Яшчэ 1,2 мільярды “вісіць” за студзень, 2,8 мільярды – за люты. “Адміністратыўны рэсурс” вычарпаны. Тэрмін, да якога кіраўнікі ўсіх узроўняў павіны былі пагасіць запазычанасьць, у які ўжо раз перанесены на 1 траўня.