Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Таваразварот Расеі зь Беларусяй скраціўся на 10,5 % 11:11, 30/04/2002
Таваразварот РФ зь Беларусяй у лютым 2002 году скараціўся ў параўнаньні з тым самым месяцам мінулага году на 10.4% і склаў $637.2 млн. Паводле дадзеных Дзяржкамстату РФ, расейскі экспарт зьнізіўся на 7.4% да $359.1 млн., імпарт - на 14% да $278.1 млн. Доля замежнеагандлёвага звароту Беларусі у агульным замежнагандлёвым звароце РФ склала 5.1%, доля замежнагадлёвага звароту РФ у агульным замежнагандлёвым звароце Беларусі - 56.9%.
43.5% расейскага экспарту ў Беларусь прыпадае на сырую нафту, прыродны газ і чорныя металы. Больш за 40% экспарту займаць машыны й тарнспартныя сродкі, тэкстыль, тэкстыльныя вырабы й абутак, прадукцыя хімічнай прамысловасьці, харчовыя тавары (75.2%).
У лютым 2002 году ў параўнаньні зь лютым 2001 году скараціўся імпарт у РФ зь Беларусі ў натуральным выяўленьні нафтапрадуктаў, грузавых аўтамабіляў, трактараў, цукру, мяса. Павялічыўся экспарт з РФ сырой нафты й каменнага вуглю.