Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністэрства абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі прадаставіць Міністэрству абароны Беларусі бязвыплатную гуманітарную дапамогу на суму 6 мільёнаў юаняў (каля 750 тысяч даляраў). У якім выглядзе будзе аказвацца дапамога, а таксама тэрміны яе правядзеньня – пакуль ваеннае ведамства не паведамляе. Акрамя таго, стала вядома, што 24-28 траўня Беларусь з афіцыйным візытам наведае Старшыня Цэнтральнай ваеннай рады, кіраўнік генэральнага штабу Народна-вызваленчага войску Кітаю, генэрал-палкоўнік Фу Цюанью. Падчас візыту Фу Цюанью беларускія й кітайскія вайскоўцы маюць намер абмеркаваць пытаньні забесьпячэньня міжнароднай бясьпекі, ваеннай палітыкі дзьвюх краін, а таксама іншыя пытаньні ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.