Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
РЭЙТЫНГ ЛУКАШЭНКІ АБВАЛІЎСЯ
11:16, 02/05/2002


 ПАЛIТЫКА 

Замест пральнай машыны й тэлевізара – дзесяць кавалкаў мыла
11:15, 02/05/2002, Хайдлі Рыпл, “Oberoesterreichische Nachrichten (Аўстрыя)

У Беларусі пакуль няма рэальнай канцэпцыі разьвіцьця. Яе насельніцтва скептычна ставіцца да плянаў далучэньня краіны да Расеі.

7 траўня на галоўны праспэкт Менску выйдуць людзі з партрэтамі Юры Захаранкі
11:14, 02/05/2002

7 траўня спаўняецца 3 гады з дня зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Беларусі генэрал-маёра міліцыі Юры Захаранкі. У гэты дзень у рамках правядзеньня агульнанацыянальнай кампаніі “Хочам ведаць праўду!” Аб’яднаная грамадзянская партыя праводзіць акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”. У Менску жывы ланцуг з партрэтамі выкрадзенага генэрала стане ў шэраг 7 траўня з 18.00 да 19.00 ад плошчы Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы.

Рада Эўропы забараняе сьмяротнае пакараньне
11:13, 02/05/2002, ВВС

Высокапастаўленыя прадстаўнікі сарака чатырох краін сабраліся сёньня ў Вільні на двухдзённую сустрэчу Рады Эўропы. Чакаецца, што каля трыццаці краін-членаў гэтай арганізацыі, уключна зь Вялікабрытаніяй і Францыяй, падпішуць усебаковую забарону на сьмяротнае пакараньне. Дакумэнт забараняе сьмяртныя прысуды нават у ваенны час, ці калі пагроза вайны непазьбежная. Чатыры краіны, якія ўваходзяць у Раду Эўропы, фармальна захоўваюць сьмяротнае пакараньне ў сваім заканадаўстве, аднак прысуды не выносіліся зь дзевяностых гадоў. Беларусь, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы, працягвае прыводзіць сьмяротныя прысуды ў выкананьне.

Вандалы зьнічтожылі каталіцкую капліцу
11:12, 02/05/2002

У вёсцы Кунцаўшчына (Менскі раён) зьнічтожана капліца рымска-каталіцкай царквы. Як паведаміў БелаПАН настаяцель менскага Чырвонага касьцёлу, ксёндз-магістар Уладзімер Завальнюк, пажар адбыўся ў ноч з 28 на 29 красавіка, прычым ён лічыць, што гэта быў падпал. Паводле словаў Уладзімера Завальнюка, першая спроба падпалу капліцы была зьдзейсьнена на каталіцкую пасху, якая адзначалася 31 сакавіка. “На гэты раз вандалы цалкам спалілі, зьнічтожылі і абрабавалі капліцу. Прычым, мясцовыя жыхары выклікалі міліцыю і пажарных, аднак яны не прыехалі і матывавалі сваё адмаўленьне адсутнасьцю бензіну. Пакуль не пабудуем касьцёл, будзем весьці служэньне пад адкрытым небам. Лічым, што гэта сумнае здарэньне сьведчыць аб маральным стане гармадзтва”, - сказаў Уладзіслаў Завальнюк.

Пінскую сінагогу апаганілі фашыстоўскай свастыкай
11:11, 02/05/2002

У Пінску зьявіліся абразьлівыя надпісы на будынках, якія маюць адносіны да габрэйскага народу. Такія надпісы нанесеныя на сьценах сінагогі, памяшканьні будучай габрэйскай школы, а таксама на будынку гарадзкога аддзелу адукацыі – былой рэальнай вучэльні, які калісьці скончыў ураджэнец вёскі Моталь Іванаўскага раёну, першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вэйцман. Ва ўсіх трох месцах невядомыя зрабілі фарбай аднолькавыя малюнкі -- фашыстоўскую свастыку і шыбеніцу з зацягнутай у вяроўцы шасьціканцовай зоркай, паведамляе “Брестский курьер”.

МАП абмяркуе праблему парушэньня ў Беларусі правоў працоўных
11:10, 02/05/2002

Праблема парушэньня ў Беларусі правоў працоўных зноў будзе ў цэнтры ўвагі на 90-ай сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), якая пачне працу ў чэрвені ў Жэневе. Паводле паведамленьня Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай, пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар сэктару па нарматывах, фундамэнтальных прынцыпах і правох на працоўным месцы пры Міжнароднай арганізацыі працы Кары Тапіола у выступе на форуме “Усход-Усход: асноўныя працоўныя нарматывы”, які праходзіў на мінулым тыдні ў Кіеве, паведамляе БелаПАН.

Рэнтабельнасьць беларускіх прадпрыемстваў катастрафічна падае
11:09, 02/05/2002

Працягвае падаць рэнтабельнасьць прадукцыі, прац і паслуг, якія рэалізуюцца беларускімі прадпрыемствамі, сьведчаць афіцыйныя дадзеныя Міністэрства статыстыкі і аналізу. У студзені-лютым яна склала 5,9 адсоткі супраць 9,8 за аналягічны пэрыяд мінулага году, пры гэтым у студзені яна была яшчэ больш нізкай – 5,1 адсоткі і павысілася за кошт лютаўскіх да 6,8 адсоткі, перадае БелаПАН.

На складах працягваюць расьці запасы гатовай прадукцыі
11:08, 02/05/2002

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, на 1 красавіка суадносіны запасаў гатовай прадукцыі да сярэднемесяцовага аб’ёму вытворчасьці склалі 76,6 адсоткі супраць 73,8 адсоткі на 1 сакавіка, 66,6 адсоткі на 1 лютага і 63,8 на 1 студзеня. Больш высокі ўзровень запасаў адзначаўся толькі на 1 сьнежня 1998 году - 77 адсоткаў і на 1 студзеня 1999 году - 85,3 адсоткі.

Бліжэйшыя паплечнікі Мілошавіча здаюцца Гаагскаму трыбуналу
11:07, 02/05/2002, ВВС

Бліжэйшы паплечнік Слабадана Мілошавіча, былы віцэ-прэм’ер Югаславіі Мікола Саіновіч дабраахвотна здаўся Міжнароднаму Гаагскаму трыбуналу. Яго абвінавачваюць у ваенных злачынствах, зьдзейсьненых у Косава ў 1999 годзе. Разам зь ім Гаагскаму трыбуналу здаўся і Момчыла Грубан, якога абвінавачваюць ў жорсткасьцях, дапушчаных у 1992 годзе ў лягеры для ваеннапалонных у Босьніі. Саіновіч і Грубан уваходзяць у сьпіс з 23 падазраваных у ваенных злачынствах, якія ўрад Югаславіі папрасіў дабраахвотна здацца ў Гаазе. Упершыню яны стануць перад судом ужо на наступным тыдні. На мінулым тыдні ў Гаагу прыбыў былы начальнік штабу югаслаўскай арміі генэрал Драгалюб Айжаніч.

“Рэпарцёры бязь межаў”: беларускі друк - адзін з самых несвабодных у сьвеце
11:06, 02/05/2002

Напярэдадні 3 траўня – Сусьветнага дня свабоды друку – міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” агучыла сваю штогадовую справаздачу аб сытуацыі са свабодай слова ў розных краінах сьвету. На думку аўтараў справаздачы, сытуацыя са свабодай беларускага друку была летась адной з горшых у сьвеце. У дакумэнце згадваюцца шматлікія факты ўціску й рэпрэсіяў датычна незалежных выданьняў.

АГП папярэдзілі за патрабаваньне вярнуць скрадзеныя грошы
11:05, 02/05/2002

Папярэджаньне Аб’яднанай грамадзянскай партыі вынесла Міністэрства юстыцыі Беларусі. Падставаю для папярэджаньня Мінюст палічыў артыкул старшыні партыі Анатоля Лябедзькі, апублікаваны ў газэце “Народная Воля” 27 красавіка. Артыкул меў назву “Вярніце скрадзенае!” і быў прысьвечаны другому ценявому бюджэту краіны. На думку Мінюста, гэты артыкул “закранае гонар і годнасьць кіраўніка дзяржавы, зьмяшчае грубыя пустаслоўныя паклёпніцкія выдумкі”. З тэкстам артыкулу Анатоля Лябедзькі вы можаце пазнаёміцца на нашым сайце.

Вялікабрытанія ўнесла Беларусь у сьпіс краін, у чыім арсэналі ёсьць балістычныя ракеты
11:04, 02/05/2002

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі агучыла сьпіс краін, якія маюць балістычныя ракеты. Пры гэтым на думку брытанскага кіраўніцтва, з 28 краін, якія ўвайшлі ў гэты сьпіс, патэнцыйна пагражаюць толькі пяць – Іран, Ірак, Лібія, Сырыя, Паўночная Карэя, перадае IRNA.

За правал эканамічнай палітыкі намэнклятура заплаціць спаўна
11:03, 02/05/2002

Кіраўнік Камітэту дзяржкантролю Беларусі мяркуе, што ніякіх аб’ектыўных перадумоваў для невыкананьня ў першым кварталі важнейшых сацыяльна-эканамічных парамэтраў не было – ні кліматычных, ні палітычных, ні фінансава-эканамічных. Пра гэта старшыня камітэту Анатоль Тозік заявіў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі з удзелам членаў Савету міністраў.

Непакорлівы “Мэдык” зьліквідоўваюць
11:02, 02/05/2002, www.pahonia.com

Пасьля двухдзённай забастоўкі работнікі УП “Мэдык” атрымалі заробак за тры месяцы. Па загаду старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму зараз рыхтуецца рашэньне аб ліквідацыі прадпрыемства, паведаміла намесьнік начальніка ўпраўленьня аховы здароўя Ларыса Зайцава.

Зьніжаныя кошты на прыродны газ, які пастаўляецца ў Беларусь з Расеі
11:01, 02/05/2002

З серады кошты на прыродны газ, які пастаўляецца на Беларусь, зьніжаныя да ўзроўню ўнутрырасейскіх, у прыватнасьці, да ўзроўню Смаленскай вобласьці. Да 1 траўня “Газпром” пастаўляў у Беларусь “блакітнае паліва” па кошце 30 даляраў ЗША за тысячу кубічных мэтраў. Унутрырасейскі тарыф на пастаўку газу ў Смаленскую вобласьць складае 21,17 даляраў за адну тысячу кубічных мэтраў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: