Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За правал эканамічнай палітыкі намэнклятура заплаціць спаўна 11:03, 02/05/2002
Кіраўнік Камітэту дзяржкантролю Беларусі мяркуе, што ніякіх аб’ектыўных перадумоваў для невыкананьня ў першым кварталі важнейшых сацыяльна-эканамічных парамэтраў не было – ні кліматычных, ні палітычных, ні фінансава-эканамічных. Пра гэта старшыня камітэту Анатоль Тозік заявіў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі з удзелам членаў Савету міністраў.
Шэраг міністраў, заявіў Тозік, не ўсьведамляюць і не аналізуюць сытуацыю ў падпарадкаваных структурах. Асаблівыя прэтэнзіі кіраўніка Камітэту дзяржкантролю былі выказаныя Міністэрству прамысловасьці: “Хіба міністэрства не абавязана было бачыць, у якую сытуацыю уцягваецца той самы Беларускі мэталюргічны завод? Чаму міністэрства не прааналізавала апраўданасьць коштаў пры закупцы сотняў тысячаў тонаў металалому, усяго таго, што сёньня заганяецца ў сабекошт прадукцыі, каму, чаму па такім кошце рэалізуецца прадукцыя? Колькасьць упраўленцаў заводу вырасла амаль да паўтары тысячы чалавек. Чаму на заводзе ў парушэньне ўсіх нормаў і здаровага сэнсу ўтрымлівалася каля 150 легкавых аўтамашын, значная частка якіх не абмяжоўвалася ніякімі лімітамі, а гадавы прабег асобных зь іх дасягаў 140 тысячаў кілёмэтраў. Чаму вялізныя сродкі загнаныя ў аб’екты, апраўданае будаўніцтва якіх за кошт заводу цяжка патлумачыць? Сотні тысяч даляраў укладзена ў будаўніцтва трохпавярховага будынку для мытні, тэлевізары, пакоі псыхалягічнай разгрузкі і г.д. І ўсё за кошт заводу. Не мытня, а рэзыдэнцыя замежнай выведкі”.
Закрануў Тозік і тэму злоўжываньня службовым становішчам шэрагам вышэйшых службовых асобаў. Паводле ягоных словаў, гэта нярэдка праяўляецца ў набыцьці дарагіх службовых аўтамабіляў. На гэтую заўвагу Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў неадкладна: “Все факты, которые были названы и не названы... Даю вам неделю с Наумовым. Все автомобили должны стоять у Журавковой на девятом этаже. Вне зависимости от того это "Белкоопсоюз", Облпотребсоюз, это Цалко, Новицкий или кто-то другой. А за нарушение и фальсификацию внести предложение в прокуратуру”.