|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
“Рэпарцёры бязь межаў”: беларускі друк - адзін з самых несвабодных у сьвеце 11:06, 02/05/2002 Як паведамляе Радыё Свабода, у справаздачы падрабязна распавядаецца аб справе зьніклага тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага і адзначаецца, што суд над асобамі, якія абвінавачваюцца ў выкраданьні, пакінуў больш пытаньняў, чым адказаў. Асаблівы разьдзел прысьвечаны пакутнаму шляху праз турмы журналіста газэты “Народная Воля” Валеры Шчукіна. “Рэпарцёры бязь межаў” адзначаюць істотнае ўзмацненьне рэпрэсіяў супраць СМІ падчас прэзыдэнцкай кампаніі: папярэджаньні, канфіскацыя накладаў, крадзяжы рэдакцыяў незалежных газэт невядомымі асобамі, закрыцьцё выданьняў, юрыдычны перасьлед журналістаў. У справаздачы распавядаецца пра лёс рэдактара “Пагоні” Міколы Маркевіча, газэта якога была закрытая, а сам рэдактар разам з журналістам быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па абвінавачваньні ў паклёпе ў адрас кіраўніка дзяржавы. “Рэпарцёры бязь межаў” аналізуюць новыя тэндэнцыі ў інфармацыйнай палітыцы ўладаў ў 2002 годзе: адкрыцьцё другога каналу Нацыянальнай тэлевізіі і папраўкі закону аб друку. Аўтары справаздачы спасылаюцца на незалежных журналістаў, якія лічаць, што БТ-2 стане копіяй першага тэлеканалу, і, акрамя таго, будзе выкарыстоўвацца для зьмяншэньня ўплыву расейскай тэлевізіі. Крытычна аўтары справаздачы ацэньваюць і папраўкі да закону аб друку. Яны спасылаюцца на дыскусіі, якія прайшлі зь міністрам інфармацыі Беларусі Міхаілам Падгайным у Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. “Рэпарцёры бязь межаў” зьвяртаюць увагу на галоўныя недахопы праекту. Юрыдычная забарона на распаўсюд недакладнай інфармацыі падаецца ім адыходам ад дэмакратычных стандартаў. Крытыку выклікае і забарона згадваць у друку незарэгістраваныя грамадзкія й палітычныя арганізацыі. Значная частка справаздачы прысьвечаная аналізу беларускага інфармацыйнага ландшафту. “Рэпарцёры бязь межаў” адзначаюць, што хаця ў краіне і зарэгістраваныя каля тысячы выданьняў насамрэч толькі каля двух дзясяткаў нацыянальных і мясцовых газэтаў могуць адносіцца да катэгорыі грамадзка-палітычных. Пры гэтым наклад газэты, якую кантралюе адміністрацыя прэзыдэнта, складае палову накладаў астатніх выданьняў. Разьдзел справаздачы, прысьвечаны газэце “Советская Белоруссия”, называецца “Мастадонт на службе прэзыдэнта”. На думку “Рэпарцёраў бязь межаў”, гэтае выданьне карыстаецца выключнымі падаткавымі і іншымі ільготамі, значная частка накладу распаўсюджваецца ў прымусовым парадку ў дзяржаўных установах. Разьдзел аб “БДГ” называецца “Незалежнае і ўплывовае фінансавае выданьне”. “Рэпарцёры бязь межаў” спасылаюцца на назіральнікаў і пішуць, што матэрыялы “БДГ” сталі менш крытычнымі да ўладаў. “Рэпарцёры бяз межаў” мяркуюць, што менавіта свабода слова зьяўляецца ключом да беларускай дэмакратыі.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|