Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МАП абмяркуе праблему парушэньня ў Беларусі правоў працоўных 11:10, 02/05/2002
Праблема парушэньня ў Беларусі правоў працоўных зноў будзе ў цэнтры ўвагі на 90-ай сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), якая пачне працу ў чэрвені ў Жэневе. Паводле паведамленьня Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай, пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар сэктару па нарматывах, фундамэнтальных прынцыпах і правох на працоўным месцы пры Міжнароднай арганізацыі працы Кары Тапіола у выступе на форуме “Усход-Усход: асноўныя працоўныя нарматывы”, які праходзіў на мінулым тыдні ў Кіеве, паведамляе БелаПАН.
Дазваляльны прынцып рэгістрацыі перашкаджае стварэньню прафсаюзаў у краіне, існуе фактычная забарона на правядзеньне забастовак.
Паводле словаў Падалінскага, улады Беларусі ўпарта не жадаюць выконваць леташнія рэкамэндацыі МАП. Да гэтага часу ўрад не інфармаваў кіраўніцтва МАП аб прынятых мерах па ліквідацыі парушэньняў. Як адзначалася на форуме ў Кіеве, Беларусь заняла месца эўрапейскага “лідэра” па парушэньнях асноўных стандартаў у сфэры працы.