Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рада Эўропы забараняе сьмяротнае пакараньне 11:13, 02/05/2002, ВВС
Высокапастаўленыя прадстаўнікі сарака чатырох краін сабраліся сёньня ў Вільні на двухдзённую сустрэчу Рады Эўропы. Чакаецца, што каля трыццаці краін-членаў гэтай арганізацыі, уключна зь Вялікабрытаніяй і Францыяй, падпішуць усебаковую забарону на сьмяротнае пакараньне. Дакумэнт забараняе сьмяртныя прысуды нават у ваенны час, ці калі пагроза вайны непазьбежная. Чатыры краіны, якія ўваходзяць у Раду Эўропы, фармальна захоўваюць сьмяротнае пакараньне ў сваім заканадаўстве, аднак прысуды не выносіліся зь дзевяностых гадоў. Беларусь, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы, працягвае прыводзіць сьмяротныя прысуды ў выкананьне.