Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Замест пральнай машыны й тэлевізара – дзесяць кавалкаў мыла
11:15, 02/05/2002, Хайдлі Рыпл, “Oberoesterreichische Nachrichten (Аўстрыя)

У Беларусі пакуль няма рэальнай канцэпцыі разьвіцьця. Яе насельніцтва скептычна ставіцца да плянаў далучэньня краіны да Расеі.

Галіна К. маўчыць у нерашучасьці. “Што зьмянілася ў Беларусі за дзесяць гадоў з моманту атрыманьня незалежнасьці?” – паўтарае пытаньне прафэсар германістыкі. Яна паціскае плячамі й ўздыхае. “Ну так, зараз я магу працаваць, дзе хачу”, - спрабуе знайсьці яна хоць адну перавагу дзяржаўнай самастойнасьці былой савецкай рэспублікі. “Так, правільна”, - прыходзіць ёй у галаву яшчэ адно. - “Мы можам выяжджаць за мяжу. Аднак паездкі за мяжу вельмі дарагія, таму што-небудзь адчуць ад такой свабоды могуць толькі нямногія беларусы.

Нядзіўна, што Галіна адразу пачала скардзіццца на новыя праблемы. “17 гадоў таму, калі ў мяне нарадзілася дачка, - распавядае беларуска, -- жыцьцё было цярпімым. Я тады заключыла свайго роду дамову аб страхаваньні жыцьця з тым, каб сабраць для яе трошкі грошай. Для сябе я адкрыла доўгатэрміновы ашчадны рахунак, каб сабраць грошай для таго, каб набыць тэлевізар і пральную машыну”. Такім чынам, год за годам Галіна К. зь цяжкасьцю эканоміла грошы, каб рабіць унёскі. Летась яна павінна была атрымаць чаканую ўзнагароду.

Аднак, эканамічны спад Беларусі і інфляцыя на ўзроўні 251% (2000 год) не пашкадавала і ўкладаньні Галіны. Замест чаканых тэлевізара і пральнай машыны яна атрымала дзесяць кавалкаў мыла. Грошай, назьбіраных для навучаньня дачкі, хапала на марозіва. Пры такіх успамінах вочы прафэсара становяцца вільготнымі.

“Як-небудзь схадзіце ў краму і больш уважліва паглядзіце”, – спрабуе адразу адыйсьці ад размовы пра ўласны лёс 45-гадовая беларуска, - вы ўбачыце мой народ, які штосьці шукае ў партманэ і вымушаны заўсёды лічыць, ці хопіць яму грошай нават на ежу”.

Згодна афіцыйных дадзеных, больш за палову беларускага насельніцтва жыве за рысай беднасьці. Насамрэч, напэўна, больш. Паводле ацэнкі назіральнікаў, -- ня менш за 70%. Калі быць больш канкрэтным, людзям тут выходзіць на дзень менш за даляр ЗША. Як яны жывуць пры ўмове, што кошты на некаторыя прадукты харчаваньня дасягнулі заходняга ўзроўню? Галіна К.маўчыць. “У нас сьціплая ежа”, - кажа яна. Пра тое, што яна, як амаль усе беларусы, вымушаная кожны дзень абыходзіцца супам і хлебам, Галіна ня кажа. Для яе гэта вельмі непрыемна.

Надзеі на паляпшэньне няма. Беларусь ужо некалькі гадоў знаходзіцца ў эканамічным тупіку. Віноўнікам такой галечы зьяўляецца, перш за ўсё, Аляксандар Лукашэнка, які жалезнай рукой кіруе краінай з 1994 году. З сумам па савецкіх часах, ён да гэтага часу распавядае казкі аб “фашысцкім захадзе” і злым капіталізьме, ён прывёў краіну да міжнароднай ізаляцыі. Ён сыстэматычна выганяў замежных інвэстараў, якія спадзяваліся пасьля развалу Савецкага Саюзу распачаць бізнэс у Беларусі. Зь мінулага году уладар Беларусі ўвёў закон, згодна якому прыватныя прадпрыемствы могуць быць у любы час нацыяналізаваныя. Такім чынам, адшукваюцца грошы для пагашэньня дзяржаўных пазыкаў.

Галоўная мэта Лукашэнкі – Расея. Ужо некалькі гадоў ён імкнецца да саюзу з большым братам, каб зь бляскам аднавіць Савецкі Саюз. Зрэшты, беларусы ставяцца да плянаў Лукашэнкі зь некаторым скепсысам. “Расея праглыне нас і зробіць зь Беларусі сваю сотую правінцыю”, - хвалюецца Галіна К. Былы прэзыдэнт Расеі Ельцын таксама лічыў актыўнасьць Лукашэнкі ў стварэньні саюзу гіпертрафіраванай. У прыватнасьці, ён стала супакойваў Лукашэнку заявамі аб намерах. У Ельцына не было ніякай цікавасьці вешаць сабе на шыю жабрацкую Беларусь. Бо Расея, у параўнаньні зь Беларусяй, вельмі багатая.

Зрэшты, з прыходам у Крэмль Пуціна мары Лукашэнкі набылі зноў некаторую акрэсьленасьць. У Пуціна датычна Беларусі, перш за ўсё, стратэгічныя інтарэсы. Ён хоча любым чынам зашкодзіць таму, каб суседняя краіна трапіла ў сфэру ўплыву захаду. Захад разам з пашырэньнем НАТА на ўсход і прыёмам у члены Эўразьвязу Польшчы пагрозьліва блізкі да Расеі.

Толькі з гэтае прычыны Пуцін падтрымаў менскага дыктатара і на прэзыдэнцкіх выбарах, якія прайшлі восеньню.

Лукашэнка, якому пасьпяхова ўдалося нэйтралізаваць парлямэнт, робіць усё, каб пазбавіцца ад апазыцыі. Ён цалкам пазбавіў яе доступу да сродкаў масавай інфармацыі і распаўсюджвае праз свой прапагандысцкі апарат паклёпы. Захаду не падабаецца аўтарытарны стыль кіраваньня Лукашэнкі. Аднак, як адзначаюць палітычныя назіральнікі, у гэтым у значнай ступені вінаваты сам Захад. Нягледзячы на тое, што Беларусь знаходзіцца ўсяго за тысячу кілёмэтраў ад Вены, Захад доўгі час ня браў да ўвагі магчымасьць пераўтварэньня рэспублікі ў стратэгічны мост паміж ім і Усходам. Паступова прыходзіць разуменьне значнасьці Беларусі. Праз тэрыторыю невялікай краіны на захад ідзе ня толькі паток нелегальных імігрантаў, але і значная частка наркотыкаў. Аднак сапраўднай канцэпцыі разьвіцьця Беларусі да гэтага часу няма.

Аднак, было б няправільна вінаваціць толькі беларусаў у тым, што у іх такі кіраўнік і ўяўляць іх апартуністычнымі баязьліўцамі. Трэба зразумець, што крытыкі рэжыму вымушаныя баяцца за сваё жыцьцё. У Беларусі зьнікаюць людзі. Апазыцыянэры губляюць працу, іх зьбіваюць, запужваюць. Ці раптам ломяцца тармазы іх аўтамабілю...

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: