Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Давераны ў справах ЗША Дуглас Дэвідсан выступіў 25 красавіка перад Сталай Радай АБСЭ і выказаў занепакоенасьць нядаўнім разгонам у Менску мірнага шэсьця Марш Пратэсту і ўціскам свабоды слова ў краіне . Далей падаем тэкст выступу цалкам:
AРТИКЛЬ 19, Всемирная кампания за свободу слова, опубликовала новый отчет о положении дел со свободой слова в Беларуси: «Инструменты контроля: Анализ законодательства в отношении свободы слова». В докладе представлен детальный правовой анализ законопроектов "О СМИ" и "Об основах обеспечения информационной безопасности", а также Закона "О борьбе с терроризмом" и положений о диффамации в Уголовном кодексе. Приводится ряд конкретных рекомендаций белорусскому правительству о том, как изменить законодательство таким образом, чтобы оно соответствовало международным обязательствам в сфере свободы слова и информации, которые взяла на себя Беларусь. Отчет о положении дел о свободе слова в Беларуси можно прочитать в Интернете по адресу: www.article19.by
С 6 по 9 мая в Минске для проведения 10-го раунда белорусско-сирийских консультаций между внешнеполитическими ведомствами будет находиться заместитель министра иностранных дел Сирии г-жа Сиба Насер. Об этом сообщил на брифинге пресс-секретарь МИД Беларуси Павел Латушко.
В Беларуси изучается вопрос об участии страны в строительстве нового энергоблока на Смоленской АЭС. Как сообщил Александр Лукашенко во время вчерашнего посещения Костюковичского района Могилевской области, в ближайшее время этот вопрос обсудят белорусские специалисты с представителями Минатома России. По словам Лукашенко, по разным причинам разговор о строительстве Беларуси собственной атомной электростанции пока не ведется.
Социальные проблемы являются определяющими в структуре заболеваемости населения Беларуси, считает председатель постоянной комиссии «палаты представителей» по охране здоровья, физической культуре, делам семьи и молодежи Валерий Лекторов. По его данным, в 2001 году, после непродолжительного снижения, в Беларуси вновь возросла смертность населения. Количество умерших в прошлом году на 4 процента превысило показатель 2000 года.
Камітэт у абарону правоў журналістаў – незалежная, некамэрцыйная арганізацыя, якая стаіць на абароне свабоды прэсы ва ўсім сьвеце - адзначыў Міжнародны Дзень свабоды слова і назваў дзесяць дзяржаваў, што прадстаўляюць найбольшую пагрозу для журналістаў і свабоды слова. Адкрывае сьпіс Заходні Бераг ракі Ярдан, дзе, па загаду прэм’ер-міністра Арыэля Шарона, войскі сілком ня далі журналістам асьвятляць ход ваеннай апэрацыі ў Рамале. За Ізраілям ідуць Калюмбія, Аўганістан, Эрытрэя, Беларусь, Бірма, Зімбабвэ, Іран, Кыргыстан і Куба.
Арганізацыя Бясьпекі й Супрацоўніцтва выкарыстоўвала ўсе сродкі для наладжваньня дыялёгу зь Беларусяй і выказвае шкадаваньне з тае прычыны, што ў адказ кіраўніцтва Беларусі не прыняла духу супрацоўніцтва. Учора пра гэта ў Вене заявіў новы страшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Партугаліі Антоніа Марцінас да Круз. Ён, як паведамляе Радыё Свабода, выступіў перад Сталай Радай з першым выступам.
Сёньня ў Вільні прадстаўнікі 30 краін-членаў Рады Эўропы падпішуць пратакол аб адмове ад сьмяротнага пакараньня. Пакт будзе абавязваць дзяржавы, якія будуць уваходзіць у Раду Эўропы, устрымлівацца ад вынясеньня сьмяротных прысудаў нават у ваенны час. Акрамя гэтага, на сустрэчы будзе прынятая дэклярацыя па рэгіянальнаму супрацоўніцтву ў барацьбе супраць тэрарызму.
Юлія Чыгір, сына якой асудзілі за крадзеж аўтамабіляў, заявіла аб сваіх прэтэнзіях да судзьдзяў і супрацоўнікаў суда, якія вялі пратакол працэсу супраць ейнага сына. Учора Юлія Чыгір, якая на судзе была абаронцам сына, скончыла азнаямленьне з пратаколамі працэсу і ў выніку зрабіла наступныя высновы: “Пасьля знаёмства з пратаколамі я бачу, што з самага пачатку судовага працэсу па справе Аляксандра Чыгіра суд ужо вызначыўся з тым, што ён віноўны, і пад гэтае абвінавачваньне падводзіліся ўсе пратакольныя запісы. Пратакол пісаўся так, што са сьведчаньняў выкінутыя ўсе словы, якія сьведчаць аб невіноўнасьці ці тыя, якія варта было правяраць, але ні сьледчыя, ні суд не зьбіраліся гэтага рабіць”.
Творчы калектыў часопісу “Крыніца” усім складам пакінуў працу ў рэдакцыі выданьня ў знак пратэсту супраць гвалту, учыненага ўладамі, якія прызначылі без узгадненьня з заснавальнікам – Саюзам пісьменьнікаў – новага галоўнага рэдактара часопісу. Нагадаем, новы часопіс “Крыніца” - адзін з шасьці друкаваных органаў, які быў уключаны ў мэдыя-холдынг пад кіраўніцтвам Сяргея Касьцяна.
У “Славнефти” адбыліся сур’ёзныя кадравыя зьмены, якія істотна зьмянілі становішча сілаў. Віцэ-прэзыдэнт “Славнефти” Андрэй Шторх паведаміў, што прэзыдэнт кампаніі Міхаіл Гуцырыеў, якога акцыянэры (уладальнік 75% акцыяў расейскі ўрад) 13 траўня зьбіраюцца на пазачарговым сходзе адправіць у адстаўку, да 31 траўня пайшоў у адпачынак. Адначасова Гуцырыеў прызначыў выконваючым абавязкі першага віцэ-прэзыдэнта “Славнефти” віцэ-прэзыдэнта “Роснефти” Анатоля Бараноўскага, чым адразу склаў на яго выкананьне абавязкаў прэзыдэнта кампаніі на пэрыяд свайго адпачынку.
На пачатак траўня запазычанасьці па выплаце заробку ў горадзе склалі 6 мільярдаў 309 мільёнаў рублёў. На многіх прадпрыемствах гораду не разьлічыліся са сваімі работнікамі ня толькі за сакавік, але і за люты. Прычына эканамічнага крызысу – у значным спадзе аб’ёму вытворчасьці, які ў красавіку склаў 66 адсоткаў ад плянавага. Прычым ужо ня першы месяц агульнагарадзкія паказчыкі зьніжаныя з-за эканамічных праблемаў на горадаўтваральным прадпрыемстве РУП БШП “Белшына”, якая па аб’ёму вытворчасьці выйшла ў красавіку на 20 адсоткаў, паведамляе “БДГ”.