Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 34 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Юлія Чыгір заяўляе аб фальсыфікацыі пратаколу працэсу па справе ейнага сына
11:04, 03/05/2002

Юлія Чыгір, сына якой асудзілі за крадзеж аўтамабіляў, заявіла аб сваіх прэтэнзіях да судзьдзяў і супрацоўнікаў суда, якія вялі пратакол працэсу супраць ейнага сына. Учора Юлія Чыгір, якая на судзе была абаронцам сына, скончыла азнаямленьне з пратаколамі працэсу і ў выніку зрабіла наступныя высновы: “Пасьля знаёмства з пратаколамі я бачу, што з самага пачатку судовага працэсу па справе Аляксандра Чыгіра суд ужо вызначыўся з тым, што ён віноўны, і пад гэтае абвінавачваньне падводзіліся ўсе пратакольныя запісы. Пратакол пісаўся так, што са сьведчаньняў выкінутыя ўсе словы, якія сьведчаць аб невіноўнасьці ці тыя, якія варта было правяраць, але ні сьледчыя, ні суд не зьбіраліся гэтага рабіць”.

Зараз, як паведамляе Радыё Свабода, суд павінен прызначыць дзень разгляду скаргі на вынясеньне Аляксандру Чыгіру прысуду. Нагадаем, што згодна рашэньня Ленінскага раённага суда Менску Чыгір-малодшы прыгавораны да 7 гадоў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Звычайна строгі рэжым выкарыстоўваецца супраць рэцыдывістаў. Між тым, раней Аляксандар да суда не прыцягваўся. Сям’я Чыгіроў лічыць, што сына пакаралі, каб адпомсьціць бацьку за актыўную палітычную дзейнасьць.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: