Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 34 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША занепакоеныя ўціскам прэсы й свабоды сходаў на Беларусі
11:12, 03/05/2002

Давераны ў справах ЗША Дуглас Дэвідсан выступіў 25 красавіка перад Сталай Радай АБСЭ і выказаў занепакоенасьць нядаўнім разгонам у Менску мірнага шэсьця Марш Пратэсту і ўціскам свабоды слова ў краіне . Далей падаем тэкст выступу цалкам:

“Сп.Старшыня, павага свабоды слова й сходаў зьяўляюцца асноўнымі прынцыпамі АБСЭ і адыгрываюць галоўную ролю ў разьвіцьці дэмакратычных інстытутаў.

У сьвятле вышэйзгаданага, мы хочам выказаць занепакоенасьць адносна нясупыннага перасьледу незалежнай прэсы й мірных дэманстрацыяў на Беларусі. Такая практыка супярэчыць абавязацельствам АБСЭ, падрывае грамадзянскую супольнасьць, а таксама здольнасьць Беларусі падтрымліваць нармальныя стасункі з іншымі дзяржавамі.

12 красавіка ўвага прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ і Сталай Рады была прыцягнутая да перасьледу незалежных журналістаў і закрыцьця незалежнай газэты “Пагоня”.

19 красавіка спэцпадразьдзелы МУС арыштавалі прыкладна 100 чалавек за ўдзел у дэманстрацыі, якая праводзілася беларускімі незалежнымі арганізацыямі ЗУБР і Хартыя’97 у знак пратэсту супраць нізкага ўзроўню жыцьця ў краіне. Згодна афіцыйных дадзеных, дэманстранты былі прыгавораныя да 3-15 дзён арышту, а яшчэ дзесяць атрымалі штрафы ў памеры ад 200.000 да 1.700.000 рублёў.

Сп.Старшыня, міжнародныя арганізацыі, уключна з АБСЭ, віталі фармаваньне на Беларусі грамадзянскай супольнасьці пасьля верасьнёўскіх прэзыдэнцкіх выбараў. Безупынныя атакі на грамадзяскую супольнасьць, толькі адцягваюць пэрспэктыву пераўтварэньня Беларусі ў рэальнае дэмакратычнае грамадзтва.

18 красавіка сакаратар Кубіс адзначыў права Старшыні на прызначэньне адмысловага прадстаўніка згодна дакумэнтам АБСЭ і шматгадовай практыкі.

Прызначэньне Старшынём амбасадара Хайкена ў якасьці адмысловага прадстаўніка па пытаньнях супрацоўніцтва зь Беларусяй адлюстроўвае намеры добрай волі збоку Старшыні па ўмацаваньні дачыненьняў паміж АБСЭ і Беларусяй, у духу супрацоўніцтва й канструктывізму на прыкладзе місіі АБСЭ ў Беларусі.

Беларусь заяўляла аб сваёй прыхільнасьці да пэрманентнага супрацоўніцтва з АБСЭ, а таксама з Кансультатыўна-назіральнай групай (КНГ). Аднак толькі рэальныя крокі Беларусі ў адказ на дзеяньні Старшыні змогуць пераканаць міжнародную супольнасьць, прычым ня толькі тут у Вене, але і паўсюль, у тым, што Беларусь падзяляе імкненьне да супрацоўніцтва”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: