Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Палітычны камітэт Рады Эўропы будзе абмяркоўваць сытуацыю ў Беларусі
11:15, 06/05/2002

Сытуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца на паседжаньні палітычнага камітэту Рады Эўропы, якое пройдзе 6-7 траўня ў Люксембургу. Як паведаміў прэсавы цэнтар Рады Эўропы, паседжаньне пройдзе зь ініцыятывы міністра замежных справаў Люксембургу Лідзіі Полфер, якая 3 траўня заняла пасаду старшыні Кабінету міністраў Рады Эўропы. У гэтай сувязі, перадае БелаПАН, назіральнікі ня выключаюць, што беларускае пытаньне стане адным з цэнтральных пунктаў у праграме шасьцімесяцовага старшынства Герцагства Люксембургу ў Радзе Эўропы. Акрамя сытуацыі ў Беларусі, на паседжаньні палітычнага камітэту будуць абмяркоўвацца сытуацыя ў Грузіі й канфлікт на Блізкім Усходзе.

 ПАЛIТЫКА 

Агент “Талібану” спакойна жыве ў Маскве
11:14, 06/05/2002, «The Guardian»

Вялікабрытанія зьвярнулася да Расеі з просьбай прыняць меры супраць гандляра зброяй, які спакойна жыве ў Маскве, нягледзячы на тое, што яго падазраюць у пастаўках зброі “Талібану”і “Аль-Каідзе”. На нядаўняй сустрэчы з прадстаўнікамі расейскіх уладаў міністар па справах Эўропы Пітэр Хэйн патрабаваў выдаць Віктара Бута – міжнародны ордэр на ягоны арышт ужо выпісаны, - якога абвінавачваюць у тым, што да тэрактаў 11 верасьня ён пастаўляў зброю Аўганістану. Паводле некаторых зьвестак, намесьнік міністра замежных справаў Анатоль Сафонаў даў на гэта станоўчы адказ.

Над главой МВД сгустились тучи
11:13, 06/05/2002, «Белорусская газета»

В прошлый понедельник белорусские телезрители во время трансляции очередного государственного совещания смогли в полной мере насладиться отечественным вариантом телеигры «Слабое звено»: «Кто мешает Беларуси выйти из кризиса?! Чья тупость тянет страну вниз?! Кто завалил бюджет?!» - тоном Маши Киселевой вопрошал Лукашенко. И потом - в том же духе: «Остапенко! Вы - самое слабое звено, прощайте. Бамбиза! Вы станете слабым звеном и вылетите в следующем туре через три месяца». Зрители, поди, радовались, как в детстве. Чиновники, как обычно, ерзали в своих тут же взмокших штанах, усиленно делая вид, что глубокомысленно конспектируют всю эту фигню.

У міністры аховы здароўя ісьці ніхто ня хоча
11:12, 06/05/2002, «Народная воля»

У мэдычных колах цяжка сказаць, хто зойме крэсла міністра аховы здароўя. Пасьля скандальнай адстаўкі Ўладзіслава Астапенкі заняць гэтую пасаду ніхто не сьпяшаецца. Кажуць, што некаторыя вядомыя мэдыкі баяцца таго, што ім прапануюць ачоліць дадзенае міністэрства.

Уладзімер Шымаў: беларускай эканоміцы неабходна прынцыпова новае, якасна іншае разьвіцьцё
11:11, 06/05/2002

Замежныя інвэстыцыі патрэбныя нацыянальнай эканоміцы “як паветра”, заявіў у інтэрвію “Интерфаксу” міністар эканомікі Ўладзімер Шымаў. Паводле ягоных словаў, апошнія гады Беларусь, як ніякая іншая краіна СНД, “падышла да рысы 90-га году”. Аднак, на думку Шымава, дастаткова высокія тэмпы росту ў эканоміцы Беларусі цягам апошняга дзесяцігодзьдзя, а таксама цяперашняя тэхналягічная база й якасныя парамэтры прадукцыі не дазволяць надалей забясьпечваць тэмпы штогодовага прыросту ўнутранага прадукту ў 6-7%. Гэта абумоўлена адсутнасьцю радыкальнага тэхналягічнага перазабесьпячэньня рэальнага сэктара эканомікі за гэты час і высокай ступеняю зношанасьці актыўнай часткі асноўных фондаў, патлумачыў міністар. Размова ідзе аб поўным засваеньні “усіх тых рэзэрваў, якія былі”, канстатаваў ён.

Лукашэнка наведае Туркмэнію
11:10, 06/05/2002

Аляксандар Лукашэнка наведае 15-18 траўня з афіцыйным візытам Туркмэнію. Як паведамілі карэспандэнту РІА “Новости” у панядзелак у амбасадзе Беларусі ў РФ, Менск чакае, што гэта будзе “сильный визит” у пляне пашырэньня гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж двума краінамі. Паволе словаў Лукашэнкі, Расея гатовая падтрымаць супрацоўніцтва паміж Туркмэніяй і Беларусяй, “используя схемы, применяемые во времена Советского Союза, в частности, в поставках природного газа”. У гэтай сувязі беларускі бок мае намер прыцягнуць міжнародную групу кампаніяў “Итера” для аказаньня Беларусі падтрымкі ў супрацоўніцтве з Туркмэніяй, паведаміў беларускі лідэр. Ён заявіў таксама, што лічыць важным абмеркаваць з прэзыдэнтам Туркмэніі шэраг палітычных пытаньняў і міжнародных праблемаў.

Пазыкі беларускіх прадпрыемстваў перад расейскімі пераўзышлі 1 трыльён рублёў
11:09, 06/05/2002

Паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, на 1 сакавіка (больш апэратыўна такія дадзеныя статыстыкам атрымаць не ўдаецца) аб’ём крэдыторскай запазычнасьці склаў 1 трыльён 8 млрд. 692,9 мільёнаў беларускіх рублёў (604 млн. даляраў ЗША ў пераліку па афіцыйным курсе на той дзень).

Прадпрыемствы ня ў стане адмовіцца ад бартэру
11:08, 06/05/2002

Адной з асноўных праблемаў прамысловых прадпрыемстваў Беларусі зьяўляецца адсутнасьць зваротных сродкаў, паведаміў на сустрэчы з журналістамі ў Менску генэральны дырэктар акцыянэрнага таварыства “Белметал” Міхаіл Жалезнаў.

Афіцыйны Менск далучаецца да сусьветнай “восі зла”
11:07, 06/05/2002, “Голас Амэрыкі”

Афіцыйны Менск праяўляе зайздросную ўпартасьць і нібы жадае далучыцца да новай сусьветнай “восі зла” ці да “краінаў-ізгояў”. Інакш цяжка патлумачыць нежартаўлівае імкненьне беларускага кіраўніцтва на арабскі Ўсход. Так, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Лукашэнкі Леанід Козік заявіў, што супрацоўніцтву Беларусі з Іракам замінае эканамічная блякада Багдаду, і што рэспубліка будзе дабівацца адмены міжнародных санкцыяў.

Вярхоўны камісар ААН занепакоеная сытуацыяй у Беларусі
11:06, 06/05/2002

Вярхоўны камісар ААН па правох чалавека Мэры Робінсан “вельмі занепакоеная сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”. Пра гэта, як паведамляе “Интерфакс”, вярхоўны камісар заявіла падчас прэсавай канфэрэнцыі 3 траўня ў Вільні.

Дэлегацыя ПАРЭ наведае Беларусь у чэрвені
11:05, 06/05/2002

Дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы плянуе наведаць Менск 9-12 чэрвеня. Міжнародныя парлямэнтары будуць прымаць удзел у сэмінары “Разьвіцьцё палітычнай сытуацыі ў Беларусі” і адначасова вывучаць сытуацыю ў краіне. Як паведамляе Радыё Свабода, дэлегацыя падрыхтуе для Парлямэнцкай Асамблеі адмысловую справаздачу аб паездцы.

У Менск прыбывае намесьнік кіраўніка МЗС Сырыі
11:04, 06/05/2002

У Менск для правядзеньня 10-га раўнда беларуска-сырыйскіх кансультацыяў на ўзроўні замежнапалітычных ведамстваў сёньня прыбывае намесьнік міністра замежных справаў Сырыі Сіба Насэр. Насэр сустрэнецца зь першым намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Васілём Пугачовым. Плянуецца, што кіраўнік сырыйскай дэлегацыі, візыт якога будзе цягнуцца да 9 траўня, будзе прыняты старшынём “палаты прадстаўнікоў” Вадзімам Паповым і міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым.

Лукашэнка ініцыяваў правядзеньне чарговага навучаньня Ўзброеных сілаў
11:03, 06/05/2002

У канцы траўня - у пачатку чэрвеня 2002 году ў Беларусі пройдзе навучаньне Ўзброеных сілаў краіны “Бярэзіна-2002”. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка, які абмеркаваў з кіраўніком Міністэрства абароны Леанідам Мальцавым плян комплекснага апэратыўна-тактычнага навучаньня, у якім будуць прымаць удзел вайсковыя фармаваньні Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутрных справаў, Міністэрства па надзвычайных сытуацыях і Дзяржаўнага камітэту памежных войскай Беларусі.

“Славнефть” даручылі віцэ-прэзыдэнту “Роснефти”
11:02, 06/05/2002, КоммерсантЪ

Напярэдадні травеньскіх сьвятаў прэзыдэнт кампаніі “Славнефть” Міхаіл Гуцырыеў адправіўся ў адпачынак і даручыў выконваць свае абавязкі віцэ-прэзыдэнту дзяржкампаніі “Роснефть” Анатолю Бараноўскаму. Менавіта яго міністэрства эканомікі Беларусі вылучыла кандыдатам на пасаду прэзыдэнта “Славнефти”. І нягледзячы на тое, што старшыня ўраду Міхаіл Касьянаў загадаў Міністэрству маёмасных дачыненьяў РФ, уладальніку кантрольнага пакету акцыяў кампаніі, галасаваць за іншага кандыдата - Юры Суханава, у спадара Бараноўскага зьявіўся шанец ачоліць “Славнефть”.

Эўразьвяз фінансуе дэмаркацыю беларуска-літоўскай мяжы
11:01, 06/05/2002

Эўрапейскі Зьвяз выдаткаваў на правядзеньне дэмаркацыйных прац на беларуска-літоўскай мяжы 1 мільён 155 тысячаў эўра. Пра гэта ІА “Росбалт” паведаміў кіраўнік аддзяленьня прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі ў Беларусі Раўль дэ Люзенбэргер. Паводле ягоных словаў, дадзены праект “дапаможа Белаурсі кантраляваць патокі мігрантаў, якія ідуць ня толькі на Захад, але і на Ўсход”. Акрамя таго, Раўль дэ Люзенбэргер выказаў занепакоенасьць у сувязі з адсутнасьцю надзейнага кантролю паміж краінамі, якія ўваходзяць у Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў. Аднак, паводле ягоных словаў, дадзеную праблему могуць вырашыць толькі самі члены СНД.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: