Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Славнефть” даручылі віцэ-прэзыдэнту “Роснефти”
11:02, 06/05/2002, КоммерсантЪ

Напярэдадні травеньскіх сьвятаў прэзыдэнт кампаніі “Славнефть” Міхаіл Гуцырыеў адправіўся ў адпачынак і даручыў выконваць свае абавязкі віцэ-прэзыдэнту дзяржкампаніі “Роснефть” Анатолю Бараноўскаму. Менавіта яго міністэрства эканомікі Беларусі вылучыла кандыдатам на пасаду прэзыдэнта “Славнефти”. І нягледзячы на тое, што старшыня ўраду Міхаіл Касьянаў загадаў Міністэрству маёмасных дачыненьяў РФ, уладальніку кантрольнага пакету акцыяў кампаніі, галасаваць за іншага кандыдата - Юры Суханава, у спадара Бараноўскага зьявіўся шанец ачоліць “Славнефть”.

Апошнімі акцыянэрамі “Славнефти” зьяўляюцца: Мінмаёмасьці – 55,27% акцыяў, РФФІ – 19,68%, структуры Цюменскай нафтавай кампаніі (ТНК) – 12,58%, Мінэканомікі Беларусі – 10,8%.

Віцэ-прэзыдэнт “Славнефти” Андрэй Шторх учора заявіў Ъ, што 30 красавіка Міхаіл Гуцырыеў падпісаў два загады. Першы - аб прызначэньні Анатоля Бараноўскага выконваючым абавязкі першага віцэ-прэзыдэнта “Славнефти”. Другім загадам спадар Гуцырыеў усклаў на спадара Бараноўскага выкананьне абавязкаў прэзыдэнта кампаніі на час свайго адпачынку – з 30 красавіка па 31 траўня. Такім чынам, сход акцыянэраў “Славнефти” 13 траўня, на якім Міхаіл Гуцырыеў будзе зьняты з пасады, пройдзе бязь яго.

Нагадаем, што ў сярэдзіне красавіка рада дырэктараў “Славнефти” зацьвердзіла дзьве кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта кампаніі, якія будуць разглядацца 13 траўня на пазачарговым сходзе акцыянэраў. Гэта віцэ-прэзыдэнт “Славнефти” Юры Суханаў і віцэ-прэзыдэнт дзяржкампаніі “Роснефть” Анатоль Бараноўскі. На першы погляд шанцы спадара Бараноўскага мінімальныя: Міхаіл Касьянаў падпісаў распараджэньне, у якім згадана, што Мінмаёмасьць на сходзе акцыянэраў павінна забясьпечыць прызначэньне Юры Суханава прэзыдэнтам “Славнефти”.

Анатоль Бараноўскі разумее хісткасьць свайго становішча ў “Славнефти”. Паводле дадзеных Ъ, ён не пакідаў сваёй пасады ў “Роснефті” і не пісаў заявы аб сыходзе. Так што калі “Славнефть” ачоліць Юры Суханаў, Анатоль Бараноўскі застанецца на ранейшай пасадзе. Зрэшты, малаверагодна, што спадар Бараноўскі, дасьведчаны кіраўнік, які шэсьць гадоў прарабіў віцэ-прэзыдэнтам “Роснефти”, улез ў наперад пройгрышную кампанію, у выніку якой ён атрымаў магчымасьць кіраваць кампаніяй “Славнефть” усяго некалькі дзён.

Учора Ъ не ўдалося атрымаць камэнтароў спадара Бараноўскага, афіцыйна не камэнтуюць сытуацыю ні ў “Роснефти”, ні ў “Славнефти”. Зрэшты, зь неафіцыйных заяваў нафтавікоў можна прыйсьці да высновы, што віцэ-прэзыдэнт “Роснефти” усё ж такі мае шанцы ачоліць “Славнефть”. Адзін з варыянтаў разьвіцьця падзеяў можа выглядаць наступным чынам.

Разам са спадаром Бараноўскім у “Славнефть” прыйшлі некалькі ўпраўленцаў Межпробанку – выконваючым абавязкі віцэ-прэздыэнта па эканамічных і фінансавых пытаньнях прызначаная Ніна Арэшкіна, намесьнік упраўляючага банку; яе калега Аляксандар Гнусароў стаў выконваючым абавязкі віцэ-прэзыдэнта па камэрцыйнай дзейнасьці “Славнефти” (гэтую пасаду займае Юры Суханаў). “Роснефть” таксама мае партнёрскія стасункі зь міжпрамбанкам – яны на парытэтных пачатках стварылі кампанію “Русский уголь”. Хутчэй за ўсё, менавіта Межпрамбанк узгадніў з “Роснефтью” пераход спадара Бараноўскага ў “Славнефть” і пралябіраваў ягонае вылучэньне на пасаду прэзыдэнта кампаніі беларускім бокам (зрэшты, гэтую вэрсію не камэнтуюць).

Ня выключана, што да 13 траўня распараджэньне Мінмаёмасьці будзе адмененае ці замененае й прадстаўнікі дзяржавы на сходзе акцыянэраў прагаласуюць за Анатоля Бараноўскага. Калі гэтага не адбудзецца, сход можна сарваць ці перанесьці на больш позьні тэрмін па адной з адпрацаваных гадамі схем (напрыклад, па судовай скарзе мінарытарнага акцыянэра). А атрыманы час выкарыстоўваць для замены кандыдатуры спадара Суханава. Тым больш што ўвесь гэты час ачольваць будзе спадар Бараноўскі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: