Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Афіцыйны Менск далучаецца да сусьветнай “восі зла”
11:07, 06/05/2002, “Голас Амэрыкі”

Афіцыйны Менск праяўляе зайздросную ўпартасьць і нібы жадае далучыцца да новай сусьветнай “восі зла” ці да “краінаў-ізгояў”. Інакш цяжка патлумачыць нежартаўлівае імкненьне беларускага кіраўніцтва на арабскі Ўсход. Так, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Лукашэнкі Леанід Козік заявіў, што супрацоўніцтву Беларусі з Іракам замінае эканамічная блякада Багдаду, і што рэспубліка будзе дабівацца адмены міжнародных санкцыяў.

Сам Лукашэнка адзначыў, што “Беларусь всегда выступала и будет последовательно выступать против санкций, применяемых в отношении Ирака, которые наносят жесточайший удар по населению, что ведет к негативным последствиям с точки зрения здоровья людей”. Беларускі лідэр падкрэсьліў таксама, што ён “категорически против военного давления на Ирак и тем более категорически против военных ударов по Ираку, поскольку эти планы вынашиваются отдельными государствами”. Прадстаўнікі апазыцыі ахарактарызавалі сувязі Беларусі з арабскімі краінамі як “непрадказальныя, правакацыйныя і небясьпечныя”. Аднак, залатую сярэдзіну ў меркаваньнях яшчэ ў сакавіку выказалі падчас візытаў у Менск экспэрты з Капіталійскага халма. Яны выказалі сур’ёзную закляпочанасьць датычна супрацоўніцтва, у першую чаргу ваеннага, дзяржаваў кшталту Іраку і маладой сувэрэнай Беларусяй.

Тым часам на вясну заплянаваны афіцыйны візыт у Менск прэзыдэнта Ірану Махамада Хатамі. А прадстаўнічая беларуская дэлегацыя на чале са згаданым ужо намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Леанідам Козікам пабывала зь візытам у Іраку. Афіцыйна мэтай паездкі было правядзеньне Беларусяй гуманітарных акцыяў для Багдаду. У складзе дэлегацыі дактары й фармацэўты, прадстаўнікі Мінгандлю рэспублікі й беларускія авіятары.

Прыкладна па такім самым сцэнары разьвіваюцца дачыненьні Беларусі й Рэспублікі Куба. З нагоды дзесяцігодзьдзя усталяваньня дыпляматычных стасункаў паміж дзьвюма краінамі зь Менску ў Гавану была накіраваная тэлеграма, дзе дачыненьні рэжымаў Кастра й Лукашэнкі названыя “традыцыйна сяброўскімі, вельмі даверлівымі і разнастайнымі”. Асабліва адзначаецца, што апошнім часам значна аквізавалася ўзаемадзеяньне ў палітычнай сфэры. “Беларусь і Куба, пазыцыі якіх супадаюць па асноўных міжнародных праблемах, -- гаворыцца ў пасланьні, - трамюцца адзінага погляду на многія пытаньні сучаснасьці, у тым ліку – аб недапушчальнасьці ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы сувэрэных дзяржаваў”. У сталіцы Выспы Свабоды ў беларускай амбасадзе быў дадзены прыём з нагоды юбілейнай даты.

У той самы час, падобна на тое, што ўладам, няма справы да некаторай часткі сваіх жыхароў. Так бы мовіць, у цэнтры любяць арабаў – у правінцыі ня любяць габрэяў. Адміністрацыя гораду Барасаву, што за 80 км. на поўнач ад Менску, зьбіраецца выставіць на таргі будынак былой сінагогі. Апошнім часам многія храмы – у першую чаргу, вядома, хрысьціянскія – былі вернутыя хрысьціянам. А вось з барысаўскай сінагогі неяк не атрымоўваецца. Аднапавярховы цагляны будынак плошчай усяго каля 250 квадратных мэтраў быў пабудаваны габрэйскай абшчынай Барысаву ў 1906 годзе і мае статус помніка архітэктуры. Выкарыстоўвалі яго як...спартовую залю. Зараз ён пусты. Ужо тры гады абшчына спрабуе вярнуць вярнуць сінагогу, але кожны раз улады Барысаву адмаўляюць: маўляў, у гэтай частцы гораду адсутнічаюць іншыя спартовыя будынкі, а спартовыя залі агульнаадукацыйных школаў перагружаныя.

Як ужо гаварылася ў папярэдніх выпусках беларускіх навінаў, увесну назіраецца заўважнае ажыўленьне апазыцыйных выступаў па ўсёй рэспубліцы. Але марш пратэсту “Так жыць нельга!” 19 красавіка, на думку многіх, цалкам праваліўся. Акцыя актыўна рэклямавалася, і тым не менш вечарам у цэнтры Менску сабралася ўсяго тысяча зь невялікім чалавек, у асноўным непаўнагадовая моладзь. Тэлевізійныя рэпартажы з месца падзеяў перадавалі ўсе расейскія каналы, так што паўтарацца ня будзем. Маем, аднак, сэнс заўважыць, што ўлады, як відаць, баяцца нават такіх выступаў. Справа ў тым, што звычайнай тактыкай сілавікоў да пошняга часу быў, так бы мовіць, “шахматны парадак”. Адзін выступ праходзіць без буйных сутыкненьняў дэманстрантаў і міліцыі, першыя выходзяць на новую акцыю, а другія пачынаюць жорстка ўціскаць. Зараз пакараньне ў выглядзе штрафаў і арыштаў чакае ўдзельнікаў мерапрыемстваў.

Дарэчы, дэвіз няўдалага маршу пратэсту – “Так жыць нельга!” – сапраўды вельмі актуальны для сёньняшняй Беларусі. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу рэспублікі, летась у апошнім кварталі сярэднестатыстычная сям’я штомесяц выдаткоўвала на свае патрэбы 126 даляраў! Нават афіцыйная прэса зьмесьціла гэтыя дадзеныя пад загалоўкамі кшталту “Агалечваньне беларускага народу”.

А да былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра нядаўна трапіў плацёжны дакумэнт, згодна якому Беларусь павінна расейскаму акцыянэрнаму таварыству “Газпром” амаль мільярд даляраў. Як патлумачыў Чыгір, гучнае сьпісаньне беларускай пазыкі Расеі і ў 19996 годзе было аформленае ў выглядзе вэкселя, які зараз можа быць прад’яўлены Крамлём у любы момант. Заём да гэтага часу не пагашаны. Такім чынам, на кожнага працоўнага жыхара Беларусі прыпадае па тры тысячы даляраў пазыкі. Пры гэтым былы прэм’ер-міністар сьцьвярджае, што даведаўся пра існаваньне гэтага дакумэнту толькі зараз.

Славуты беларускі “хап” - акцыя вярхоўнай улады супраць дырэктарскага корпусу рэспублікі – трошкі сьціх. На праверцы камітэту Дзяржкантролю сёньня ўсяго некалькі суб’ектаў гаспадараньня. Але і там, хутчэй за ўсё, ня ўсё гладка. Пад пытаньнем знаходжаньне на волі кіраўніцтва канцэрнаў “Бэлэнэрга” і “Бабруйскшына”. Усяго, паводле справаздачаў згаданага Камітэту, сёлета за тры месяцы было ўзбуджана 312 крымінальных справаў. Пры гэтым вернута ў бюджэт было ўсяго трошкі больш за пяць тысячаў.

Паслабленьне “хапу” зусім ня сьведчыць, што згас энтузіязм афіцыйнага Менску. Пад прыцэлам апынуліся страхавыя кампаніі - адна зь нямногіх галінаў, дзе за гады незалежнасьці рэспублікі распачаўся прыстойны бізнэс. Зараз, у адпаведнасьці з даручэньнем Аляксандра Лукашэнкі, з 1 чэрвеня дзяржаўная арганізацыя “Белдзяржстарх” будзе валодаць выключнай манапроліяй на страхаваньне з выкарыстаньнем валютных сродкаў і памежнага страхаваньня жыцьця з выкарыстаньнем сродкаў і памежнага страхаваньня. Прэзыдэнт беларускага Страхавога саюзу Віктар Хамярчук, у камэнтары ініцыятывы ўладаў па “упарадкаваньні рынку страхаваньня”, сказаў, што прыватныя страхавыя кампаніі Беларусі “у шоку”.

Ад імя Хамярчука быў накіраваны ліст у адрас сёньняшняга прэм’ер-міністра Навіцкага. Там гаворыцца аб вяртаньні Беларусі да практыкі страхаваньня савецкіх часоў, што ставіць пад пагрозу далейшае разьвіцьцё ня толькі страхаваньня грамадзянскай адказнасьці, але і ўсяго сэктара страхаваньня ў краіне.

Яшчэ на прававую тэму. Ніжняя палата парлямэнту рэспублікі прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Зь ініцыятывы намесьніка міністра юстыцыі Віталя Калугіна, у законапраект не была ўпісаная такая норма, яе падвойнае грамадзянства. На думку чыноўніка, гэтую норму ўводзіць нямэтазгодна, бо “наяўнасьць у грамадзяніна рэспублікі іншага грамадзянства дае яму падставы ўхіляцца ад выкананьня грамадзянскіх абавязацельстваў ці адказнасьці”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: