Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімер Шымаў: беларускай эканоміцы неабходна прынцыпова новае, якасна іншае разьвіцьцё
11:11, 06/05/2002

Замежныя інвэстыцыі патрэбныя нацыянальнай эканоміцы “як паветра”, заявіў у інтэрвію “Интерфаксу” міністар эканомікі Ўладзімер Шымаў. Паводле ягоных словаў, апошнія гады Беларусь, як ніякая іншая краіна СНД, “падышла да рысы 90-га году”. Аднак, на думку Шымава, дастаткова высокія тэмпы росту ў эканоміцы Беларусі цягам апошняга дзесяцігодзьдзя, а таксама цяперашняя тэхналягічная база й якасныя парамэтры прадукцыі не дазволяць надалей забясьпечваць тэмпы штогодовага прыросту ўнутранага прадукту ў 6-7%. Гэта абумоўлена адсутнасьцю радыкальнага тэхналягічнага перазабесьпячэньня рэальнага сэктара эканомікі за гэты час і высокай ступеняю зношанасьці актыўнай часткі асноўных фондаў, патлумачыў міністар. Размова ідзе аб поўным засваеньні “усіх тых рэзэрваў, якія былі”, канстатаваў ён.

У такіх умовах міністар эканомікі скептычна ацэньвае пэрспэктыву штогадовага прыросту ВУП нават у памеры 5%. Пры гэтым Шымаў падкрэсьліў, што “заходні сьвет, нават пры добрай тэхналягічнай базе, разьвіваецца са штогадовым прыростам ВУП ад 1,5% да 3%, і гэта нармальна!”.

Як лічыць суразмоўца “Интерфакса”, рашэньне праблемы стагнацыі беларускай эканомікі заключаецца ў прыцягненьні інвэстыцыяў і новых высокіх тэхналёгіяў, што ў пэрспэктыве дазволіць павялічыць прыбытак і пакупніцкую здольнасьць насельніцтва.

Пры гэтым Шымаў сказаў пра неабходнасьць “прынцыпова новага, якасна іншага разьвівцьця” беларускай эканомікі. Сутнасьць яго заключаецца ў стварэньні механізму, які дазволіць забясьпечыць заўчасныя тэмпы росту інвэстыцыяў ВУП, патлумачыў ён.

“У нас інвэстыцыі заўсёды былі ніжэй за за тэмпы росту ВУП, - сказаў міністар, - за выключэньнем 1997 і 1998 гадоў, калі тэмп росту інвэстыцыяў склаў 120% і 125% адпаведна”.

На думку Шымава, на дадзеным этапе разьвіцьця нацыянальнай эканомікі пры плянаваньні пэўнага росту ВУП штогадовы прырост аб’ёму інвэстыцыяў павінен складаць 7-9%. “Толькі тады мы зможам перазабясьпечыць тэхнічную базу рэальнага сэктара эканомікі”, -- падкрэсьліў ён.

Разам з тым насьцярожвае пагроза зьніжэньня тэмпаў росту рэальных даходаў насельніцтва, асабліва ў бюджэтнай сфэры, бо “гэтыя рэчы ўзаемазьвязаныя”, - адзначыў міністар. Для таго, каб пазьбегнуць гэтага, неабходна павялічваць долю замежных інвэстыцыяў, лічыць ён.

Паводе дадзеных Шымава, у структуры капітальных укладаньняў у рэальны сэктар беларускай эканомікі больш за палову прыпадае на долю ўласных сродкаў айчынных суб’ектаў гаспадараньня, каля 19% складаюць бюджэтныя сродкі, у інавацыйных фондах акумулюецца 17% інвэстыцыяў, а на долю замежных інвэстыцыяў прыпадае толькі 4-5% ад агульнага аб’ёму капітальных укладаньняў. У якасьці прыярытэтнай задачы Шымаў вылучае неабходнасьць давядзеньня ўдзельнай вагі замежных інвэстыцыяў да 15-17 у агльным аб’ёме капітальных укладаньняў.

У той самы час міністар эканомікі адзначае “некаторую неспрыяльнасьць інвэстыцыйнага клімату” у Беларусі. Ён паведаміў, што за апошняе дзесяцігодзьдзе на аднаго жыхара Беларусі сумарна прыпадала 128 далярў замежных інвэстыцыяў. У агуле амежныя інвэстыцыі склалі каля 3,5 млрд. даляраў. у тым ліку прамыя замежныя інвэстыцыі – 1,2 млрд. даляраў. У той самы час у Вэнгрыі на аднаго жыхара прыпадае амаль 1900 даляраў замежных інвэстыцыяў, у Чэхіі – 1400 даляраў, у Польшчы – 850 даляраў, адзначыў Шымаў.

На яго думку, неспрыяльная сытуацыя з інвэстыцыйным кліматам, перш за ўсё, зьвязаная зь нестабільнасьцю і зьменлівасьцю заканадаўчай базы. “Таму нам трэба добра ўсьведамляць, і ніколі не мяняць правілы гульні для тых, каго мы ўжо прынялі як інвэстара на сваёй тэрыторыі”, -- заявіў ён.

На працэс прыцягненьня замежных інвэстыцыяў у Беларусь, на думку Шымава, уплывае таксама “пэўная пазыцыя сусьветных дзяржаваў датычна палітыкі, якая праводзіццца ў нашай краіне”. “Тут палітычны фактар прыбіраць нельга”, - адзначыў міністар. Акрамя таго, неабходна ўлічваць, што за міжнародныя інвэстыцыі ідзе дастаткова жорсткая канкурэтная барацьба, дадаў ён.

Шымаў выказаўся за неабходнасьць зьмены сыстэмы падакаабкладаньня. Ён заявіў, што “гэта – рабаўніцтва, якое робіць інвэстыцыі значна меней прыбытковымі і падаўжаюць тэрмін акупляемасьці ўкладзеных сродкаў”. Акрамя таго, “пацяпленьню” інвэстыцыйнага клімату ў Беларусі павінна садзейнічаць далейшае разьвіцьцё бізнэсу і ацэнка эфэктыўнасьці выкарыстаньня дзяржаўнай маёмасьці, лічыць міністар эканомікі.

Апошняе на яго думку, актуалізуе праблему прыватызацыі і разьдзяржаўліваньня. Шымаў падкрэсьліў, што “самыя высокаэфэктыўныя беларускія прадпрыемствы пакуль яшчэ ў працэс маштабнай прыватызацыі не ўцягнутыя”. Паводле ягоных словаў, нягледзячы на наяўнасьць у краіне інфрастуктуры і каардынатара рынку другасных каштоўных папераў, фактычная адсутнасьць такога зьвязанае з тым, што пакуль “прыватызаваныя неэфектыўныя прадпрыемствы, і іх акцыі проста ня змогуць быць на ўнутраным рынку і атрымаць якую-небудзь катыроўку”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: