Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомлі затрыманы ўдзельнік “Ланцугу неабыякавых людзей” 11:04, 08/05/2002
У Гомлі ў гарадзкім цэнтры падчас правядзеньня ланцугу неабыякавых людзей, які наладзілі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, быў затрыманы прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Анатоль Паплаўны, які раздаваў бюлетэнь “Права на волю” і спрабаваў сфатаграфаваць лангцуг. У гэты час да яго падыйшоў начальнік Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Іван Смолікаў, апрануты ў штацкае. Смолікаў выклікаў нарад міліцыі, які даставіў Паплаўнага ва ўчастак.