Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рада Эўропы ня выключае ўвядзеньня санкцыяў да Беларусі
11:07, 08/05/2002

Пасежданьне Палітычнага камітэту Рады Эўропы, на якім выступіла люксембургскі віцэ-прэм’ер і міністар замежных справаў Лідзія Полфер, скончылася ўчора ўвечары ў Люксембургу. Беларуская праблема будзе адным з прыярытэтных пытаньняў за шасьцімесяцовае старшынства Вялікага герцагства Люксембургу ў Камітэце міністраў Рады Эўропы. У люксембургскім паседжаньні удзел прымаў адмысловы дакладчык ПАРЭ па Беларусі Вольфганг Бэрэндт. Паседжаньне паліткамітэту было закрытым для прэсы, і тэксты выступаў на ім ня будуць агучаныя, аднак Радыё Свабода ўдалося даведаццца, што на гэтым паседжаньні абмяркоўвалася магчымасьць увядзеньня санкцыяў супраць Беларусі, якая цягам шасьці гадоў ня можа разьвязаць канфлікт з эўрапейскімі арганізацыямі, што распачаўся з рэфэрэндуму 1996 году.

У Люксембургу прадстаўнікі заканадаўчай часткі Рады Эўропы – а менавіта палітычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі – сустрэліся з кіраўніком выканаўчай структуры - Камітэту міністраў Рады Эўропы. Гэты камітэт з 3 траўня наступныя паўгода ачольвае міністар замежных справаў Люксембургу Лідзія Полфер. Прадстаўніца люксембургскага МЗСу ў справах Рады Эўропы Флорэнс Энш у інтэрвію Радыё Свабода паведаміла наступнае:

“Сп.Полфер спачатку прадставіла прыярытэты люксембургскага старшынства ў Камітэце міністраў Рады Эўропы. І гэта таксама ўключала агляд сытуацыі ў некалькіх краінах, якія палітычна найбольш праблемныя. У лік гэтых краін уваходзіць Беларусь.

Сытуацыя ў Беларусі разглядалася камітэтам, і міністар абмеркавала з камітэтам шляхі й сродкі аднаўленьня кантактаў зь Беларусяй. У сувязі з гэтым падкрэсьлівалася, што найбольш важным зьўляецца захаваньне адзінства і пасьлядоўнасьці міжнароднай рэакцыі на сытуацыю там”.


Таксама стала вядома, што старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы Лідзія Полфер не зьбіраецца наведваць Беларусь за тэрмін свайго знаходжаньня на гэтай пасадзе. Гэта азначае, што абмежаваньне на кантакты з афіцыйным Менскам на высокім узроўні застаюцца ў сіле.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: