Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



СВАБОДУ ШЧУКІНУ, МАЛАХАВУ, СЕВЯРЫНЦУ, ДРАНЧУКУ!
11:20, 01/08/2002

Ў Беларусі пачалася навая атака на правы чалавека. Цягам некалькіх дзён у краіне з’явіліся чацьвёра палітвязняў.

За правядзенне акцыі ў абарону свабоды слова ў Дзень Незалежнасці 27 ліпеня затрыманы і прыгавораны да 10 сутак арышту лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец. Агульны тэрмін “адсідак” маладога чалавека толькі ў гэтым годзе склаў ужо некалькі месяцаў.

Журналіст газеты “Народная воля” і праваабаронца, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання, Валеры Шчукін затрыманы ў Гарадзенскай вобласці 28 ліпеня і прыгавораны да 15 сутак арышту за тое, што па рэдакцыйнаму заданню спрабаваў трапіць да храма Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, які разбураецца па загаду ўлад. Супрацоўнікі міліцыі выцягнулі 60-гадовага афіцэра запасу з мышыны, надзелі на яго кайданкі і кінулі на зямлю. Суд адмовіў Шчукіну ў праве на адваката. Намаганні зламаць журналіста з’яўляюцца часткай “крыжовага пахода” ўлад супраць свабоды слова. Да папраўчых работ прыгавораны журналісты “Пагонi” Павел Мажэйка і Мікола Маркевіч, узбуджана крымінальная справа супраць рэдактара газеты “Рабочы” Віктара Івашкевіча, вядзецца сістэмны пераслед газеты “Народная Воля”.

Палітык и прадпрымальнік, сябра Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, сустаршыня РГА “Прыватная маёмасць”, якая займаецца абаронай правоў прадпрымальнікаў, Леанід Малахаў арыштаваны 29 ліпеня. Суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў яму 10 сутак арышту за арганізацыю акцыі пад лозунгамі “Так жыць нельга!” і “Не – парушэнню правоў прадпрымальнікаў!” Па абвінавачванні ў паклёпе на прэзідэнта ўзбуджана крымінальная справа супраць старшыні АГП Анатоля Лябедзькi.

Каардынатар ЗУБРа Цімафей Дранчук арыштаваны 29 ліпеня за тое, што браў удзел у святкаванні Дня волі яшчэ ў сакавіку гэтага года. 2 красавіка яму былі завочна прысуджаны 10 сутак арышту. Негледзячы на тое, што па закону даўніна выканання прысуду скончылася амаль месяц таму, малады чалавек быў дастаўлены ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна для адбыцця арышту. У камеры ў Дранчука рэзка ўзняўся ціск, пачаўся боль у сэрцы, але кіраўніцтва спецпрыёмніка адмовілася выклікаць “хуткую дапамогу”. Толькі раніцай 31 ліпеня ён быў дастаўлены ў шпіталь, дзе яго, прыкаванага кайданкамі да ложку, ахоўваюць некалькі ўзброеных людзей у цывільным. Яны не прад’яўляюць дакументы і не кажуць, супрацоўнікамі якой структуры з’яўляюцца.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітзняволеных! Мы заяўляем, што негледзячы на жорсткія рэпрэсіі, супраціў рэжыму працягнецца! Разам мы пераможам!

Людміла Гразнова, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання

Аляксандр Дабравольскі, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання

Андрэй Клімаў, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання,

сябра савета РГА “Прыватная маёмасць”

Анатоль Лябедзька, віцэ-спікер Вярхоўнага Савету 13-га склікання, старшыня АГП

Генадзь Цярэня, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання

Васіль Шлындзікаў, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання

Андрэй Саннікаў, каардынатар Хартыі’97

Аляксандр Атрошчанкаў, прэсавы сакратар руху ЗУБР

Яўген Скочка, намеснік старшыні Маладога Фронту

Аляксей Шыдлоўскі, каардынатар руху ЗУБР

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: