Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Вольфганг Бэрэндт: у Беларусі ўзмацняюцца рэпрэсіі
11:25, 01/10/2002, www.coe.int

"Вольфганг
Вольфганг Бэрэндт, даклядчык па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, жорсткім чынам раскрытыкаваў мэтады, якімі карыстаецца Аляксандар Лукашэнка і ягоны рэжым для ўціску свабоды прэсы ў краіне. На думку Бэрэндта, апошнім часам у Беларусі заўважна ўзмацніліся палітычныя рэпрэсіі. Лідэр нямецкай дэлегацыі пры ПАРЭ абураны пакараньнем журналістаў і закрыцьцём незалежных выданьняў. Бэрэндт настойвае на тым, каб Рада Эўропы дэлегіравала сваіх прадстаўнікоў у Менск для расьсьледаваньня зьнікненьняў вядомых беларускіх апазыцыйных дзеячоў – нічога падобнага Рада Эўропы ніколі не рабіла. Чытайце інтэрвію з Вольфгангам Бэрэндтам.

 ПАЛIТЫКА 

Заява ўраду ЗША з прычыны суда над Віктарам Івашкевічам
11:24, 01/10/2002

Злучаныя Штаты Амэрыкі далучаюцца да заяваў Эўразьвязу й Прадстаўніка АБСЭ па свабодзе сродкаў масавай інфармацыі, якія асуджаюць прызнаньне вінаватым галоўнага рэдактара беларускай газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча й вынесены яму прысуд. Віктар Івашкевіч, абвінавачаны ў абразе гонару й годнасьці беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнкі, на закрытым для мясцовых і міжнародных назіральнікаў працэсе 16 верасьня быў асуджаны на два гады папраўчых прац.

Створаны аркамітэт па правядзеньні акцыі “За незалежнасьць!”
11:23, 01/10/2002

Аргкамітэт па правядзеньні акцыі “За незалежнасьць! Беларускі народ – гаспадар сваёй краіны” створаны 1 кастрычніка прадстаўнікамі Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, Партыі БНФ, Партыі камуністаў беларускай, Лібэральна-дэмакратычнай партыі, Партыі Свабоды й Маладога Фронту. Акцыя павінна прайсьці ў форме шэсьця й мітынгу 17 лістапада ў Менску. Месца збору -- плошча Якуба Коласа.

Лукашэнка – сябра Ірака
11:22, 01/10/2002, "Время новостей"

У Беларусь з шасьцідзённым візытам прыехаў віцэ-прэм’ер Іраку Абдэль Таваб Хуэйш, зь ім прыбылі міністры аховы здароўя, прамысловасьці й транспарту. Дэлегацыю будзе прымаць Лукашэнка, прызначаныя перамовы ў рамках двухбаковай камісіі, беларускую частку якой ачольвае лідэр федэрацыі парфсаюзаў Леанід Козік.

Паўсюль ворагі
11:21, 01/10/2002

На думку Аляксандра Лукашэнкі, пагрозы інтарэсам Беларусі на дзяржаўнай мяжы ўсё больш сталі насіць эканамічны й крымінальны характар. У прыватнасьці, адзначаецца рост кантрабанды, нелегальнай міграцыі, а Захад імкнецца зафіксаваць лініі падзелу і робіць больш жорсткім рэжым на мяжы з Польшчай і краінамі Балтыі. Пры гэтым вынікі праверак памежных войск рэспублікі "совершенно не говорят о том, что в этих войсках все нормально, что мы можем спать спокойно", -- адзначыў Лукашэнка ў аўторак пры заслухоўваньні справаздачы старшыні Дзяржкамітэту памежных войск Аляксандра Паўлоўскага. Паводле словаў Лукашэнкі, на мяжы склалася “парадоксальная ситуация”.

Мясцовыя выбары могуць прайсьці 2 сакавіка 2003 году
11:20, 01/10/2002

Такую дату назвала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына ў адказе на пытаньне журналістаў аб тым, як ідзе падрыхтоўка да гэтай выбарчай кампаніі.

Менчукоў прымушаюць “ахвяраваць” на бібліятэку
11:19, 01/10/2002

Зь беларускіх дзяржслужачых у прымусовым парадку зьбіраюць грошы на будаўніцтва новага будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Нагадаем, што зараз у краіне праводзіцца акцыя па збору грошай на будаўніцтва гэтага “уникального хранилища в форме алмаза”. Аднак, як паведамляюць удзельнікі форуму на tut.by на дадзены момант зь іх патрабуюць здаць на будаўніцтва бібліятэкі, нібыта “добраахвотна”, свой аднадзённы заробак (пры сярэднем заробку – гэта 6-8 тысяч рублёў), а чыноўнікі на пасадах кіраўнікоў вымушаныя здаваць па 30 тысяч рублёў. Пры гэтым, “ахвярадаўцаў” прымушаюць пісаць, прычым абавязкова ад рукі, заявы кшталту – прашу пералічыць на будаўніцтва бібліятэкі і г.д. У выпадку, калі людзі адмаўляюцца аддаваць грошы, ім пагражаюць ня выплаціць заробак.

КАМУНАЛЬНЫЯ ПАСЛУГІ ПРАЦЯГВАЮЦЬ ДАРАЖЭЦЬ
11:18, 01/10/2002

У верасьні ў Беларусі адбываўся рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. На 3,3 адсоткі павялічылася квартплата (плата за тэхабслугоўваньне), плата за карыстаньне ліфтам, за вываз і абясшкоджваньне сьмецьця, на столькі сама падаражэлі газ, гарачая і халодная вада.

Да зімы ўлады не гатовыя
11:17, 01/10/2002

Падрыхтоўка Беларусі да восеньскага й зімовага пэрыяду 2002-2003 году ідзе з адставаньнем. Як паведамілі СОЮЗ-ИНФО у прэсавай службе Міністэрства эканомікі рэспублікі, гэта заўважна па тым, як выконваюцца зацьверджанныя заданьні па стварэньні запасаў паліва й праводзяцца арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, якія забясьпечваюць стабільную працу ў зімовых умовах.

36,9% промышленных предприятий - убыточны
11:16, 01/10/2002

В Беларуси по состоянию на 1 августа убыточными были 906 промышленных предприятий, учитываемых в текущем порядке, или 36,9% от их общего числа, сообщили "Интерфаксу" в Министерстве статистики и анализа республики.

У кватэрах абяцаюць затапіць да 7 кастрычніка
11:15, 01/10/2002

У Менскай вобласьці пачаўся ацяпляльны сэзон. Як паведамляе радыё «Юнiстар», да 2 кастрычніка пачнуць ацяпляцца ўстановы па ахове здароўя, навучальныя ўстановы, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, дамы дзіцёнка й дамы састарэлых, а з 5 па 7 кастрычніка – у жылы фонд. Распараджэньне аб гэтым падпісанае старшынём Менскага аблвыканкаму Мікалаем Дамашкевічам. Учорашнім распараджэньнем мэра Менску Міхаіла Паўлава з сёньняшняга дня ўключаецца ацяпленьне ў менскіх радзільнях, стацыянарных дзіцячых лякарнях, дамах дзіцёнка й дзіцячых дашкольных установах з кругласуткавым знаходжаньнем.

У Беларусі ідзе актыўны працэс састарэньня насельніцтва
11:14, 01/10/2002

1 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень сталага чалавека. Як паведаміў галоўны пазаштатны герыятар Міністэрства аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Сыты, апошнім часам у Беларусі ідзе актыўны працэс састарэньня насельніцтва. Так, сёньня ў краіне пражывае больш за 2,1 мільёны чалавек ва ўзросьце 60 гадоў і старэй. Узрост кожнага чацьвертага сталага чалавека Беларусі пераўзыходзіць 75 гадоў. Акрамя таго, адзначыў спэцыяліст, у краіне павялічваецца колькасьць адзінокіх сталых людзей, а таксама тых, хто пакутуе на хранічныя захворваньні. Паводле ягоных словаў, за апошнія пяць гадоў колькасьць зваротаў сталых людзей за мэдычнай дапамогай вырасла на 6-10 адсоткаў. Гэты рост адбываецца за кошт хваробаў сыстэмы крывазвароту, нэрвовай сыстэмы, новаўтварэньняў й псыхічных разладаў. Апошнім часам шпіталізацыя хворых сталага ўзросту амаль у тры разы пераўзыходзіць аналягічны паказчык для людзей сярэдняга ўзросту. Так, сталыя пацыенты складаюць 40 адсоткаў ад агульнай колькасьці шпіталізаваных.

ДЖОРДЖ БУШ КАЖА ПРА БЕЛАРУСЬ
11:13, 01/10/2002

Зь вітальным словам да ўдзельнікаў 4-ай Канфэрэнцыі правацэнтрысцкіх партыяў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, што праходзіла ў Празе, дзе прынялі ўдзел прадстаўнікі 15 дзяржаў, зьвярнуўся прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Частку свайго пасланьня амэрыканскі лідэр прысьвяціў сытуацыі ў Беларусі. “У Беларусі выбарчы працэс не зьяўляецца дэмакратычным, а палітычная апазыцыя падвяргаецца перасьледу. Злучаныя Штаты падтрымліваюць рост дэмакратыі ў Беларусі. Я заклікаю вас падтрымаць тых у Беларусі, хто змагаецца за фундамэнтальныя правы й свабоды чалавека”.

У Празе прынятая дэклярацыя па сытуацыі ў Беларусі
11:12, 01/10/2002

28-29 верасьня ў Празе праходзіла 4-я канфэрэнцыя правацэнтрысцкіх партыяў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 15 дзяржаваў. Беларусь прадстаўлялі Анатоль Лябедзька і Яраслаў Раманчук (АГП), а таксама Вінцук Вячорка і Лявон Баршчэўскі (БНФ). У актыве канфэрэнцыі, акрамя звароту да ейных удзельнікаў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, таксама прынятыя праская дэклярацыя й Дэклярацыя па сытуацыі ў Беларусі (тэкст дакумэнту прадстаўлены прэсавай службай АГП).

Віцэ-прэзыдэнта “ЛУКОЙЛА” хавалі ў Беларусі
11:11, 01/10/2002, Лента.Ру

Перашга віцэ-прэзыдэнта кампаніі “ЛУКОЙЛ” Сяргея Кукуру выкрадальнікі хавалі ў закінутай беларускай вёсцы, паведамляе ў аўторак газэта “Известия”. Па зьвестках “Известий”, Кукуру першыя паўтара дня пасьля захопу трымалі ў Падмаскоўі, а пасьля таго, як выкрадальнікі запісалі на відэастужку зварот закладніка з просьбай выплаціць 3 мільёны даляраў і тры мільёны эўра, пераправілі на тэрыторыю Беларусі. Віцэ-прэзыдэнта “ЛУКОЙЛ” трымалі ў сутарэньнях бярвенчатага зрубу.

Віцэ-прэм’ер Іраку заявіў у Менску аб магчымасьці адказу на ўдар ЗША
11:10, 01/10/2002

У Іраку няма зброі масавага зьнішчэньня. Такую заяву зрабіў сёньня ў Менску на сустрэчы з журналістамі намесьнік прэм’ер-міністра Іраку Абдэль Таваб Мула Хуэйш. Паводле ягоных словаў, заявы ЗША адносна Іраку ня маюць падставаў. Абдэль Хуэйш таксама падкрэсьліў, што Ірак “ня мае жаданьня парушаць рэзалюцыі ААН”. Ён паведаміў, што папярэднія інспэктары ААН ніякіх прызнакаў знаходжаньня зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку не знайшлі. Таму, як лічыць намесьнік прэм’ер-міністра Іраку, у ЗША няма падставаў для ўдару. “Але калі гэты ўдар будзе, то мы гатовыя адказаць на яго ўдарам”, -- заявіў Абдэль Хуэйш.

Суд ня хоча прызнаваць Юр`я Захаранку памерлым
11:09, 01/10/2002

30-га верасьня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне Кастрычніцкага райсуду, які нядаўна прыпыніў працэс аб прызнаньні памерлым былога міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі. Беларускае правасудзьдзе лічыць неабходным спачатку завершыць крымінальнае расьсьледаваньне па факце ягонага зьнікненьня. Між тым, на думку адваката А.Волчака, гэтае сьледзтва будуць штучна зацягваць - пакуль пры ўладзе будзе Аляксандр Лукашэнка.

«Палатка» не зьбіраецца расьсьледаваць зьнікненьне апазыцыянэраў
11:08, 01/10/2002

Савет «палаты прадстаўнікоў» адхіліў прапанову «дэпутата» Валера Фралова аб стварэньні парлямэнцкай камісіі для расьсьледаваньня абставінаў зьнікненьня вядомых беларускіх грамадзкіх дзеячоў. Сябры «савету палаты» палічылі, што стварэньне такой камісіі можа зашкодзіць працы сьледчых органаў і будзе ўмяшальніцтвам у кампэтэнцыю выканаўчай улады. Сваім рашэньнем «савет палаты» ўласнаручна падцьвердзіў пазыцыю міжнародных арганізацыяў, якія не прызнаюць «палату прадстаўнікоў» сапраўдным парлямэнтам Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.

Прадпрымальнікі зноў аб`явілі пра забастоўку
11:06, 01/10/2002

Аб`яднаная рада беларускіх прадпрымальнікаў аб`явіла пра пачатак з 1 кастрычніка агульнанацыянальнай акцыі пратэсту. Як паведаміў карэспандэнту РІА "Новости" каардынатар рады Анатоль Шумчанка, акцыя накіраваная супраць непрадуманых заканадаўчых і іншых актаў, дзеяньняў дзяржаўных чыноўнікаў, якія прыціскаюць правы прадпрымальнікаў і замінаюць разьвіцьцю малага бізнэсу ў краіне.

“Багатая” Беларусь бязвыплатна дапамагае “жабрацкаму” Іраку
11:05, 01/10/2002, «Народная воля»

Гераіня вядомай рускай казкі Ліса Патрыкееўна, у той час калі абмазала галаву цестам і паведаміла свайму сябру-ваўку аб тым, што ў яе выцяклі мазгі, добра схітрыла і пакаталася на шыі ня вельмі здагадлівага сябрука. Садам Гусэйн адзін з самых багатых людзей у сьвеце, кіраўнік дзяржавы, на тэрыторыі якой знаходзіцца незьлічонае багацьце “чорнага золата”, напэўна, гэтую казку таксама чытаў.

Старшыня КДБ стаў прэзыдэнтам фэдэрацыі біятлёну
11:04, 01/10/2002

Старшыня КДБ Леанід Ерын абраны прэзыдэнтам Беларускай федэрацыі біятлёну. Як паведамляе БелаПАН, ягонае абраньне на безальтэрнатыўнай аснове адбылося на справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі БФБ, якая прайшла ў мінулыя выходныя на базе санаторыя “Лясное” ў Віцебскай вобласьці.

Беларусь ставіць бар’еры на шляху расейскіх тавараў
11:03, 01/10/2002, "Новые Известия"

Міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Міхаіл Русы неяк узяўся патлумачыць, што расейскае мяса неканкурэнтназдольнае ў параўнаньні зь беларускім. Таму суседзі ўсталявалі цесныя кантакты з трэцімі краінамі. Расейцы, каб зьнізіць сабекошт, завозяць мяса з Аўстраліі й Бразыліі, перапрацоўваюць яго ў сябе, пасьля чаго і прадаюць у Беларусь. Прысутнасьць расейскага харчаваньня ў крамах стала вельмі заўважным, на што ў некаторых рэгіёнах Беларусі ёсьць указаньне: перапісаць цэньнікі і прыбраць зь іх пазначэньне краіны-вытворцы, каб у грамадзян не было лішніх пытаньняў. Існуюць і больш радыкальныя рашэньні.

У кватэрах пацяплее няхутка
11:02, 01/10/2002

Ацяпляльны сэзон у Беларусі будзе распачаты тады, калі сярэднесутачная тэмпература паветра цягам пяці дзён не пераўзыдзе 8 градусаў, заявіў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандар Мількота. Згодна ягоных словаў, рашэньне аб уключэньні ацяпленьня будзе прымацца аблвыканкамамі па ўзгадненьні зь Міністэрствам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, адзначыў ён. У першую чаргу пацяплее ў дзіцячых дашкольных установах, школах, шпіталях й жылым сэктары. У такіх буйных гарадох, як Менск і Гомель, рэжым падачы цяпла будзе адрэгуляваны цягам тыдня, а ў мястэчках – за суткі.

Больш за два мільёны беларусаў – ва ўзросьце 60 гадоў і старэй
11:01, 01/10/2002

У Беларусі пражывае больш за два мільёны чалавек ва ўзросьце 60 гадоў і старэй. Кожны чацьвёрты сталы жыхар рэспублікі перакрочыў 75-гадовую мяжу. На фоне спаду агульнай колькасьці насельніцтва толькі летась колькасьць грамадзян старэй за 60 гадоў зьменшылася на 11,3 тысячы чалавек. Такія дадзеныя напярэдадні Міжнароднага дня сталых людзей агучыў на прэсавай канфэрэнцыі 30 верасьня начальнік аддзелу мэдычнай экспэртызы, рэабілітацыі й санаторна-курортнага лячэньня Міністэрства аховы здароўя нашай краіны Аляксей Курбак.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: