Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Багатая” Беларусь бязвыплатна дапамагае “жабрацкаму” Іраку
11:05, 01/10/2002, «Народная воля»

Гераіня вядомай рускай казкі Ліса Патрыкееўна, у той час калі абмазала галаву цестам і паведаміла свайму сябру-ваўку аб тым, што ў яе выцяклі мазгі, добра схітрыла і пакаталася на шыі ня вельмі здагадлівага сябрука. Садам Гусэйн адзін з самых багатых людзей у сьвеце, кіраўнік дзяржавы, на тэрыторыі якой знаходзіцца незьлічонае багацьце “чорнага золата”, напэўна, гэтую казку таксама чытаў.

У мінулую нядзелю ў Менск прыбыла дэлегацыя Іраку на чале зь віцэ-прэм’ерам Абдэль Тавабам Мулой Хуэйшам. Як паведамляюць у Міністэрстве замежных справаў, дэлегацыя Іраку наведае шэраг прадпрыемстваў – у прамысловасьці, міністэрстве аховы здароўя й транспарту. Падчас шасьцідзённага візыту плянуецца сустрэча дэлегацыі з Аляксандрам Лукашэнкам, наведваньне прадпрыемства па вырабу артапэдычнага абутку “Алцімэд”, Беларускай чыгункі й шпіталю НДІ радыяцыйнай мэдыцыны і эндакрыналёгіі.

Паводле пляна візыту, па даручэньні Садама Гусэйна Абдэль Хуэйш зьбіраецца “праінфармаваць кіраўніка беларускае дзяржавы аб сытуацыі ў Іраку й рэгіёне, а таксама аб пазыцыі ірацкага боку па супрацоўніцтву з Радай Бясьпекі ААН у сьвятле нядаўняй згоды Іраку на правядзеньнне інспэкцыяў ААН”. Таксама будуць абмяркоўвацца праблемы пашырэньня гандлёва-эканамічных сувязяў дзьвюх краін у рамках праграмы ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”.

Самае цікавае ў афіцыйнай праграме, на мой погляд, гэта так званыя “пытаньні гуманітарнага супрацоўніцтва”. Сьвядома ўдакладняю “так званыя”, бо высьвятляецца, будзе разьвівацца толькі адзін накірунак – гуманітарнай актыўнасьці паміж Беларусяй і Іракам на карысьць апошняга. У прыватнасьці, як паведамляецца, плянуецца “пастаўляць Іраку бязвыплатную мэдычную дапамогу ў выглядзе мэдычнага абсталяваньня, лекаў і правядзеньня апэрацыяў беларускімі хірургамі”.

Які цынізм да сваіх мэдыкаў! Ва ўмовах, калі ў нашых месьцячковых лякарнях не хапае элемэнтарных бінтоў, ёду, лекаў, у абласным дзіцячым шпіталі ў Бараўлянах, паводле нашых дадзеных, нядаўна з-за адсутнасьці фінансаваньня спынена будаўніцтва хірургічнага корпусу. Тоны лекаў, дастаўленых да межаў Беларусі ў якасьці гуманітарнай дапамогі, выкідываюцца ці адпраўляюцца назад, у Эўропу, толькі з тае прычыны, што на іх не хапае нейкага нязначнага дакумэнту.

Не сакрэт, што заробкі нашых дактароў і мэдычных сясьцёр сёньня ня тое, што сьмешныя, а наогул зьдзеклівыя, ім не хапае на элемэнтарнае фізычнае выжываньне. А мы на гэтым фоне БЯЗВЫПЛАТНА дапамагаем дзяржаве з найбагатымі ў сьвеце запасамі нафты і іншых прыродных рэсурсаў, не згадваючы ўжо пра жахлівую міжнародную рэпутацыю гэтай дзяржавы. І ня мы вінаватыя, што такой краінай кіруе карумпаваны рэжым Садама Гусэйна.

Няўжо нашыя ўлады нават не задумваюцца, як успрымуць у народзе такі падарунак? Бо дапамагаюць пасьлядоўнікам Гусэйна зусім не за кошт асабістай кішэні нашага кіраўніка і не з сумна вядомага прэзыдэнцкага фонду, якога, як выказаўся А.Лукашэнка, у нас няма, а з кішэні народнай, -- адным словам, за кошт кожнага з нас. Дарэчы, дазволу ў нас ніхто не пытаўся...

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: