Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Палатка» не зьбіраецца расьсьледаваць зьнікненьне апазыцыянэраў 11:08, 01/10/2002
Савет «палаты прадстаўнікоў» адхіліў прапанову «дэпутата» Валера Фралова аб стварэньні парлямэнцкай камісіі для расьсьледаваньня абставінаў зьнікненьня вядомых беларускіх грамадзкіх дзеячоў. Сябры «савету палаты» палічылі, што стварэньне такой камісіі можа зашкодзіць працы сьледчых органаў і будзе ўмяшальніцтвам у кампэтэнцыю выканаўчай улады. Сваім рашэньнем «савет палаты» ўласнаручна падцьвердзіў пазыцыю міжнародных арганізацыяў, якія не прызнаюць «палату прадстаўнікоў» сапраўдным парлямэнтам Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.