Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, пагрозы інтарэсам Беларусі на дзяржаўнай мяжы ўсё больш сталі насіць эканамічны й крымінальны характар. У прыватнасьці, адзначаецца рост кантрабанды, нелегальнай міграцыі, а Захад імкнецца зафіксаваць лініі падзелу і робіць больш жорсткім рэжым на мяжы з Польшчай і краінамі Балтыі. Пры гэтым вынікі праверак памежных войск рэспублікі "совершенно не говорят о том, что в этих войсках все нормально, что мы можем спать спокойно", -- адзначыў Лукашэнка ў аўторак пры заслухоўваньні справаздачы старшыні Дзяржкамітэту памежных войск Аляксандра Паўлоўскага. Паводле словаў Лукашэнкі, на мяжы склалася “парадоксальная ситуация”.
"Пока руководители ряда министерств и комитетов выясняют, кто из них главнее на границе, их подчиненные легко находят общий интерес и, обеспечивая тесное взаимодействие, вступают в преступный сговор",-- патлумачыў кіраўнік дзяржавы. Паводле ягонай інфармацыі, толькі ў ліпені-жніўні за атрыманьне хабараў і махлярства былі затрыманыя чатыры памежнікі, двое зь якіх зьяўляюцца афіцэрамі. Лукашэнка запатрабаваў удакладненьня прыярытэтаў у працы праваахоўчых органаў на мяжы, а таксама зоны адказнасьці кожнага камітэту й міністэрства.