Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка – сябра Ірака
11:22, 01/10/2002, "Время новостей"

У Беларусь з шасьцідзённым візытам прыехаў віцэ-прэм’ер Іраку Абдэль Таваб Хуэйш, зь ім прыбылі міністры аховы здароўя, прамысловасьці й транспарту. Дэлегацыю будзе прымаць Лукашэнка, прызначаныя перамовы ў рамках двухбаковай камісіі, беларускую частку якой ачольвае лідэр федэрацыі парфсаюзаў Леанід Козік.

Прэсавая служба МЗС паведаміла, што бакі будуць абмяркоўваць пытаньні пашырэньня гандлёва-эканамічных сувязяў дзьвюх краін у рамках праграмы ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”. Асаблівы акцэнт робіцца на гуманітарнае супрацоўніцтва й пастаўку Іраку “бязвыплатнай дапамогі ў выглядзе мэдычнага абсталяваньня, лекаў і правядзеньня апэрацыяў сіламі беларускіх хірургаў”.

Падчас візыту ў шпіталь Інстытута радыяцыйнай мэдыцыны й эндакрыналёгіі сп.Хуэйш заявіў, што Багдад зацікаўлены ў вывучэньні досьведу Беларусі ў лячэньні хваробаў, выкліканых радыёктыўным заражэньнем: “Ірак падвергся радыяцыі – ворагі выкарыстоўвалі бомбы з уранавым напаўненьнем, таму ў краіне шмат людзей, хворых на рак”. Гэта абумовіла вялікі інтарэс гасьцей да беларускіх мэтодык і лекаў, якія дазваляюць змагацца з хваробамі, выкліканымі радыяцыяй. У Багдадзе разьлічваюць, што беларускія спэцыялісты прыедуць у Ірак для правядзеньня мэдычных дасьледаваньняў. Ірацкая дэлегацыя сустрэнецца таксама з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і пабывае на прадпрыемстве “Алцімэд”, якое вырабляе артапэдычныя вырабы.

Толькі два тыдні таму Беларусь наведаў ірацкі міністар энэргетыкі. Згодна паведамленьням часопіса "The Observer", актывізацыя сувязяў паміж Менскам і Багдадам вельмі непакоіць брытанскіх і амэрыканскіх дыпляматаў. Аднак беларускія ўлады лічаць супрацоўніцтва з Іракам выключна эканамічным пачынаньнем, якое дазволіць мясцовым вытворцам замацаваць пазыцыі на пэрспэктыўным рынку. Беларусь пастаўляе ў Ірак у рамках праграмы ААН “Нафту ў абмен на харчаваньне” шыны, металапракат, грузавыя аўтамабілі, дарожна-будаўнічую тэхніку й трактары. У 2001 годзе гандлёвы зварот склаў 26 млн. даляраў, за студзень-люты гэтага году ён дасягнуў 14 мільёнаў.

Паводле словаў сп.Козіка, беларускі бок распрацаваў сыстэму кіраваньня нафтапромысламі Іраку, практычна гатовая дамова аб будаўніцтве ў Іраку заводу па вытворчасьці рухавікоў, у Менску разьлічваюць на ўдзел беларускіх спэцыялістаў у стварэньні сыстэмы водазабесьпячэньня Багдаду. “Эканамічнае эмбарга супраць Іраку павінна быць як мага хутчэй быць зьнятым. У гэтым нашы самыя вялікія інтарэсы”, -- заявіў Козік.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: