Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Створаны аркамітэт па правядзеньні акцыі “За незалежнасьць!”
11:23, 01/10/2002

Аргкамітэт па правядзеньні акцыі “За незалежнасьць! Беларускі народ – гаспадар сваёй краіны” створаны 1 кастрычніка прадстаўнікамі Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, Партыі БНФ, Партыі камуністаў беларускай, Лібэральна-дэмакратычнай партыі, Партыі Свабоды й Маладога Фронту. Акцыя павінна прайсьці ў форме шэсьця й мітынгу 17 лістапада ў Менску. Месца збору -- плошча Якуба Коласа.

На прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася сёньня, сябры аргкамітэту акцыі заявілі пра мэты будучай акцыі: прадэманстраваць рашучасьць і адзінства беларускага народа ў адстойваньні незалежнасьці беларускай дзяржавы; прадэманстраваць уладам незадаволенасьць беларускага грамадзтва сацыяльна-эканамічнай палітыкай, якая вядзе да жабрацтва; выказаць рашучы пратэст супраць масавых парушэньняў правоў чалавека й свабоды слова; прадэманстраваць усім беларускім грамадзянам, якія хочуць, каб Беларусь была незалежнай, дэмакратычнай і заможнай краінай, што яны не адны і што такіх, як яны, большасьць; заклікаць усіх грамадзян далучыцца да дзейнасьці дэмакратычных партыяў і праз грамадзкую актыўнасьць самім вырашаць свой лёс і лёс усёй краіны.

Прадстаўнікі палітычных партыяў, якія ўвайшлі ў склад аргкамітэту па правядзеньні акцыі пратэсту, заявілі таксама, што акцыя 17 лістапада ня будзе “проста ізаляваным мерапрыемствам” – адразу пасьля яе пачнецца выбарчая кампанія ў мясцовыя саветы, якая завяршыцца масавай акцыяй у Дзень Волі – 25 сакавіка 2003 году.

“Ініцыятыву правядзеньня акцыі 17 лістапада і ўсёй кампаніі ўзялі на сябе палітычныя партыі, бо менавіта яны нясуць адказнасьць за палітычныя працэсы ў нашай краіне, -- заявіў на прэсавай канфэрэнцыі лідэр Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка. –Але да супрацоўніцтва могуць далучацца (і пра гэта ёсьць дамоўленасьці) і дэмакратычныя прафсаюзы, і няўрадавыя арганізацыі”.

Між тым, ня ўсе апазыцыйныя палітычныя партыі Беларусі заявілі на гэты пэрыяд пра сваю падтрымку акцыі 17 лістапада. Так, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, са словаў сябраў аргкамітэту, папрасіў час падумаць наконт таго, ці будзе ягоная партыя прымаць удзел у падрыхтоўцы й правядзеньні акцыі. Пра сваё канчатковае рашэньне Лябедзька абяцаў аб’явіць у суботу, 5 кастрычніка. Сацыял-дэмакратычная партыя “Народная Грамада” і ейны лідэр Мікалай Статкевіч з самага пачатку не прымалі ўдзелу ў паседжаньнях працоўнай групы па правядзеньні акцыі, а Беларуская партыя працы заявіла, што мае намер інфармаваць сваіх актывістаў аб надыходзячай акцыі, але актыўнага ўдзелу ў працы аргкамітэту прымаць ня будзе.

Нагадаем таксама, што днямі шэраг беларускіх грамадзкіх дзеячоў – праваабронца Людміла Гразнова, дыплямат Андрэй Саньнікаў, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі й журналіст Валеры Шчукін, якія мелі намер таксама наладзіць сёлета ўвосень Народны марш “За лепшае жыцьцё!” – заявілі пра сваю падтрымку ініцыятывы беларускіх палітычных партыяў аб правядзеньні ў лістападзе сумеснай акцыі пратэсту. Аднак апазыцыянэры заявілі, што гатовыя прыняць удзел у падрыхтоўцы сумеснай акцыі ў лістападзе ў тым выпадку, калі: у падрыхтоўцы акцыі будуць удзельнічаць усе дэмакратычныя сілы Беларусі; акцыю будуць узначальваць апазыцыйныя лідэры; акцыя пройдзе ў цэнтры гораду; будуць высунутыя дакладныя і зразумелыя патрабаваньні.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: