Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У беспрацоўя жаночы твар
11:02, 02/10/2002, БДГ

Намаганьні ўраду, накіраваныя на сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё краіны, дазволілі Беларусі наблізіцца па ўзроўню беспрацоўя да заходніх дзяржаваў. Толькі спачатку гэтага году афіцыйная колькасьць беспрацоўя вырасла на 20,5 %.

Згодна дадзеным Міністэрства статыстыкі і аналізу, на 1 верасьня ў краіне афіцыйна зарэгістравана 124 тыс. беспрацоўных. Узровень беспрацоўя павялічыўся з 2,3 да 2,8%. У Віцебскай вобласьці гэты паказчык дасягнуў 3,7% (21,2 тыс. чалавек), Магілёўскай — 3,5% (18,3 тыс.), Гомельскай — 3,2% (21,2 тыс.), Гарадзенскай — 2,9% (14,5 тыс.), Берасьцейскай — 2,7% (17,1 тыс.), Менскай — 2,4% (15,8 тыс.), Менску — 1,8% (15,9 тыс.).

І хаця ў сталіцы, паводле афіцыйных дадзеных, па-ранейшаму лягчэй уладкавацца, чым у іншых раёнах, сытуацыя на менскім рынку працы становіцца напружанай. Як паведамілі карэспандэнту “БДГ” у Менскім гарадзкім цэнтры па працаўладкаваньню, упершыню за некалькі гадоў зьявіўся істотны разрыў паміж колькасьцю вакансіяў і колькасьцю беспрацоўных. Так, на 10 271 вакансію (9171 — працоўныя спэцыяльнасьці) прэтэндуюць каля 16 тыс. чалавек. Варта таксама ўлічваць, што праца прапаноўваецца далёка ня лёккая і не высокааплочваемая.

Тыповы афіцыйны беспрацоўны на сёньня, кажуць у цэнтры па працаўладкаваньні, -- жанчына ва ўзросьце да 30 гадоў зь сярэдняй адукацыяй, з працягласьцю беспрацоўя ад 6 да 12 месяцаў. Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўю ў жніўні склаў 16,5 тыс. рублёў.

Падлічыць рэальную колькасьць беспрацоўных грамадзян значна цяжэй. Паводле самых аптымістычных дадзеных, лятэнтнае беспрацоўе ў 7 разоў вышэй за рэгістраванае. Спэцыялісты Мінстату кажуць аб 840 тыс.чалавек эканамічна неактыўнага насельніцтва. Маюцца на ўвазе людзі, якія нідзе не навучаюцца, знаходзяцца на ўтрыманьні ці працуюць ў ценявых сфэрах.

Яшчэ адной формай беспрацоўя можна назваць вымушаную няпоўную занятасьць. Сярод галінаў прамысловасьці яна найбольш высокая на прадпрыемствах лёккай прамысловасьці, машынабудаваньня й металаапрацоўкі, харчпраму і прамысловасьці будматэрыялаў.

Прагнозы спэцыялістаў, заснаваныя на дадзеных з прадпрыемстваў і ўстановаў несуцяшальныя: у бліжэйшы час нас чакае выбух беспрацоўя. Толькі ў сталіцы ў сувязі з эканамічнымі праблемамі чакаюцца скарачэньні на больш чым 950 прадпрыемствах. Паводле самых сьціплых падлікаў, пазбавяцца працы больш за 10 тыс.чалавек.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Рекомендуем: Бизнес планы - Cred-fin.ru
Новости автомобилей различных марок
номер гостиницы, мебель