Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі бастуе абсалютная большасьць прадпрымальнікаў
11:11, 02/10/2002

Каля 150 тысяч гандляроў рынкаў з усёй Беларусі пачалі 1 кастрычніка забастоўку. Яны заяўляюць, што больш ня будуць выплочваць падаткі. Вядома, што ў выніку гэтага рашэння прадпрымальнікаў у гэтым месяцы ў казну ня трапіла каля 12 мільёнаў даляраў падаткаў (усяго ў месяц беларускія прадпрымальнікі выплочваюць каля 20 мільёнаў даляраў). Большасьць беларускіх рынкаў у аўторак былі зачыненыя. Найбольш масава ў забастоўцы ўдзельнічаюць прадпрымальнікі Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей. У Менску ў асноўным спынена праца на рынках “Дынама”, “Чэрвенскі”, “Трактар”, выставах-кірмашах “Паркінг”, “Палац спорту”, “Купалаўскі”, “Алімп” і іншых. Вечарам 1 кастрычніка ў Менску, на плошчы Бангалор, прадстаўнікі Аб’яднанай рады прадпрымальнікаў правялі санкцыянаваны мітынг. Нягледзячы на моцны дождж, у акцыі прымала ўдзел каля паўтары тысячы чалавек.

Арганізатарамі забастоўкі паралельна выступілі стачкам прадпрымальнікаў і Аб’яднаная рада прадпрымальнікаў. Сярод галоўных патрабаваньняў бізнэсоўцау – адмена рашэньня аб увядзеньні касавых апаратаў, разьліковых рахункаў, прымусовага сацыяльнага страхаваньня, зьніжэньне адзінага падатку. Акрамя таго, стачкам прадпрымальнікаў на чале зь Леванеўскім выступае за датэрміновую адстаўку Аляксандра Лукашэнкі, кіраваньне якога зьяўляецца крыніцай асноўных праблемаў прадпрымальнікаў.

Паводле дадзеных стачкаму прадпрымальнікаў, у забастоўцы прымаюць удзел каля 70 адсоткаў прадпрымальнікаў. “Нас падтрымалі практычна ўсе рэгіёны, але асабліва – невялікія гарады. Толькі 1-2 адсоткі прадпрымальнікаў там заплацілі падаткі. Напрыклад, у мястэчку Зэльва Гарадзенскай вобласьці з 600 прадпрымальнікаў толькі чацьвёра заплацілі падаткі. Калі нашыя патрабаваньні аб адмене гэтых пабораў ня будуць выкананыя, гэта прывядзе да далейшай сэрыі забастовак. Ужо заплянаваная месячная забастоўка на студзень–люты 2003 году”, -- паведаміў старшыня стачкаму Валеры Леванеўскі.

Аднак, адзначаюць “Белорусские новости”, незразумела: на які час заплянаваныя далейшыя акцыі пратэсту, колькі працягнецца забастоўка, аб’яўленая “бястэрміновай”? Большасьць прадпрымальнікаў у кулуарных размовах выказвае думку, што рынкі пачнуць працаваць на чацьвёрты-пяты дзень пасьля пачатку гэтай акцыі. Некаторыя спадзяюцца, што за час забастоўкі ўрад падлічыць недаатрыманыя падаткі і пачне рухацца, каб вырашыць канфліктныя пытаньні як мага хутчэй. Такім чынам, распачатая акцыя пратэсту хутчэй мае пагражальна-папераджальны характар, чым уяўляе сабой спробу кардынальна зьмяніць сытуацыю з правамі прадпрымальнікаў у Беларусі. Нават на думку Валеры Леванеўскага, прадпрымальнікі павінны пачаць працу як мага хутчэй. Што, тым не менш, не павінна паўплываць на выкананьне патрабаваньняў прадпрымальнікаў. “Праз тыдзень многім прадпрымальнікам ня толькі падаткі ня будзе чым выплочваць, але і ня будзе чым сям’ю карміць. Бо грошы ўкладзены ў тавар, які павінен прадавацца. Гэта зваротныя грошы, і калі іх ня будзе, вельмі цяжка будзе ізноўку адкрыць бізнэс. Спыніць забастоўку можа выступ прэм’ер-міністра, які скажа, што ўсе новаўвядзеньні адмененыя”, -- адзначыў прадпрымальнік.

Такое меркаваньне аб працягласьці забастоўкі прадпрымальнікаў выказаў і сустаршыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня "Прыватная ўласнасць" Леанід Малахаў:

“Паводле маіх прагнозаў, выставы й кірмашы пачнуць працаваць заўтра-пасьлязаўтра. Буйныя рынкі пратрымаюцца максымум да выходных. Справа ў тым, што вялікі працэнт прадпрымальнікаў Менску ўсё ж такі праплаціў падаткі. Калі б яны гэтага не зрабілі, то магчыма забастоўка была б бястэрміновай.

Зь іншага боку, мы вядзем перамовы з урадам, нашыя прапановы абмяркоўваюцца. Іншая справа, што канкрэтнага адказу на нашыя патрабаваньні мы пакуль не атрымоўваем. Нашы галоўныя супернікі зараз – Менгарвыканкам і Міністэрства па падатках і зборах. Яны, падобна на тое, не разумеюць, што ліквідоўваюць тых, з каго зьбіраюць падаткі. Мы зьбіраемся ўсё ж такі ім патлумачыць”.


Аднак патлумачыць, падобна, наўрадці атрымаецца. Учора каля 150 індывідуальных прадпрымальнікаў сабраліся днём ля будынка Менскага гарвыканкаму з намерам сустрэцца з мэрам беларускай сталіцы й перадаць яму свой зварот, аднак зрабіць ім гэтага не ўдалося. Як паведаміла БелаПАН актывістка Аб’яднанага савету прадпрымальнікаў Кацярына Чыжык, ахова гарвыканкаму паведаміла забастоўцам, што Міхаіл Паўлаў ужо пакінуў будынак і зьявіцца тут толькі к 16 гадзінам. На пытаньні людзей, чаму ж яго ня бачылі, калі ён выходзіў, ахоўнікі адказалі, што мэр выйшаў праз другі ўваход.

Замест Паўлава да забастоўцаў выйшаў нейкі прадстаўнік гарадзкіх уладаў і прапанаваў ім афіцыйна зарэгістраваць свой зварот у канцылярыі. Чыжык таксама паведаміла, што прадстаўнікам бастуючых прадпрымальнікаў прапанавалі 2 кастрычніка прыняць удзел у паседжаньні гарвыканкаму, якое пачнецца а 11 гадзіне, і яны маюць намер гэта зрабіць. Сёньня да будынка гарвыканкаму ў якасьці групы падтрымкі прыйдзе значна болей, чым 150 чалавек, паабяцала Кацярына Чыжык.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: