Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



НА ПРАТЭСТАХ ВЕРНІКАЎ "СЭНАТАРЫ" ПАСТАВІЛІ ВЯЛІКІ КРЫЖ
11:23, 02/10/2002

Беларускі сэнат адкрыў восеньскую сэсію паказальна. Першай справай “савету рэспублікі” як па намазаным (за – 46, супраць – 2) прайшоў закон, праект якога ўжо пасьпеў разьбярэдзіць немалую частку веруючай публікі, да і ня толькі. Любога, хто думае незалежна й разумна, плюшчаць тыя вялікія вушы, што відаць з новага варыянту закону “Аб свабодзе вераспавяданьня й рэлігійных арганізацыях”. У ім бессаромна падымаецца на шчыт РПЦ, - і мякка (а месцамі і ня вельмі мякка) адсоўваюцца на пэрыферыю (калі не ў падполье) іншыя канфэсіі.

Як памятаеце, інтрыга вакол гэтага закону закруцілася яшчэ ў чэрвені, на фінішы папярэдняй парлямэнцкай сэсіі. Тады дэпутаты ніжняй палаты нечакана ўзьняліся. Пад гарачымі аргумэнтамі праціўнікаў закону, парлямэнтары адсунулі праект. Але ўжо заўтра палату было не пазнаць. Ёй элемэнтарна скруцілі рукі. Самым палымяным адэптам новага закону апынуўся віцэ-сьпкер Ўладзімер Канаплёў. Ён паабяцаў уладыку Філарэту, праваслаўнаму мітрапаліту, што справа будзе прасунута. І большасьць дэпутацкага корпусу паслухмяна націснула патрэбныя кнопкі. Дэмарш Вольгі Абрамавай, якая пакінула Авальную залю, нічагусенькі не зьмяніў. Тым ня менш праз верхнюю палату да парлямэцкіх вакацыяў праект працягнуь не пасьпелі. Скандальны дакумэнт завіс да кастрычніка, і ўвесь гэты час незадаволеныя вернікі – ад пратэстантаў да крышнаітаў – нарошчвалі пратэсты, праводзілі – даруйце грэшнага за дылетанцкую лексыку – спэцыялізаваныя малебны на тэму ўтлумачэньня парлямэнтараў і нават траплялі ў пастарункі. Паралельна ішла дыскусія ў прэсе, на ўсялякіх сэмінарах, і аргумэнтаў было поўна. Да што там і казаць: злосная кантора з абрэвіятурай КДБ – і тая дала скептычнае заключэньне з падтэкстам: не будзіце ліха. Адмыслоўцы ведаюць: у тых самых пратэстантаў шматвекавы досьвед барацьбы – і вельмі пасьпяховай – супраць дыскрымінацыі з боку ўладаў. Чым болей іх, пратэстантаў, імкнуцца суцішыць, тым болш расьцьвітае іх вера на дадзенай тэрыторыі. Так што для тых стратэгаў у расах і бязь іх, што зараз паціраюць рукі, перамога можа апынуцца – прабачце за паганскае параўнаньне – піравай. Не кажу ўжо пра імідж афіцыйнага Менску ў вачох адукаванай Эўропы. Адтуль за апошнія месяцы прагучала таксама дастаткова перасьцярогаў. Зараз беларуская ўлада сьмела можа прэтэндаваць яшчэ і назву бастыёну абскурантызму.

Навошта ёй гэта патрэбна – з пункту гледжаньня здаровага сэнсу зразумець немагчыма. Уражаньне такое, што справы робяцца паводле прынцыпу “чым горш, тым лепей”. Калі ў якойсьці сфэры жыцьця грамадзтва, дзякуючы талерантнасьці беларусаў, яшчэ захоўваецца нейкая стабільнасьць, -- у дадзеным выпадку размова пра сфэру рэлігійную, -- камусьці зь дзяржаўных людзей неадкладна захочацца сунуць туды тлеючы факел.

Сёньня ў верхняй палаце спрабавала пратэставаць толькі рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры Ядзьвіга Грыгаровіч. “Ці ёсьць сэнс сьпяшацца з прыняцьцем закону, калі зараз ён выклікае такія буры? – рытарычна пыталася яна. – Я прагназую й бачу вялікую барацьбу пасьля прыняцьця гэтага закону”. Гэтыя словы, аднак, засталіся – тут ужо амаль біблейскае параўнаньне – голасам заклікаючага ў пустэчы. Адначасова сэнатары -- людзі ж зусім не дурныя – лішні раз паказалі ступень самастойнасьці беларускага парлямэнту. Абяцаліся ж уладыку! Самі разумееце.

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ, "Белорусские новости"

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: